Навіны свету за 5 хвілін

Маршрутка будучыні, суд P. Diddy ды “гузак брэйк-дансера” — #ІхНоравы

Дацкія лекары выявілі новую хваробу. Без панікі, гэта не чарговая пандэмія, і праблема тычыць толькі танцораў брэйк-дансу, якія могуць хвілінамі круціцца на галаве. А ў Рыме вырашылі зрабіць платнай адну з галоўных славутасцяў гораду, якая і так штодзень атрымлівае шмат грошай. Пра гэта, а таксама пра Cybercab’ы і галоўны галівудскі скандал апошняга месяца — у нашай штодзённай рубрыцы “Іх норавы”.