euroradiofm

Euroradio
euroradiofm

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Вераніка Круглова і Уладзімір Пугач. Сведкі гісторыі: як праз музыку і мастацтва захаваць памяць пра 2020 год

    1H AGO

    Вераніка Круглова і Уладзімір Пугач. Сведкі гісторыі: як праз музыку і мастацтва захаваць памяць пра 2020 год

    Вось ужо тры гады ў Варшаве працуе Музей Вольнай Беларусі. За гэтыя тры гады Музей стаў інстытуцыяй з выразнай місіяй і роляй у грамадстве, якая захоўвае і паказвае тое, што часта застаецца невідочным: асабістыя рэчы, дакументы, мастацкія жэсты, матэрыялы з вуліц, з турмаў, з жыцця пасля 2020 года. Па вялікім рахунку, за гэты час ён вырас далёка за межы выключна музея: канфэрэнцыі і выставы, канцэрты і літаратурныя прэзентацыі — для ўсяго знаходзіцца час і месца. І праграма святкавання 3-годдзя Музея гэтаму добрае падцверджанне. Якое значэнне падзеі 2020 года мелі для беларускага грамадства і як яны паўплыывалі на беларускую культуру і музыку ў прыватнасці? Чаму важна збіраць і захоўваць усё, што з’яўляецца сведчаннем падзей як 2020 года, так і наступных гадоў? Як змянілася творчаць Kriwi і J:МОРС пад уплывам падзей апошніх гадоў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць заснавальніца і лідарка гурта Kriwi Вераніка Круглова і фронтмэн гурта J:МОРС Уладзімір Пугач

    38 min
  2. Аліна Харысава. Чаго дасягнулі дэмсілы па выніку 5 гадоў сваёй дзейнасці

    23H AGO

    Аліна Харысава. Чаго дасягнулі дэмсілы па выніку 5 гадоў сваёй дзейнасці

    З аднаго боку гучаць словы пра тое, што дэмсілы не маюць ніякага ўплыву ні на сітуацыю ўнутры краіны, ні на рашэнні, якія па беларускім пытанні прымаюць заходнія краіны. Не могуць яны ні ўводзіць, ні здымаць санкцыі ў дачыненні да рэжыма, як і не бяруць ніякага ўдзелу ў перамовах наконт вызвалення палітвязняў. Іншыя ж сцвярджаюць, што хай і ў абмежаванай форме, але і ўплываюць, і ўдзельнічаюць, і бяруць. І нават выказванні тых ці іншых палітыкаў у СМІ уплываюць на працэсы, з Беларуссю звязаныя… Ці маюць дэмсілы хоць нейкі ўплыў на рашэнні адносна, да прыкладу, санкцый, ці вызвалення палітвязняў? Чаму Еўрасаюз не хоча следам за ЗША ісці на перамовы з Лукашэнкам і як далёка ў гэтых перамовах ЗША зайшлі? Ці існуе верагоднасць пачатку адлігі ў Беларусі, пры чым тут вайна і ці не час структурам дэмсіл задумацца пра самароспуск? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, кіраўніца працоўнай групы па контрэкстрэмізму моладзевай Рады ЗША Аліна Харысава

    42 min
  3. Аляксандр Дабравольскі. Офіс і АПК хочуць перакваліфікавацца ў правабаронцаў?

    1D AGO

    Аляксандр Дабравольскі. Офіс і АПК хочуць перакваліфікавацца ў правабаронцаў?

    Напярэдадні чарговай Канферэнцыі Новай Беларусі ў Офісе Святланы Ціханоўскай актывізавалі прасоўванне ідэі стварэння новай “пасады” — прадстаўніка дэмсіл па правах грамадзян Беларусі. Фактычна, такога сабе міністра праваабароны. Што выклікала здзіўленне і абурэнне ў праваабрончай супольнасці. Здавалася б, у Офіса Святланы Ціханоўскай і Аб’яднанага пераходнага кабінета хапае іншых задач, каб займацца яшчэ і праваабарончай дзейнасцю. Хаця, калі пытанне не пра тое, каб займацца, а толькі курыраваць яе, то… Навошта Офісу, АПК і асабіста Ціханоўскай браць на сябе праваабарончыя функцыі і ў чым сэнс ўвядзення пасады прадстаўніка дэмсіл па правах грамадзян Беларусі? Чаму ў Офісе не прыслухоўваюцца да пазіцыі праваабарончай супольнасці і зацята прасоўваюць сваю ініцыятыву? Ці звязаная гэта ініцыятыва з перамоўным трэкам Вашынгтон-Мінск і як дэмсілы далучаныя да працэсу перамоў наконт вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі.

    44 min
  4. Таццяна Хоміч. Дээскалацыя: ці магчымая яна і што хоча Лукашэнка за палітвязняў

    1D AGO

    Таццяна Хоміч. Дээскалацыя: ці магчымая яна і што хоча Лукашэнка за палітвязняў

    Прайшло некалькі тыдняў, а спрэчкі і дыскусіі на тэму “праз ціск ці праз перамовы з рэжымам” вызваляць палітвязняў не спыняюцца. Да іх нават далучыліся лукашэнкаўскія прапагандысты. Але да самога пытання аб стратэгіі дэмсіл дадалося і пытанне “інфармацыйнай цішыні”. І справакаваў гэтую тэму таксама Сяргей Ціханоўскі, які актыўна і вельмі жорстка ў дачыненні да Лукашэнкі выказваецца ў СМІ. Што дае падставы меркаваць пра гатоўнасць рэжыма да будзь-якіх перамоваў і з кім гэтыя перамовы магчымыя? Пра якую дээскалацыю можна разважаць, калі рэпрэсіі не спыняюцца і нават пашыраюцца? Ці інснуюць чырвоныя лініі ў саступках Лукашэнку і што дасць маўчанне ў інфарпрасторы былых палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае удзельніца Ініцыятывы за вызваленне палітвязняў Таццяна Хоміч.

    46 min

Ratings & Reviews

4
out of 5
7 Ratings

About

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

More From Euroradio

You Might Also Like

To listen to explicit episodes, sign in.

Stay up to date with this show

Sign in or sign up to follow shows, save episodes, and get the latest updates.

Select a country or region

Africa, Middle East, and India

Asia Pacific

Europe

Latin America and the Caribbean

The United States and Canada