Навум быў сучасьнікам Ярэміі і, магчыма, Абакума і Сафоніі. Ён прарочыў пра зруйнаваньне Нінівы, сталіцы Асірыі дзесьці каля 663 г. да НХ. У часы Навума Юдэя была падпарадкаваная Асірыі. Яшчэ раней яна зруйнавала паўночнае царства Ізраіль. Але Бог пакараў Асірыйскую імперыю за яе грахі, пыху і жорсткасьць. У 612 г. да НХ прароцтва споўнілася.
Галоўная думка кнігі, што Госпад не пакіне бязбожнікаў без пакараньня, але нарэшцэ ўсталюе справядлівасьць. Ён кантралюе лёсы ўсіх народаў, і ня толькі тых, якія пакланяюцца Яму.
Informações
- Podcast
- FrequênciaSérie
- Publicado14 de fevereiro de 2025 às 19:27 UTC
- Duração3min
- Temporada1
- Episódio1
- ClassificaçãoLivre