euroradiofm

Euroradio
euroradiofm

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Леў Львоўскі. Пакаранне за бульбу: як рэжым змагаецца за гародніну і рабочых

    HÁ 59 MIN.

    Леў Львоўскі. Пакаранне за бульбу: як рэжым змагаецца за гародніну і рабочых

    Скарыстаўшыся самым надзейным дыпламатычным каналам — сваёй старонкай на сваёй жа сацыяльнай платформе Truth Social — прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў кіраўнікам ЕС і Мексікі, што на ўсе іх тавары, што ўвозяцца ў ЗША, уводзіцца падатак у 30 адсоткаў. А ў гэты ж час у Беларусі свае праблемы — узмацняецца дэфіцыт кадраў, хоць лік працаўладкаваных і перавысіў лік звольненых, а колькасць новых працоўных месцаў рэкордна вырасла. І ўжо дакладна будуць караць крамы за адсутнасць у продажы гародніны. Што не так у сітуацыі калі, здавалася б, трэба радавацца росту новых працоўных месцаў і працаўладкаваных грамадзян? Ці адмовіліся ўлады Беларусі ад планаў прывезці ў краіну 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістану і што адбываецца з ростам заробкаў у краіне? Чаму банкроцяцца прадпрыемствы і як пачувае сябе прыватны бізнес у Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі.

    51min
  2. Севярын Квяткоўскі. “Мы ідзем на марш!”: ці варта беларусам бясконца жыць 2020 годам

    HÁ 2 H

    Севярын Квяткоўскі. “Мы ідзем на марш!”: ці варта беларусам бясконца жыць 2020 годам

    Падзеі 2020 года ўжо знайшлі сваё адлюстраванне ў вершах і песнях, у прозе і кіно, у тэатры і карцінах мастакоў. Ужо нават чуваць ад палітолагаў, палітыкаў і творцаў, што беларускаму грамадству неабходна “выходзіць з парадыгмы 2020 года” і жыць далей. Ва ўсіх сэнсах — і асабістым, і грамадска-палітычным, і творчым. Але ёсць і тыя, хто перакананы: падзеі 2020 года мала асэнсаваныя і нам яшчэ трэба зрабіць шмат высілкаў, каб зразумець тое, што адбылося з усімі намі… Што такое “фрашкі” і ці магчыма з дапамогай іх і кнігі “Мы ідзем на марш!” апісаць 2020 год? Ці не варта беларусам перастаць жыць 2020 годам і пачаць жыць далей? Як вызначыць, што асэнсаванне адбылося і што нам далей з тым асэнсаваннем рабіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае медыяпісьменнік Севярын Квяткоўскі

    42min
  3. Роза Турарбекава. Рэальнасць без ілюзій — хто насамрэч чуе беларусаў?

    HÁ 2 H

    Роза Турарбекава. Рэальнасць без ілюзій — хто насамрэч чуе беларусаў?

    Зварот Святланы Ціханоўскай да Дональда Трампа з заклікам не заахвочваць Лукашэнку выклікаў не столькі водгук, колькі — новую хвалю спрэчак унутры беларускай дэмакратычнай супольнасці. На думку амерыканіста Антона Пянькоўскага: хутчэй за ўсё Трамп не прачытае словы лідаркі беларускіх дэмсілаў — і не таму што не згодны, а таму што Беларусь не ўваходзіць у лік прыярытэтаў ягонай адміністрацыі. Што гэта — халодны прагматызм або дэманстрацыя сапраўднага становішча рэчаў на міжнароднай арэне? Тым часам политэмиграция ўсё часцей сутыкаецца з ўнутранымі расколінамі. Спрэчкі становяцца рэзкімі, эмацыйнымі, а часам і балючымі — не толькі з-за розных стратэгій, але і таму што ў людзей розны вопыт пражывання рэпрэсій, заключэння і выгнання. — Эмпатыя і гатоўнасць чуць адзін аднаго — гэта не слабасць, а адзіны шлях, — перакананая паліталагіня і гісторык Роза Турарбекава. Але як актывісты могуць выбудоўваць дыялог ва ўмовах фрагментаванай рэальнасці? Пакуль у ЗША прагматычна "прымаюць да ведама" меркаванне беларускіх дзеячаў, беларускі парадак рызыкуе застацца без жывога, міжнароднага голасу. Што рабіць у сітуацыі, дзе нават саюзнікі не чытаюць лістоў? Чаму разрыў паміж асабістым досведам палітвязняў і агульнай стратэгіяй усё больш паглыбляецца? І што значыць "прыняць рэальнасць" для тых, хто за яе змагаецца? Пра ўсё гэта ў эфіры Еўрарадыё і пагаворым з нашай госцяй.

    45min
  4. Аляксандра Філіпенка. Ад любові да нянавісці — адзін Трамп. Лідар ЗША паабяцаў Пуціну сюрпрыз?

    HÁ 3 H

    Аляксандра Філіпенка. Ад любові да нянавісці — адзін Трамп. Лідар ЗША паабяцаў Пуціну сюрпрыз?

    Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які раней рабіў стаўку на асабістыя адносіны з Пуціным і абяцаў "скончыць вайну за 24 гадзіны", нечакана змяніў рыторыку. На фоне пахаладання стасункаў з Крамлём ён заявіў пра гатоўнасць пастаўляць Украіне зброю. Што стаіць за гэтым разваротам — расчараванне ў расійскім лідары, палітычны разлік ці спроба ўзмацніць пазіцыі на міжнароднай арэне? Паралельна ў ЗША разгортваюцца крымінальныя расследаванні супраць былых дырэктараў ФБР і ЦРУ — Джэймса Комі і Джона Брэнана. Іх падазраюць у парушэннях, звязаных з расследаваннем расійскага ўмяшання ў выбары 2016 года, калі, паводле звестак амерыканскай разведкі, Крэмль падтрымліваў Трампа. Цяпер фігурантамі сталі тыя, хто крытыкаваў Трампа, а Пуцін — больш не саюзнік. Пра ўсе гэтыя павароты ў эфіры Еўрарадыё паразмаўляем з амерыканісткай Аляксандрай Філіпенка.

    47min
  5. Піт Паўлаў. “APOŠNІ”: ці стане гэты альбом сапраўды апошнім у кар’еры N.R.M.by

    HÁ 3 DIAS

    Піт Паўлаў. “APOŠNІ”: ці стане гэты альбом сапраўды апошнім у кар’еры N.R.M.by

    Музыкі гурта N.R.M.by рыхтуюць да запісу альбом з інтрыгуючай назвай ”APOŠNі”. Праца над ім зацягнулася на некалькі гадоў, і нават ствараецца ўражанне, што так робіцца менавіта таму, што альбом мусіць сапраўды стаць апошнім… Так гэта ці не вы даведаецеся (ці не даведаецеся) па выніку нашай гутаркі з фронтменам гурта Пітам Паўлавым. А пакуль маеце магчымасць спрычыніцца да з’яўлення гэтага альбома — музыкі запусцілі краўндфандынгавы збор з гэтай нагоды. Ці стане альбом сапраўды апошнім у кар’еры гурта альбо назва не больш чым інтрыга? Чаму праца над альбомам так зацягнулася і чым ён адрозніваецца ад папярэдніх прац гурта? Чым быў адметны веснавы акустычны тур Піта Паўлава і над якімі праектамі ён сёння працуе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае музыка, франтмен гурта N.R.M.by Піт Паўлаў

    42min
  6. Юрый Дракахруст.

    HÁ 3 DIAS

    Юрый Дракахруст.

    Ісці на саступкі рэжыму дзеля вызвалення палітвязняў ці працягваць ціск, спадзяючыся, што гэта прымусіць Лукашэнку вызваліць палітвязняў — дыскусіі на гэтую тэму набылі асаблівую вастрыню і накал пасля выхаду на волю Сяргея Ціханоўскага. І да асаблівай рэзкасці ў выказваннях асобных удзельнікаў дыскусій штурхаюць словы як Сяргея, так і Святланы Ціханоўскіх, якія заклікаюць заходніх палітыкаў узмацняць ціск на Лукашэнку і абавязкова пакараць яго за ўсе злачынствы. Ціск ці паслабленні — якія хібы ёсць і ў аднаго, і ў другога падыходу? Як заклікі прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці здольныя паўплываць на перамовы паміж Вашынгтонам і Мінскам і ці адбываюцца яны ўвогуле пасля візіту Келага да Лукашэнкі? Ці ёсць спадзеў на “дыялог паміж уладамі і грамадзянскай супольнасцю” і ці варта ўсіх прыхільнікаў палітыкі ціску запісваць у “проксі Офіса”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст.

    51min
  7. Аляксей Дзікавіцкі.

    HÁ 3 DIAS

    Аляксей Дзікавіцкі.

    Недзе з месяц таму Аляксей Дзікавіцкі, кіраўнік праекта “Belarus Tomorrow” выступіў з нечаканай прапановай да беларусаў у замежжы: ствараць у дыяспарах нацыянальныя арганізацыі, што маглі б абараняць іх і адстойваць іх інтарэсы ў краінах пражывання. У краінах, з якіх большасць беларусаў на радзіму з эміграцыі не вернецца. Што важна — ствараць такія арганізацыі павінны беларусы “знізу” і за свае сродкі, не спадзеючыся на гранты. Навошта беларусам, асабліва ў Польшчы, яшчэ нейкія дадатковыя арганізацыі, якіх структур дыяспарам не хапае (і ці ведаюць пра гэта самі дыяспары)? Ці змогуць “арганізаваныя знізу” структуры зрабіць больш, чым робяць структуры існуючыя, хай сабе яны і не знізу былі арганізаваныя? Як гэтыя арганізацыі будуць фінансавацца, калі будуць прынцыпова адмаўляцца ад грантавай падтрымкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік праекта “Belarus Tomorrow” Аляксей Дзікавіцкі.

    43min

Classificações e avaliações

4
de 5
7 avaliações

Sobre

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Mais de Euroradio

Você também pode gostar de

Para ouvir episódios explícitos, inicie sessão.

Fique por dentro deste podcast

Inicie sessão ou crie uma conta para seguir podcasts, salvar episódios e receber as atualizações mais recentes.

Selecionar um país ou região

África, Oriente Médio e Índia

Ásia‑Pacífico

Europa

América Latina e Caribe

Estados Unidos e Canadá