euroradiofm

Euroradio
euroradiofm

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Анастасія Касцюгова. Не нашкодзіць гандлю: ці ацэніць Лукашэнка змену рыторыкі дэмсіл

    6H AGO

    Анастасія Касцюгова. Не нашкодзіць гандлю: ці ацэніць Лукашэнка змену рыторыкі дэмсіл

    Амаль год невялікімі групамі Лукашэнка вызваляе палітвязняў. І ён сам, і яго прапаганда сцвярджаюць, што гэта робіцца выключна з гуманітарнай мэтай, альбо — як “жэст добрай волі”. Апошняе найперш тычыцца групы вязняў, тым ці іншым чынам звязаных з іншымі дзяржавамі (грамадзянства ці праца ў замежных кампаніях). Тым не менш, адных рэжым вызваляе, а іншыя (і такіх большасць) працягваюць сядзець у вязніцах. Аднак жа выглядае на тое, што ўсе гэтыя вызваленні сталі вынікам перамоўнага трэку Вашынгтон-Мінск. І гэта нібыта сведчыць, што прыўшоў час дамаўляцца, час мяняць стратэгію і рыторыку. Вось толькі далёка не ўсе ў асяродку айчынных дэмсіл на такія змены згодныя. Ці ёсць разуменне таго, па якім прынцыпе рэжым вызваляе людзей і ці сапраўды гэтыя вызваленні — сведчанне гатоўнасці рэжыму да перамоваў? Калі перамовы ідуць выключна паміж Мінскам і Вашынгтонам, то ці не ўсё адно, якую пазіцыю займаюць і агучваюць па гэтай тэме апаненты рэжыму? Што дасць змена рыторыкі лідарамі дэмсіл як для саміх гэтых дэмсіл, так і для палітвязняў і палітычнай сітуацыі ўнутры Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі Анастасія Касцюгова

    54 min
  2. Марына Ментусава. Гвалт і прыніжэнні ў мінскім каледжы і калоніях — гэта ўжо сістэма?

    7H AGO

    Марына Ментусава. Гвалт і прыніжэнні ў мінскім каледжы і калоніях — гэта ўжо сістэма?

    Былы студэнт Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Арцём Каўрыга публічна распавёў пра сексуальны гвалт, які ён перажыў у падлеткавым узросце з боку выкладчыка. Яго гісторыя — не адзінкавая: пасля публікацыі яму пачалі пісаць іншыя выпускнікі, якія таксама сутыкаліся з дамаганнямі педагога падчас вучобы. Чаму такія гісторыі застаюцца без наступстваў гадамі? Ці можна навучыць дзяцей не маўчаць? Як беларусы ўвогуле могуць казаць пра свае траўмы ў грамадстве, дзе суды нярэдка апраўдваюць гвалтаўнікоў, ахвяры становяцца абвінавачанымі, а экс-кіраўніка ГУБАЗіКа, які ў 2022 годзе страляў у падлетка, прызначаюць генералам? Пра гэта — а таксама пра становішча жанчын у беларускіх калоніях, дзе ў зняволеных нярэдка адымаюць нават базавыя правы, у тым ліку доступ да сродкаў асабістай гігіены, — гаворым з пісьменніцай і асветніцай па пытаннях гендэрнай роўнасці Марынай Ментусавай.

    51 min
  3. Аркадзь Мошас.

    8H AGO

    Аркадзь Мошас.

    Пакуль ЗША вядуць “падкілімныя” перамовы з рэжымам Лукашэнкі, вынікі якіх раз-пораз становяцца вядомыя ў выглядзе чарговай групы вызваленых з лукашэнкаўскіх вязніц зняволеных, Еўропа ні на якія перамовы з Мінскам ісці не хоча — рыхтуе новыя санкцыі і рыхтуецца да магчымай вайны з Расіяй. Што праўда, падрыхтоўка гэтая ідзе вельмі марудна, але Трамп даў непрызрыста зразумець, што ў выніку вайсковага канфлікту ЗША наўрадці кінецца дапамагаць краінам НАТА. Чым для адміністрацыі Трампа цікавая Беларусь, што штурхае Вашынгтон да перамоваў з Лукашэнкам і што за вызваленне вязняў атрымлівае ад ЗША Мінск? Ці гатовая Еўропа да супрацьстаяння Расіі і што робіцца для адбіцця агрэсіі? Як хутка ў ЕС вернецца кантроль на ўнутраных межах і ці пойдзе праз Літву беларуская калійка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас

    49 min
  4. Андрэй Ягораў.

    9H AGO

    Андрэй Ягораў.

    Пра неабходнасць пачатку дыялогу заходніх палітыкаў з Лукашэнкам дзеля вызвалення палітвязняў дэлегат фракцыі “Беларусы” ў КР, палітолаг і метадолаг Андрэй Ягораў пачаў публічна казаць больш за год таму. За што атрымаў тоны хейта. На сёння менавіта ў выніку перамоў на волю выходзяць палітвязні. Вызвалены нават галоўны вораг Лукашэнкі Сяргей Ціханоўскі. Але заклікі “не спыняць ціск на рэжым”, “не ісці на саступкі Лукашэнку” і “караць Лукашэнку, а не ўзнагароджваць” па-ранейшаму гучаць з боку пэўных лідараў дэмсіл. І не толькі лідараў, шчыра кажучы. У чым неправая Святлана Ціханоўская, калі кажа, што ўзнагароджваць Лукашэнку за тое, што ён вызваляе адных вязняў і на іх месца кідае іншых, нельга? Ці могуць словы хоць некага з палітыкаў дэмсіл сапраўды ўплываць на пазіцыю Вашынгтона і перамовы з Мінскам? Што дае дэмсілам паляпшэнне адносінаў Лукашэнкі з ЗША і ЕС, але пры захаванні рэпрэсій? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае экс-спікер Каардынайцыйнай рады, дэлегат фракцыі “Беларусы” ў КР, палітолаг і метадолаг Андрэй Ягораў

    48 min
  5. Павел Усаў. Мары і рэальнасць: чаму абураюць “палітычныя фантазіі” Ціханоўскага

    10H AGO

    Павел Усаў. Мары і рэальнасць: чаму абураюць “палітычныя фантазіі” Ціханоўскага

    Словы, заявы і дзеянні нядаўняга вязня лукашэнкаўскай турмы Сяргея Ціханоўскага выклікаюць неадназначную рэакцыю у беларусаў. Адныя цалкам падтрымліваюць яго заклікі да ўзмацнення ціску на рэжым, іншыя перакананыя, што ён сваімі “палітычнымі фантазіямі” наносіць шкоду не толькі сабе, Святлане Ціханоўскай і яе Офісу, усім дэмакратычным сілам, але і тым палітвязням, якія дагэтуль знаходзяцца ў вязніцах. І вызваленне якіх з-зя заяў Ціханоўскага можа быць пастаўленае пад пагрозу. У чым небяспека выказванняў Сяргея Ціханоўскага і ці могуць словы хоць некага з палітыкаў дэмсіл уплываць на перамовы Вашынгтона з Мінскам? Чаму будаваць стратэгію шкодна на “палітычных фантазіях” і што дрэннага ў марах пра перамогу? Што адбываецца ў асяродку дэмсіл і чым лепшыя тыя, хто крытыкуе ўсё і ўсіх? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым

    49 min
  6. Вольга Зазулінская.

    1D AGO

    Вольга Зазулінская.

    Ціск праз санкцыі ці перамовы з рэжымам? Спрэчкі на гэты конт сярод беларусаў вядуцца ўжо не першы год, але нядаўняе вызваленне некаторых палітвязняў зрабіла іх яшчэ больш гарачымі. Дзякуючы чаму (ці каму?) закатаваныя людзі выходзяць з турам? І калі нам вядомы адказ, што трэба рабіць далей, каб на волі апынулася яшчэ больш несправядліва асуджаных грамадзян? Некаторыя эксперты ўжо цяпер дапускаюць, што Лукашэнка працягне выпускаць палітвязняў і іх колькасць можа раптам адчувальна павялічыцца. Кагосці прымусяць з’ехаць за мяжу за лічаныя гадзіны, нехта застанецца і будзе шукаць працу на Радзіме. Хто будзе дапамагаць экс-палітзняволеным дома і за мяжой, і ці гатовыя да такога рэзкага павароту падзей прадстаўнікі дэмсілаў і фондаў дапамогі? З якімі рэальнымі цяжкасцямі сутыкаюцца беларусы пасля гадоў за кратамі? Як можна дапамагчы кожнаму з их і не толькі грашыма? Пра ўсё гэта, а таксама пра тое, як уплываюць публічныя выступы і медыйнасць памілаваных беларусаў на лёс палітвязняў, якія ўсё яшчэ ў турмах — размаўляем з прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольгай Зазулінскай.

    1h 3m

Ratings & Reviews

4
out of 5
7 Ratings

About

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

More From Euroradio

You Might Also Like

To listen to explicit episodes, sign in.

Stay up to date with this show

Sign in or sign up to follow shows, save episodes, and get the latest updates.

Select a country or region

Africa, Middle East, and India

Asia Pacific

Europe

Latin America and the Caribbean

The United States and Canada