euroradiofm

Euroradio
euroradiofm

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Аліса Рыжычэнка. Як штрафамі падвысіць урадлівасць бульбы і дзе знайсці працоўныя рукі

    HÁ 6 H

    Аліса Рыжычэнка. Як штрафамі падвысіць урадлівасць бульбы і дзе знайсці працоўныя рукі

    Золатавалютныя рэзервы Беларусі перакрочылі лічбу ў 11,5 мільярдаў долараў у эквіваленце. Што праўда, то ў гэтым заслугі ні беларускай прамысловасці з сельскай гаспадаркай, ні, тым больш, кіраўніцтва краіны, а ўжо дакладна Лукашэнкі, няма. Усё адбываецца пераважна насуперак дзеянням лукашэнкаўскіх “моцных гаспадарнікаў”. Але чаго ад тых “гаспадарнікаў” можна чакаць, калі адзінае, што яны здолелі прапанаваць у якасці вырашэння праблем з наяўнасцю гародніны у крамах — штрафаваць крамы за адсутнасць той самай бульбы ці капусты ў продажы… У чым сакрэт росту золатавалютных рэзерваў і як гэта ўплывае на агульны стан беларускай эканомікі? Чаму калі заробкі няўхільна растуць, то гэтак жа расце і запазычанасць “фізічных асоб” па крэдытах? Што адбываецца з курсам долара і пры чым тут эканамічная сітуацыя ў Расіі? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.

    50min
  2. Алеся Пархоменкаю Хронікі Кіпра: як беларусам абараніць сябе і пры чым тут ФСБ і КДБ

    HÁ 8 H

    Алеся Пархоменкаю Хронікі Кіпра: як беларусам абараніць сябе і пры чым тут ФСБ і КДБ

    Кіпр стаў прытулкам не толькі для афшорных кампаній з усяго свету, але і для вялікай колькасці рэлакантаў і вымушаных уцекачоў з Беларусі. Якія, як і беларусы ў іншых краінах свету, з-за дзеянняў лукашэнкаўскага рэжыму апынуліся ў складанай “пашпартнай” сітуацыі: калі паехаць у Беларусь і атрымаць новы пашпарт магчымасці няма. І ў адрозненні ад іншых краін ЕС, кшталту Польшчы, Літвы і іншых, улады Кіпра не спяшаюцца дапамагаць беларусам вырашаць гэтае пытанне праз увядзенне сваіх “пашпартоў замежніка”. І нават у тых, хто прылятае з трэвэл-пашпартамі іншых краін, на Кіпры ўзнікаюць праблемы. І гэта пры тым, што на Кіпры найбольшая ў Еўропе, як сцвярджаюць мясцовыя журналісты, прысутнасць супрацоўнікаў і агентаў ФСБ… Чаму сёння інтарэсы беларусаў на Кіпры прадстаўляе не Народная, як было зусім нядаўна, а Дэмакратычная амбасада Беларусі, гэта звычайны рэбрэндынг ці нешта іншае? Ці вырашаецца сітуацыя з пашпартамі для беларусаў на Кіпры і што наконт прызнання Кіпрам трэвэл-дакументаў іншых краін? Ці бяспечна беларусам, якіх лукашэнкаўскі рэжым абвесціў у вышук, знаходзіцца на Кіпры і пры чым тут расійскае ФСБ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца Дэмакратычнай амбасады Беларусі на Кіпры Алеся Пархоменка

    40min
  3. Роза Турарбекава. Расчараванне Пуціным: ці атрымаецца ў Лукашэнкі зачарваць Трампа

    HÁ 9 H

    Роза Турарбекава. Расчараванне Пуціным: ці атрымаецца ў Лукашэнкі зачарваць Трампа

    Напрыканцы мінулага тыдня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп гаварыў з Пуціным па тэлефоне. Размаўлялі пра рознае, міжіншым і пра Украіну. І менавіта гэтая тэма прывяла да расчаравання Трампа Пуціным. Бо (хто б мог падумаць!) Пуцін вайну завяршаць не збіраецца і міра не хоча. Пра што расійскі ваенны злачынца Трампу і паведаміў. Каб суцешыць прэзідэнта ЗША Лукашэнка павіншаваў яго асабіста з Днём незалежнасці. Чаго не рабіў ужо 5 гадоў. Магчыма, так Лукашэнка хоча зачараць Трампа і заняць месца Пуціна ў яго сэрцы. Тым больш што, як высветлілася, і Кітай не хоча, каб Расія прайграла ў вайне Ці варта было чакаць пазітыўных зрухаў у пытанні дасягнення перамір’я ва Украіне па выніку размоваў Трампа з Пуціным? Што стала прычынай зменаў у паводзінах Лукашэнкі, які павіншаваў з Днём незалежнасці не толькі амерыканскі народ, але і асабіста Трампа? Чаму на фоне пагаршэння адносінаў з Расіяй Азербайджан дэманстратыўна гаворыць пра сяброўства з Беларуссю і што азначае пазіцыя Кітая адносна вайны ва Украіне для Беларусі і бяспекі ў нашым рэгіёне? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай

    45min
  4. Аляксандр Фрыдман. Ад чаго Лукашэнка спадзяецца ўратавацца ў гушчары “Арэшнікаў”

    HÁ 10 H

    Аляксандр Фрыдман. Ад чаго Лукашэнка спадзяецца ўратавацца ў гушчары “Арэшнікаў”

    Цягам апшніх дзён Лукашэнка нарабіў шмат спрэчных і двусэнсоўных заяў. Пачынаючы з агучвання чарговага дэдлайна з’яўлення ў Беларусі расійскіх “Арэшнікаў” — восенню бягучага года. А патрэбныя яны найперш для таго, каб “не дапусціць мяцяжоў”. Расія ж і гэтымі пастаўкамі у Беларусь ракет, здольных несці ядзерныя боегалоўкі, і ўзмацненнем абстрэлаў украінскіх гарадоў дэманструе нежаданне завяршаць канфлікт і сваё стаўленне да міратвочых ініцыятыў Трампа. На гэта ўвагу Трампа звяртаюць ужо не толькі еўрапейскія палітыкі, але і амерыканскія. Што стаіць за апошнімі заявамі Лукашэнкі і на якія з іх сапраўды варта звярнуць увагу? Ці зменіцца пазіцыя Трампа адносна паводзінаў Пуціна да такой ступені, што ён пойдзе на пашырэнне дапамогі Украіне і ўзмацненне санкцыйнага ціску на Расію, што ў такім выпадку чакае Беларусь? Што азначае аднаўленне Польшчай кантролю на межах з Нямеччынай і Літвой? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам

    47min
  5. Мікіта Забуга: “Наша мова — наша зброя!” — у гэтым наша нацыянальная ідэя

    HÁ 4 DIAS

    Мікіта Забуга: “Наша мова — наша зброя!” — у гэтым наша нацыянальная ідэя

    3 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — старшыня Нацыянальнай Геральдычнай рады, выконваючы абавязкі старшыні падраздзялення БПЛА палка ім. Кастуся Каліноўскага Мікіта "Аксон" Забуга. Захаванне сваіх нацыянальных каштоўнасцяў, сваёй мовы і культуры, усведамленне сваёй беларускай ідэнтычнасці — сёння для нас гэта не прыгожыя словы ці даніна модзе, а праблема выжывання. Выжывання нас як нацыі. Менавіта таму для беларусаў крытычна важна захоўваць і пашыраць беларускасць унутры сябе. І мы з гэтай праблемай выжывання нацыі абавязкова справімся, як спраўляліся тысячы гадоў, перакананы Мікіта Забуга. Пра тое, як сёння беларусам знайсці і захаваць сваю беларускасць, ці здольныя мы змагацца за свае каштоўнасці і ці маем шанец на вяртанне сабе сваёй краіны, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Мікітам Забугам.

    1h6min

Classificações e avaliações

4
de 5
7 avaliações

Sobre

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Mais de Euroradio

Você também pode gostar de

Para ouvir episódios explícitos, inicie sessão.

Fique por dentro deste podcast

Inicie sessão ou crie uma conta para seguir podcasts, salvar episódios e receber as atualizações mais recentes.

Selecionar um país ou região

África, Oriente Médio e Índia

Ásia‑Pacífico

Europa

América Latina e Caribe

Estados Unidos e Canadá