Сяргей Ціханоўскі з'явіўся на публіцы дарагімі навушнікамі і гадзіннікам. Сацсеткі абурыліся: спярша ты папракаеш беларусаў за тое, што сабралі для цябе толькі 1 тысячу еўра замест 200 тысяч, а пасля шыкуеш? Але... ці справядлівыя гэтыя абвінавачанні? Абмяркуем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра санкцыі, якімі Польшча абклала беларускага бізнесмена Аляксандра Машэнскага, і збой у працэсінгавым цэнтры, праз які кліенты трох беларускіх банкаў раптам пабачылі мінусы на сваіх рахунках. І іншыя важныя тэмы тыдня таксама закранем.
信息
- 节目
- 频率一日一更
- 发布时间2025年7月11日 UTC 10:53
- 长度57 分钟
- 分级儿童适宜