
Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская. Інстытут рэпутацыі: як ён дапаможа вырашаць праблемы беларусаў
Міграцыйная палітыка краін ЕС становіцца ўсё больш жорсткай. І гэта тычыцца нават такіх прыхільных да беларусаў краін, як Польшча і Літва. Так у Літве стала традыцыяй адмаўляць у атрыманні ці працягу ВНЖ на падставе прызнання заяўніка “пагрозай нацыянальнай бяспецы”, а ў Польшчы сталі больш жорстка падыходзіць да разгляду заяў на міжнародную абарону. А ў гэты час дэмсілы сатрасаюць скандалы зусім іншага, сексуалізаванага (і не толькі) характару. Прычым на такім узроўні, што ставяць пад пагрозу дзейнасць значнай часткі гуманітарнага сектару грамадзянскай супольнасці… Як змяняецца міграцыйная палітыка краін ЕС і чаму ўзнікаюць складанасці ў беларусаў ў Літве і Польшчы? Ці не стануць заявы Сяргея Ціханоўскага наконт пабудовы “беларускіх аўтаномій” на тэрыторыі Літвы і іншых дязржаў нагодай для стварэння новых перашкод для легалізацыі беларусаў у краінах іх пражывання? Як сітуацыя з “дзікпікамі Стрыжака” паўплывала на беларускую грамадзянскую супольнасць, правабарончы і гуманітарны сектар, ці мусіць ён сысці з кіраўнічай пасады і чаму ў нас дагэтуль не працуе інстытут рэпутацыі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай.
Information
- Show
- FrequencyUpdated Daily
- PublishedJuly 23, 2025 at 12:12 PM UTC
- Length43 min
- RatingClean