Валерый Кавалеўскі. Ці магчымы дыялог паміж рэжымам і грамадзянскай супольнасцю

euroradiofm

У дыялогу паміж Вашынгтонам і Мінскам, які прывёў да вызвалення з-за кратаў пэўнай колькасци палітвязняў, асобдныя палітыкі і эксперты пабачылі пачатак працэсаў, здольных прывесці да пазітыўных зменаў у Беларусі. Што праўда, не да канца зразумела, колькі з больш як 300 вызваленых лукашэнкаўскім рэжымам цягам апошняга года выйшлі на волю ў выніку перамоў, а колькі — па-за іх межамі. Але ў любым выпадку ўзгаданыя эксперты лічаць шкоднымі любыя спробы і дзеянні будзь-каго, якія могуць сарваць далейшыя перамовы. І далейшыя вызваленні. А можа нават і “дыялог паміж уладамі і грамадзянскай супольнасцю”… Ці ўплывае на сітуацыю з вызваленнямі вязняў лукашэнкаўскім рэжымам пазіцыя, якую займаюць тыя ці іншыя прадстаўнікі дэмсіл і ці ўлічваецца гэта пазіцыя перамоўшчыкамі з боку ЗША? Як у Еўропе рэагуюць на прапановы аднавіць дыялог з Лукашэнкам і чаму нічога на гэтым шляху з боку ЕС не робіцца? Ці сапраўды існуе спадзеў на нейкі “дыялог паміж уладамі і грамадзянскай супольнасцю” і як яго бачыць Кавалеўскі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім.

To listen to explicit episodes, sign in.

Stay up to date with this show

Sign in or sign up to follow shows, save episodes and get the latest updates.

Select a country or region

Africa, Middle East, and India

Asia Pacific

Europe

Latin America and the Caribbean

The United States and Canada