euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Роза Турарбекава. Чаму “моцны лідар” баіцца спыніць рэпрэсіі і як Кітай уплывае на Лукашэнку?

    HÁ 5 H

    Роза Турарбекава. Чаму “моцны лідар” баіцца спыніць рэпрэсіі і як Кітай уплывае на Лукашэнку?

    Падчас прэс-канферэнцыі 5 верасня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ізноўку ўзгадаў Лукашэнку. І ўзгадваў Трамп яго ў чарговы раз выключна ў звязку з палітвязнямі. Па словах Трампа, перамовы з Лукашэнкам наконт вызваленя закладнікаў, якіх утрымлівае рэжым, працягваюцца і ён спадзяецца, што бліжэйшым часам адбудзецца вызваленне часткі з 1400 вязняў. Адметна, што еўрапейскі бок ніякім чынам да гэтых перамоваў не далучаны. У тым ліку і з-за таго, што міграцыйныя атакі з тэрыторыі Беларусі на межы Еўрасаюза не спыняюцца. Як і не спыняюцца спробы часткі беларускіх дэмсіл дамагчыся прыцягнення Лукашэнкі і яго бліжэйшых паплечнікаў да адказнасці праз розныя еўрапейскія інстытуцыі. Ці сапраўды візіт Лукашэнкі ў Кітай для ўдзелу ў пасяджэнні ШАС і парадзе ў Пекіне стаў дэманстрацыяй выбару Мінска на карысць антыамерыканскай кааліцыі? Чаму гэта дэмастрацыя не паўплывала на пазіцыю Трампа адносна Лукашэнкі і ці варта спадзявацца на вызваленне значнай колькасці палітвязняў? Ці можна разглядаць кейс “Карпушонак супраць Латушкі” ў звязку зперамовамі паміж Мінскам і Вашынгтонам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.

    54min
  2. Аркадзь Мошас. “Нобелеўка” для Трампа: ці дапаможа памкненне яе атрымаць вызваліць палітвязняў?

    HÁ 6 H

    Аркадзь Мошас. “Нобелеўка” для Трампа: ці дапаможа памкненне яе атрымаць вызваліць палітвязняў?

    Лукашэнкаўская прапаганда не спыняецца хваліцца “вынікамі” паездкі свайго боса ў Кітай. Маўляў, і ў пасяджэнні ШАС паўдзельнічаў, і з лідарамі краін-удзельніц перамовы вёў, і дзесяткі сустрэч з бізнесамі рознымі правёў. І гэта не кажучы пра сам парад у Пекіне. Проста нейкі трыумф міжгалактычнага ўзроўню. А па вяртанні не меншы сюрпрыз —прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ізноўку ўзгадаў Лукашэнку і назваў яго “моцным лідарам”. Ну, адным з тых “моцных лідараў, відаць, якія за кратамі трымаюць у якасці закладнікаў сваіх палітычных апанентаў. І рэпрэсуюць уласны народ. Але з якім перамовы, як вынікае са слоў Трампа, працягваюцца няспынна. Якая карысць была ад паездкі Лукашэнкі ў Кітай і ці сапраўды яна падвысіла яго легітымнасць? Чаму далучэнне Лукашэнкі да антыамерыканскай кааліцыі не паўплывала на жаданне Трампа весці з ім перамовы? Ці наблізіліся Расія і Україна да перамір’я і як Еўропа рыхтуецца да супрацьстаяння з Расіяй? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас.

    38min
  3. Валерый Кавалеўскі. Googlе хавае Трампа. Ці пахаваюць сілавікі інтэрнет у Беларусі?

    HÁ 4 DIAS

    Валерый Кавалеўскі. Googlе хавае Трампа. Ці пахаваюць сілавікі інтэрнет у Беларусі?

    За два тыдні да лукашэнкаўскага свята народнага адзінства, старшыня праўладнай "Белай Русі" Вольга Чамаданава задалася пытаннем — што ж зрабіць, каб яно стала ўсенародна любімым? Сапраўды — свята ёсць, любові няма. Што адбываецца? Адзін з адказаў можна падглядзець у навінах. У Беларусі сілавікі атрымалі новыя шырокія паўнамоцтвы: Генпракуратура, КДБ, Следчы камітэт і МУС цяпер могуць блакаваць сайты і інтэрнэт-паслугі, а аператары абавязаныя рэагаваць усяго за чатыры гадзіны. Гэта выклікае занепакоенасць як у карыстальнікаў, так і ў тых, хто сочыць за свабодай інтэрнэту. А вы б святкавалі? Тым часам, пакуль у Беларусі блакуюць сайты, пытанне “ці памёр Трамп” стала адным з самых папулярных у Google праз яго нядоўгую адсутнасць у публічнай прасторы. Сам амерыканскі прэзідэнт зноў выказаў расчараванне ў Пуціне, а пасля парада ў Кітаі ўвогуле западозрыў Расію, Кітай і Паўночную Карэю ў планаванні змовы супраць ЗША. У той жа час Пуцін заявіў, што гатовы сустрэцца з Зяленскім, але з умоваю, што сустрэча адбудзецца ў Маскве. У Кіеве адказалі: Пуцін "працягвае дурыць усім галовы, робячы загадзя непрымальныя прапановы". Пра ўсё гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім.

    49min
  4. Саша Раманова. Правы папулізм у ЕС і беларусы ў цэнтры Еўропы.

    HÁ 4 DIAS

    Саша Раманова. Правы папулізм у ЕС і беларусы ў цэнтры Еўропы.

    Баец без правілаў і твар букмекерскай кампаніі 1xBet Конар Макгрэгар, які рвецца на выбары ў Ірландыі, называе "нелегальную іміграцыю" ракавай пухлінай і абяцае змагацца з ёй, калі стане прэзідэнтам краіны. У адказ на абурэнні Макгрэгар запэўнівае, што яго абранне "верне сапраўдную дэмакратыю" і дасць людзям права напрамкі галасаваць па найважнейшых пытаннях. Узмацненне правых сіл у Ірландыі і Еўропе агулам часта суправаджаецца жорсткай антыміграцыйнай рыторыкай: пад агульны вобраз "мігрантаў" трапляюць і ўцекачы з аўтарытарных рэжымаў, якія насамрэч ратуюцца ад палітычнага пераследу, а не шукаюць лёгкага жыцця. У выніку ствараецца парадокс: людзі, якія змагаліся за дэмакратыю ў сябе дома (у тым ліку ў Беларусі), аказваюцца заложнікамі правага папулізму за мяжой. — Сёння вельмі важнага размаўляць пра гэта, — лічыць Саша Раманава. Сутыкнуўшыся з рэпрэсіямі ў Беларусі, вядомая журналістка пераехала спачатку ў Літву, а пасля ў Ірландыю, дзе вядзе свой відэаблог пра жыццё ў новай краіне. Пагаворым пра міграцыйны крызіс і беларусах, якіх ён тычыцца, а яшчэ пра тое, як пачынаць жыццё з чыстага ліста, не баяцца цяжкасцяў і не спыняцца, нават калі тваёй новай краінай марыць кіраваць “дрэнны хлопец” з 1xBet.

    59min

Classificações e avaliações

4
de 5
7 avaliações

Sobre

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Mais de Euroradio

Você também pode gostar de