Алеся Пархоменкаю Хронікі Кіпра: як беларусам абараніць сябе і пры чым тут ФСБ і КДБ

euroradiofm

Кіпр стаў прытулкам не толькі для афшорных кампаній з усяго свету, але і для вялікай колькасці рэлакантаў і вымушаных уцекачоў з Беларусі. Якія, як і беларусы ў іншых краінах свету, з-за дзеянняў лукашэнкаўскага рэжыму апынуліся ў складанай “пашпартнай” сітуацыі: калі паехаць у Беларусь і атрымаць новы пашпарт магчымасці няма. І ў адрозненні ад іншых краін ЕС, кшталту Польшчы, Літвы і іншых, улады Кіпра не спяшаюцца дапамагаць беларусам вырашаць гэтае пытанне праз увядзенне сваіх “пашпартоў замежніка”. І нават у тых, хто прылятае з трэвэл-пашпартамі іншых краін, на Кіпры ўзнікаюць праблемы. І гэта пры тым, што на Кіпры найбольшая ў Еўропе, як сцвярджаюць мясцовыя журналісты, прысутнасць супрацоўнікаў і агентаў ФСБ… Чаму сёння інтарэсы беларусаў на Кіпры прадстаўляе не Народная, як было зусім нядаўна, а Дэмакратычная амбасада Беларусі, гэта звычайны рэбрэндынг ці нешта іншае? Ці вырашаецца сітуацыя з пашпартамі для беларусаў на Кіпры і што наконт прызнання Кіпрам трэвэл-дакументаў іншых краін? Ці бяспечна беларусам, якіх лукашэнкаўскі рэжым абвесціў у вышук, знаходзіцца на Кіпры і пры чым тут расійскае ФСБ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца Дэмакратычнай амбасады Беларусі на Кіпры Алеся Пархоменка

للاستماع إلى حلقات ذات محتوى فاضح، قم بتسجيل الدخول.

اطلع على آخر مستجدات هذا البرنامج

قم بتسجيل الدخول أو التسجيل لمتابعة البرامج وحفظ الحلقات والحصول على آخر التحديثات.

تحديد بلد أو منطقة

أفريقيا والشرق الأوسط، والهند

آسيا والمحيط الهادئ

أوروبا

أمريكا اللاتينية والكاريبي

الولايات المتحدة وكندا