euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Ганна Матуляк. “Свой” — не значыць “можна ўсё”: ці гатовыя мы да супольнай адказнасці?

    HACE 16 MIN

    Ганна Матуляк. “Свой” — не значыць “можна ўсё”: ці гатовыя мы да супольнай адказнасці?

    Апошнія падзеі, што закранулі пытанні харасменту, межаў і публічнай адказнасці, паказалі, наколькі складана грамадству адкрыта гаварыць пра гвалт. Адны апраўдваюць “свайго”, другія губляюцца ў шоку і маўчанні, трэція патрабуюць адказнасці. Але як гаварыць пра цяжкае — не разбураючы, а лечачы? Як рабіць гэта так, каб не павялічваць боль, у тым ліку блізкіх людзей тых, хто апынуўся ў цэнтры падзей? Сёння ў жывым эфіры з псіхалагіняй Ганнай Матуляк абмяркуем, чаму многія рэагуюць маўчаннем ці агрэсіяй, як ступар ад гвалту з’яўляецца звычайнай з’явай, і што можа дапамагчы — кожнаму з нас і супольнасці ў цэлым. Будзем гаварыць пра культуру асабістых межаў, адказнасць і пра тое, як будаваць бяспечную супольнасць, дзе гвалт — не норма, а праблема, якую мы не баімся прызнаваць.

    50 min
  2. Міхал Патоцкі. Падвышэнне ставак: ці здольны Лукашэнка спыніць міграцыйны крызіс

    HACE 1 H

    Міхал Патоцкі. Падвышэнне ставак: ці здольны Лукашэнка спыніць міграцыйны крызіс

    Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы хоць і не нагадвае 2021 год, калі тысячы мігрантаў штурмам спрабавалі прабіцца ў ЕС, але ўсё адно застаецца напружанай. Да такой ступені, што нават міністр унутраных спраў Германіі Аляксандр Добрындт прыехаў паглядзець, як тая мяжа ахоўваецца. І менавіта гэта сітуацыя змусіла кіраўніцтва Польшчы зрабіць больш жорсткім спачатку міграцыйнае заканадаўства, а цяпер і ўмовы атрымання міжнароднай абароны. Наколькі сітуацыя на мяжы крытычная і чаму Лукашэнка нічога не робіць, каб спыніць спробы яе нелегальнага перасячэння з тэрыторыі Беларусі? Як звязаныя гэтая сітуацыя на мяжы з аднаўленнем памежнага кантроля на мяжы Польшчы і Нямеччыны і ці дапамогуць змены ў міграцыйным заканадаўстве спыніць нелегальную міграцыю? Ці паўплываюць змены ў польскім урадзе на стаўленне да беларусаў у Польшчы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі

    50 min
  3. Валерый Кавалеўскі. Як Беламу дому не заблытацца ў дзвюх стратэгіях беларускіх дэмсіл

    HACE 23 H

    Валерый Кавалеўскі. Як Беламу дому не заблытацца ў дзвюх стратэгіях беларускіх дэмсіл

    Сустрэчы прадстаўнікоў дэмсіл з палітыкамі і чыноўнікамі ЗША і адміністрацыі Дональда Трампа ідуць амаль няспынна. Не паспеў з Вашынгтона вярнуцца дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі, як туды завіталі прадстаўнікі іншага крыла на чале з Валерыем Кавалеўскім. І выглядае, што па адных вашынгтонскіх калідарах яны ходзяць з рознымі пасыламі: адныя заклікаюць да ўзмацнення ціску на рэжым Лукашэнкі, другія — за адмову ад яго. Праўда, і тыя, і іншыя хочуць па выніку дамагчымася перамоваў з рэжымам і вызвалення палітвязняў. Ці зацікаўлены Вашынгтон у працягу перамоў з Мінскам і на якім месцы ў прыарытэтах пытанне вызвалення палітвязняў? Як звязаныя словы Сяргея Ціханоўскага і заклікі асобных літоўскіх палітыкаў пазбавіць Офіс Ціханоўскай акрэдытацыі? Ці ёсць у дэмсіл нейкі этычны кодэкс і якімі могуць быць наступствы парушэнняў этычных нормаў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім.

    56 min
  4. Роза Турарбекава. Прыклад Баку: на чыім баку будзе Лукашэнка ў канфлікце Баку і Масквы

    HACE 1 DÍA

    Роза Турарбекава. Прыклад Баку: на чыім баку будзе Лукашэнка ў канфлікце Баку і Масквы

    Дэпутат літоўскага Сейма Вітаўтас Сініца звярнуўся да міністра замежных справаў Літвы Кястуціса Будрыса з заявай, у якой прапануецца ануляваць акрэдытацыю прадстаўніцтва беларускай дэмакратычнай супольнасці ў краіне. А прэзідэнт Літвы Наўседа вымушаны быў рэагаваць на выказванне Сяргея Ціханоўскага пра пабудову “беларускіх анклаваў на тэрыторыі Літвы”. Ціханоўскага, па яго словах, у чарговы раз не так зразумелі, але напружанасці гэта ў адносіны паміж літоўскім грамадствам і беларускай дыяспарай дадало. На фоне пашырэння рэпрэсій, якія рэжым у дачыненні да беларусаў за мяжой спрычыняе. Адначасова з заклікамі да “нацыянальнага дыялогу”… Як словы Ціханоўскага і заява дэпутата Сейма Літвы могуць паўплываць на беларусаў у Літве і ці магчымы “нацыянальны дыялог” дэмсіл з рэжымам Лукашэнкі? Што адбываецца паміж Расіяй і Азербайджанам і як гэта супрацьстаянне ўплывае на Беларусь? Ці наступяць вызваленні палітвязняў па выніку перамоваў Мінска і Вашынгтона? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай

    1 h y 1 min
  5. Анастасія Лузгіна. У Беларусі ўвядуць лічбавы рубель, а крыпту забароняць. Што задумаў Нацбанк?

    HACE 1 DÍA

    Анастасія Лузгіна. У Беларусі ўвядуць лічбавы рубель, а крыпту забароняць. Што задумаў Нацбанк?

    Беларуская эканоміка ўваходзіць у новы этап: Нацбанк заяўляе пра запуск лічбавага рубля ўжо ў 2026 годзе, рыхтуе забарону на выкарыстанне крыптавалют для разлікаў і пераглядае правілы для профільнага бізнесу. На фоне высокай інфляцыі і ключавой стаўкі, якая захоўваецца, гучаць вялікія абяцанні — знізіць выдаткі, паскорыць разлікі і ўмацаваць плацежны суверэнітэт. Што стаіць за гэтымі планамі і як яны паўплываюць на паўсядзённае жыццё? У эфіры абмяркуем актуальныя эканамічныя пытанні: валютны курс, інфляцыю, знешні гандаль, крэдытную і працэнтную палітыку Нацбанка. Пагаворым пра будучыню лічбавых грошай у Беларусі, пра баланс паміж інавацыямі і кантролем, і таксама пра тое, што ўсё гэта значыць — для эканомікі, бізнесу і кожнага з нас.

    44 min

Calificaciones y reseñas

4
de 5
7 calificaciones

Acerca de

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Más de Euroradio

También te podría interesar