Барыс Пятровіч — Пуцявіна. Чытае Зміцер Бартосік
Аповесць пісалася амаль праз трыццаць гадоў пасля той памятнай паездкі праз увесь СССР з Усходу на Захад. Вядома, за гэты час адбыліся вялізарныя перамены ў нашым жыцці, не стала той вялікай краіны, з’явіліся новыя тэхналогіі і, каб пабачыць Далёкі Усход і тыя гарады, якія наведалі падарожнікі, цяпер зусім неабавязкова туды ехаць. Можна набраць у інтэрнэце назву і віртуальна паблукаць па вуліцах горада, зайсці ў музеі, прачытаць звесткі пра яго гісторыю і славутасці. У той жа час, а гэта быў 1983 год, нават мапу горада ў ім самім, а тым болей нейкі турыстычны даведнік з інфармацыяй пра яго, набыць было практычна немагчыма. Таму знаёмства герояў аповесці з наведанымі мясцінамі было найчасцей чыста эмпірычным, спазнаваўчым на асабістым узроўні, што і хацеў захаваць аўтар. Бо і сапраўды кожны цяпер можа прагугліць і пападарожнічаць па любой мясціне за тысячы кіламетраў ад дому. Гэта проста. Таму аўтар не стаў перагрувашчваць тэкст краязнаўчымі ды іншымі турыстычнымі звесткамі, а ўзяў за аснову асабістае ўспрыманне таго часу, той краіны, людзей, якія ў ёй жылі, і запрашае вас нібы на машыне часу перамясціцца на адзін месяц у другую палову кастрычніка і пачатак лістапада 1983 года. Вярнуцца ў СССР, акунуцца ў жыццё некалі аграмаднай краіны з яе даўно забытымі клопатамі і праблемамі, а, магчыма, і радасцямі... Аўтар не меў жадання паказаць жахі савецкага жыцця ці прыхарошыць яго, а толькі паспрабаваў сказаць праўду пра той час.
Музыка: Алесь Ясінскі
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Informações
- Podcast
- Publicado14 de outubro de 2024 19:42 UTC
- Duração4h24min
- ClassificaçãoLivre