Адным кадрам

fsh1

Адпраўляемся ў падарожжа па фотаздымках беларускіх фатографаў і па культурным ды гістарычным кантэксце іх стварэння разам з гасцямі падкаста «Адным кадрам» і вядучай Юліяй Ружэчка Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

Episodes

  1. Адным кадрам #6: Граф Тышкевіч. Незвычайнае сэлфі

    11/13/2024

    Адным кадрам #6: Граф Тышкевіч. Незвычайнае сэлфі

    Гумар, эксцэнтрычнасць і люстэрка эпохі ў здымках графа Тышкевіча Уявіце сабе сямейны фотаздымак арыстакратаў у канцы 19 стагоддзя. Які ён? Сур'ёзныя твары? Шляхетная постаць? Карункі ды каралі? Сённяшні здымак дакладна вас здзівіць! У шостым выпуску падкаста Адным Кадрам прыглядаемся да сямейнага (аўта)партрэта графа Бенэдзікта Генрыка Тышкевіча. Паразмаўляем пра сямейную фатаграфію і агульначалавечыя каштоўнасці ды сімвалы, пра эксцэнтрычныя і гуллівыя фотаздымкі 19 стагоддзя, а таксама пра жыццё і творчасць графа Тышкевіча, вартыя прыгодніцкага рамана ці серыяла. Бенэдзікт Генрык Тышкевіч нарадзіўся ў 1852 годзе ў мястэчку Немежыс пад Вільняй.  З 1876 года граф удзельнічае ў фотавыставах (на першай з іх ён выстаўляў свае здымкі з Алжыру) і атрымлівае ўзнагароды за свае здымкі. Адукаваны арыстакрат граф Тышкевіч пабачыў свет і захаваў памяць аб гэтым у сваіх шматлікіх фатаграфіях. Са сваіх падарожжаў па Амерыцы, Азіі, Афрыцы і Еўропе граф прывозіць дакументальныя здымкі, у сваіх маёнтках ён робіць шмат партрэтаў шляхты і сялян, дакументуе мясцовыя звычкі і традыцыі, а таксама робіць шмат пастановачных амаль тэатралізаваных здымкаў. Граф так захапляўся фатаграфіяй, што пабудаваў 2 фоталабараторыіі ў сваіх маёнтках: адну ў Парыжы, адну – ў Вялым, недалёка ад Менска. Унікальныя фатаграфіі графа Тышкевіча вельмі адпавядаюць тагачасным тэндэнцыям фатаграфіі ў Еўропе і з’яўляюцца ўнікальным дакументам сваёй эпохі. У 1935 годзе на поўдні Францыі, у горадзе Мантон графа не стала. Яму было 83 гады. Пахаваны ён у Ніцы побач з маці. Дзякуем за дапамогу ў падрыхтоўцы выпуска Вільнюскай галерэі мастацтваў. Adnym kadram team thanks Vilnius Picture Gallery (Vilniaus paveikslų Galeria) for the help in preparation of the episode https://www.lndm.lt/ https://www.instagram.com/vilniauspaveikslugalerija Выстава работ графа Тышкевіча ў Францыі: https://saisonlituanie.com/event/entre-la-lituanie-et-la-france-les-deux-mondes-du-comte-tyszkiewicz-dans-ses-photographies-du-19e-siecle/ Аўтарка і вядучая праекту – Юлія Ружэчка  https://www.instagram.com/ruzhechka ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа https://www.instagram.com/fsh1minsk/ Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1: https://buymeacoffee.com/fsh1 Дзякуй, што слухаеце нас! Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    23 min
  2. Адным кадрам #5: Зоф'я Хаментоўская. Беларускі космас

    10/30/2024

    Адным кадрам #5: Зоф'я Хаментоўская. Беларускі космас

    Што такое беларускі космас? У чым адметнасці Палесся і як іх перадаць праз фотаздымкі?  У пятым выпуску падкаста Адным Кадрам адпраўляемся ў падарожжа па Палессі 30-х гадоў мінулага стагоддзя вачамі выбітнай фатографкі Зоф'і Хаментоўскай. Паглынемся ў атмасферу бясчасся і безбярэжжа, паразмаўляем пра магію Палесся тады і зараз з госцяй выпуску мастачкай і даследчыцай Машай Мароз. Зоф'я Хаментоўская нарадзілася ў 1902 годзе ў Парахонску, у той час гэта была тэрыторыя Польшы, сёння гэта аграгарадок у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці.  З 1929 года Зоф'я Хаментоўская ўдзельнічае ў разнастайных выставах і конкурсах, спецыялізаваныя фатаграфічныя часопісы друкуюць яе здымкі. У сярэдзіне 30х гадоў яна пераязджае ў Варшаву. У 1937 годзе яна адкрывае ўласную фотамайстэрню, робіць рэкламныя фотаздымкі на заказ, на працягу года працуе мастацкім рэдактарам штомесячніка “Kobiety w Pracy” (Жанчыны ў працы), здымае варшаўскую архітэктуру ды інтэр'еры палацаў.  У 1947 годзе разам з дзецьмі Габрыэлай і Пятром Зоф’я Хаментоўская эмігруе ў Аргентыну. У 1991 годзе ў Буэнас Айрасе фатографкі не стала. Архіў яе негатываў быў прывезены ў Польшчу ў 2010 годзе дзякуючы Фонду «Археалогія фатаграфіі» Госця выпуска – Маша Мароз  https://www.instagram.com/mashamaroz/ Вядучая – Юлія Ружэчка  https://www.instagram.com/ruzhechka/ Здымак Зоф' і Хаментоўскай (Zofia Chomętowska) з архіву Фонда Археалогіі Фатаграфіі (Archives of Fundacja Archeologia Fotografii) https://www.instagram.com/archeologia_fotografii/ Каманда падкаста Адным кадрам дзякуе Фонду Археалогіі Фатаграфіі і асабіста Вераніцы Кобыліньска (Weronika Kobylińska) за спрыянне ў падрыхтоўцы эпізода. https://www.instagram.com/wu_kobylinska/ Пазнаёміцца з фатаграфічнай спадчынай Зоф’і Хаментоўскай можна на старонцы Фонда Археалогіі Фатаграфіі https://faf.org.pl/ ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа https://www.instagram.com/fsh1minsk/ Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1: https://buymeacoffee.com/fsh1 Дзякуй, што слухаеце нас! Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    42 min
  3. Адным кадрам #4: Марыя Элена Банэ. Рака, яе таямніцы, моц і сімвалы

    10/16/2024

    Адным кадрам #4: Марыя Элена Банэ. Рака, яе таямніцы, моц і сімвалы

    Рака: месца сустрэчы па-за часам і падручнік жыцця. Марыя Элена Банэ Як фатаграфія можа стаць інструментам для пошуку сваіх каранёў і сувязі са сваім родам? Якім чынам рака ўплывае на фарміраванне асобы? Ці можа адзін здымак перадаць адчуванне руха па вадзе і стану пераходу? У чацвёртым выпуску падкаста Адным Кадрам адпраўляемся ў фатаграфічнае падарожжа па рацэ Нёман і ва ўнутр кожнага з нас разам з фатографкай і мастачкай Марыяй Эленай Банэ. Паразмаўляем пра яе здымак «Човен з зоркамі» з серыі «Рэчышча» праекта «Мая рака» Марыя Элена Банэ нарадзілася ў Менску ў 1986 годзе, вывучала дызайн і фатаграфію ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 2007 года яна спецыялізуецца на аналагавай фатаграфіі і альтэрнатыўных фатаграфічных метадах, такіх як біхрамат гумкі, алавяны працэс і цыянатыпія. Працы Марыі Элены спалучаюць аналагавыя фатаграфічныя тэхнікі і сучасныя медыя, а ў цэнтры яе мастацкай зацікаўленасці – асабістыя і універсальныя гісторыі, якія фатографка раскрывае праз паэтычныя візуальныя вобразы. Госця выпуска – Марыя Элена Банэ https://maria-bonet.com/ https://www.instagram.com/maria_elena_bonet/ Вядучая – Юлія Ружэчка  https://www.instagram.com/ruzhechka ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа https://www.instagram.com/fsh1minsk/ Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1: https://buymeacoffee.com/fsh1 Дзякуй, што слухаеце нас! Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    22 min
  4. Адным кадрам #3: Аляксей Шлык. Эстэтыка паўсядзённасці

    10/02/2024

    Адным кадрам #3: Аляксей Шлык. Эстэтыка паўсядзённасці

    Культура «Зрабі сам», дзіцячыя ўспаміны і эстэтыка паўсядзённасці вачыма Аляксея Шлыка. Як праз фотаздымак перадаць пах поту і дух культуры «Зрабі сам»? Што звязвае ўспаміны з дзяцінства і эстэтыку паўсядзённасці? У трэцім эпізодзе падкаста «Адным кадрам» даследуем здымак «Цяжкаатлет» з серыі «Каралі з яблыневых костачак» мастака Алексея Шлыка Аляксей Шлык нарадзіўся ў 1986 годзе ў Менску. У 2008 годзе скончыў Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці Матэматыка, у 2018 атрымаў ступень магістра фатаграфіі ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў у Антвэрпене, а ў 2019 абараніў даследчыцкую магістарскую праца па мастацтву і дызайну ва ўніверсітэце Сінт Лукас, таксама ў Антверпене. Займаецца фатаграфіяй з 2009 года. Зараз жыве і працуе ў бельгійскім горадзе Антверпен. Госць выпуска – Аляксей Шлык https://www.alexeyshlyk.com/ https://www.instagram.com/shlyk_photo/ Вядучая – Юлія Ружэчка  https://www.instagram.com/ruzhechka ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа https://www.instagram.com/fsh1minsk/ Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1: https://buymeacoffee.com/fsh1 Дзякуй, што слухаеце нас! Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    34 min
  5. Адным кадрам #2: Надзея Бужан. Вобраз чакання

    09/18/2024

    Адным кадрам #2: Надзея Бужан. Вобраз чакання

    Вобраз чакання і праца фотажурналіста вачыма пераможцы World Press Photo 2021 Надзеі Бужан. Як праз фотаздымак перадаць гук цішыні перад світанкам? А вобраз чакання і надзеі? Якім чынам амаль архітэктурны фотаздымак можа перамагчы на конкурсе рэпартажнай фатаграфіі World Press Photo? А што наогул звязвае гэтыя тры пытанні? У другім эпізодзе падкаста «Адным кадрам» абмяркоўваем здымак Надзеі Бужан. У 2021 годзе ён заняў 2-е месца ў катэгорыі «Гарачыя навіны» (Spot News) на бадай самым прэстыжным конкурсе рэпартажнай фатаграфіі - World Press Photo https://www.worldpressphoto.org/collection/photo-contest/2021/nadia-buzhan/1 Надзея Бужан нарадзілася ў 1991 годзе ў Петрыкаве. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. З 2012 года працуе фотакарэспандэнтам у медыя.  Зараз жыве ў Варшаве. Госць выпуска – Надзея Бужан https://www.instagram.com/buzhan.photo/ Вядучая – Юля Ружэчка  https://www.instagram.com/ruzhechka ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа https://www.instagram.com/fsh1minsk/ Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1: https://buymeacoffee.com/fsh1 Дзякуй, што слухаеце нас! Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    25 min
  6. Адным кадрам #1: Сяргей Брушко. Зона адчужанасці

    09/04/2024

    Адным кадрам #1: Сяргей Брушко. Зона адчужанасці

    Зона адчужанасці. Чалавечая драма Чарнобылю вачыма фатографа-гуманіста Сяргея Брушко. Ці можна праз адзін фотаздымак перадаць сутнасць Чарнобыльскай трагедыі ? Калі так, то як вы ўяўляеце сабе такую выяву? А калі дадаць да гэтага вобраза гук працяглай ноты нацягнутай струны і водар бензіну? У першым выпуску падкаста «Адным кадрам» паразмаўляем пра чалавечую драму Чарнобыля вачыма выбітнага беларускага фатографа Сяргея Брушко http://brushko.by/ Сяргей Брушко нарадзіўся ў пасёлку Гарадзея ў 1958 годзе. Працаваў у выданнях «Калійшчык Салігоршчыны», «Чырвоная змена», «Народная газета». На жаль, у 2000 годзе пасля працяглай хваробы Сяргей не стала. Фатаграфічную спадчыну Сяргея Брушко даследуе зараз яго сын, фатограф Зміцер Брушко Госць выпуска – Зміцер Брушко https://www.instagram.com/brushko_jr Вядучая – Юля Ружэчка  https://www.instagram.com/ruzhechka ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа https://www.instagram.com/fsh1minsk/ Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1: https://buymeacoffee.com/fsh1 Дзякуй, што слухаеце нас! Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    16 min
  7. Адным кадрам #0: Знаёмства

    08/21/2024

    Адным кадрам #0: Знаёмства

    Разам з гасцямі вядоўца падкаста Юлія Ружэчка запрашае вас у падарожжа па з'явах, падзеях, канцэпцыях і розных эстэтычных плынях. У кожным выпуску мы будзем абмяркоўваць адзін фотаздымак, кантэкст яго стварэння і мастацкія асаблівасці, паглыбляцца ў яго не толькі дзякуючы розным узроўням інфармацыі, але і праз розныя адчуванні.  Навошта? Каб больш даведацца пра беларускую фатаграфію ва ўсёй яе разнастайнасці і разам пабачыць, як у розныя часы і ў розных сваіх накірунках беларуская фатаграфія ўпісваецца ў кантэкст сусветнай фатаграфіі.  У першым сезоне Адным кадрам вас чакаюць 6 размоў, 6 фотаздымкаў. Дакументальная і мастацкая фатаграфія, а таксама гістарычныя постаці беларускай фатаграфіі. Адпраўляемся ў фатаграфічнае падарожжа разам! Юля Ружэчка  https://www.instagram.com/ruzhechka ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа https://www.instagram.com/fsh1minsk/ Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1 https://buymeacoffee.com/fsh1 Дзякуй, што слухаеце нас! Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    4 min

About

Адпраўляемся ў падарожжа па фотаздымках беларускіх фатографаў і па культурным ды гістарычным кантэксце іх стварэння разам з гасцямі падкаста «Адным кадрам» і вядучай Юліяй Ружэчка Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.