euroradio.fm

Euroradio

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

  1. 12h ago

    Пра беларускі вайб, “харошых рускіх” і сваё месца на сцэне

    У суботу, 5 верасня, у варшаўскім клубе Niebo адбудзецца пяты фестываль беларускай музыкі Graj. Гасцей чакаюць выступленні артыстаў Volski, J:МОРС, Дай Дарогу!, Dzieciuki, “Разбітае сэрца пацана” і не толькі. Ну а мы таксама падрыхтавалі вам сюрпрыз — разыграем два квіткі на фэст! Невялічкі конкурс з цікавымі пытаннечкамі зладзім проста ў жывым эфіры разам з Лявонам Вольскім, Паўлам Градніцкім і суарганізатаркай Graj Інэс Сянкевіч. Далучайцеся! Як змяняўся фармат і настрой фэсту і з якімі праблемамі найперш давялося (а магчыма, і сёння даводзіцца) сутыкнуцца арганізатарам? Ці застаецца ў беларусаў за мяжой цікавасць да свайго і ці завітваюць на імпрэзу палякі? Як на арганізатарах беларускіх фэстаў і беларускіх музыках адбіваецца тое, што Варшаву апошнім часам апанавалі фэсты і канцэрты “харошых рускіх”, і ці варта нам з імі дзяліцца на сваіх і чужых? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць суарганізатарка фэсту “Грай” Інэс Сянкевіч і фронтмены гуртоў Volski і “Разбітае сэрца пацана” Лявон Вольскі і Павел Гарадніцкі

    Пра беларускі вайб, “харошых рускіх” і сваё месца на сцэне
  2. 14h ago

    Міхал Патоцкі. Ці гатова Варшава дамаўляцца з Лукашэнкам, і пры чым тут мігранты

    Нягледзячы на тое, што лукашэнкаўская прапаганда не спыняе сваіх нападак на Польшчу, паводзіны самога рэжыму ў адносінах да гэтай суседняй краіны змяніліся. І размова не толькі пра вызваленне ў выніку “абмена шпіёнамі” аднаго з лідараў польскай меншасці ў Беларусі Анджэя Пачобута. Атакі нелегальнымі мігрантамі ўжо колькі месяцаў як перанакіраваны з польскай мяжы на межы латвійскую і літоўскую. Тым не менш, казаць пра размарозку адносін паміж Мінскам і Варшавай не даводзіцца. Хоць у Польшчы асобныя палітыкі і чыноўнікі пачалі казаць пра “паляпшэнне палітычнай сітуацыі ў Беларусі”, беларусам сталі часцей адмаўляць у наданні міжнароднай абароны, а пэўныя палітычныя сілы кажуць пра неабходнасць зрабіць яшчэ больш жорсткай міграцыйную палітыку краіны. Чаму польскія палітыкі ўсё часцей кажуць пра неабходнасць зрабіць больш жорсткай міграцыйную палітыку ў Польшчы і як гэта закране беларусаў? Што прымушае чыноўнікаў і палітыкаў казаць пра паляпшэнне палітычнай сітуацыі ў Беларусі і ці азначае гэта гатоўнасць дамаўляцца з Лукашэнкам? Як у Польшчы ставяцца да пагрозы магчымага нападу з боку Расіі і ці гатовы грамадзяне Польшчы бараніць сваю краіну? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі

    Міхал Патоцкі. Ці гатова Варшава дамаўляцца з Лукашэнкам, і пры чым тут мігранты
  3. 1d ago

    Антон Пянькоўскі. Замест Коўла да Лукашэнкі прыехалі талібы і лідар хунты М’янмы

    Следам за талібамі, дэлегацыя якіх проста цяпер знаходзіцца ў Беларусі, у Мінск плануе завітаць прэзідэнт М’янмы Мін Аун Хлайн. Нагадаем, што ў 2021 годзе ў М’янме да ўлады прыйшла хунта, што прывяло да пратэстаў і грамадзянскай вайны, у выніку якой загінула як найменей 90 тысяч чалавек. Але што казаць, калі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп анансуе хуткую сустрэчу “са сваім сябрам Кім Чэн Ынам”. І па-ранейшаму захоўвае невытлумачальную сімпатыю да Пуціна. Нягледзячы на тое, што ад “духа Анкорыджа” нават духу не засталося… Чаму ў Мінск пацягнуліся прадстаўнікі і лідары дыктатарскіх рэжымаў і што іх звязвае з Лукашэнкам? Ці сапраўды ў Трампа існуе сімпатыя да дыктатара Паўночнай Карэі і ці змянілася яго стаўленне да Пуціна? Што адбываецца з “духам Анкорыджа” і як шматлікія перамогі Трампа ў розных войнах уплываюць на будучыя выбары ў Кангрэс? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, палітычны аглядальнік Антон Пянькоўскі

    Антон Пянькоўскі. Замест Коўла да Лукашэнкі прыехалі талібы і лідар хунты М’янмы
  4. 1d ago

    Вольга Дабравольская. Ці стане прасцей уладкавацца на працу і атрымаць легалізацыю ў Польшчы

    У Польшчы зноў плануюць змяніць правілы працаўладкавання замежнікаў. Сярод прапанаваных змен — адмена патрабавання ўказваць нумар пашпарта ў дазволе на працу. Што для беларусаў, якія трапляюць у “пашпартную пастку”, вельмі важна. Асабліва ва ўмовах, калі застаюцца цяжкасці як з заменай пашпартоў, так і з атрыманнем легалізацыйнага статусу. На гэтым фоне складанасці выбару паміж падачай на пастаянны від на жыхарства і статус доўгачасовага рэзідэнта выглядаюць несур’ёзнымі. Але толькі на першы погляд… Чым адметны праект закона з прапановамі змен у правілах працаўладкавання замежнікаў у Польшчы і як гэта закране беларусаў? Што змяняецца ў сістэме замены пашпартоў і ці змянілася стаўленне супрацоўнікаў міграцыйнай службы да аналізу сітуацыі ў Беларусі? Як дамагчыся выплаты беларускай пенсіі ў Польшчы і як правільна выбраць паміж падачай на пастаянны від на жыхарства і статус доўгачасовага рэзідэнта? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістр права, юрыстка ў галіне легалізацыі знаходжання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы Вольга Дабравольская

    Вольга Дабравольская. Ці стане прасцей уладкавацца на працу і атрымаць легалізацыю ў Польшчы

Ratings & Reviews

4
out of 5
7 Ratings

About

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More From Euroradio

You Might Also Like