Золатавалютныя рэзервы Беларусі перакрочылі лічбу ў 11,5 мільярдаў долараў у эквіваленце. Што праўда, то ў гэтым заслугі ні беларускай прамысловасці з сельскай гаспадаркай, ні, тым больш, кіраўніцтва краіны, а ўжо дакладна Лукашэнкі, няма. Усё адбываецца пераважна насуперак дзеянням лукашэнкаўскіх “моцных гаспадарнікаў”. Але чаго ад тых “гаспадарнікаў” можна чакаць, калі адзінае, што яны здолелі прапанаваць у якасці вырашэння праблем з наяўнасцю гародніны у крамах — штрафаваць крамы за адсутнасць той самай бульбы ці капусты ў продажы… У чым сакрэт росту золатавалютных рэзерваў і як гэта ўплывае на агульны стан беларускай эканомікі? Чаму калі заробкі няўхільна растуць, то гэтак жа расце і запазычанасць “фізічных асоб” па крэдытах? Што адбываецца з курсам долара і пры чым тут эканамічная сітуацыя ў Расіі? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.
Информация
- Подкаст
- ЧастотаЕжедневно
- Опубликовано7 июля 2025 г. в 13:49 UTC
- Длительность50 мин.
- ОграниченияБез ненормативной лексики