euroradiofm

Euroradio
euroradiofm

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Аляксандр Класкоўскі. “Я зламаю гэты рэжым”: ці падтрымаюць беларусы Сяргея Ціханоўскага

    -4 Ч

    Аляксандр Класкоўскі. “Я зламаю гэты рэжым”: ці падтрымаюць беларусы Сяргея Ціханоўскага

    Цягам тыдня пасля свайго вызвалення Сяргей Ціханоўскі даў не адно інтэрв’ю замежным СМІ і шэраг кароткіх каментароў беларускім медыя, а таксама паспеў паўдзельнічаць у двух вялікіх мітынгах — у Варшаве і ў Вільне. На абодвух нядаўні вязень лукашэнкаўскага рэжыму ўпэўнена заявіў, што ён абавязкова гэты рэжым зламае. І хоць ніяк не патлумачыў, якім чынам ён гэта рабіць збіраецца, але папрасіў у беларусаў, каб яны яму давяралі і даверыліся. Актыўнасць Ціханоўскага раз’юшыла прапагадыстаў і абудзіла ботаў на іх фермах… Як беларуская супольнасць рэагуе на заявы і заклікі Ціханоўскага і ці здолее ён яшчэ раз атрымаць ад беларусаў крэдыт даверу? Стала вызваленне Ціханоўскага доказам таго, што санкцыі працуюць, ці наадварот? Ці варта чакаць працягу дыялогу паміж Вашынгтонам і Мінскам, а таксама антылукашэнкаўскай змовы ў асяродку сілавікоў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва "Позірк" Аляксандр Класкоўскі.

    49 мин.
  2. Вольга Дабравольская. Пра шэнген, легалізацыю, пашпарт замежніка і абарону

    -4 Ч

    Вольга Дабравольская. Пра шэнген, легалізацыю, пашпарт замежніка і абарону

    Днямі ў Польшчы было ўхваленае рашэнне, у адпаведнасці з якім беларусы наступныя паўгода будуць атрымліваць пашпарт замежніка (так званы трэвэл дакумент) па спрошчанай працэдуры. Гэта не можа не радаваць. Нягледзячы на тое, што тэрмін дзеяння гэтага дакумента застаецца нязменным — адзін год. У той жа час больш складанымі сталі патрабаванні да працэдуры атрымання шэнгенскай візы, ускладніліся і патрабаванні па працаўладкаванні беларусаў у Польшчы. Як прымалася рашэнне наконт “пашпарта замежніка” і ці атрымаецца і надалей захоўваць спрошчаную працэдуру яго атрымання, а таксама павялічыць тэрмін дзеяння гэтага дакумента? Чаму так марудна вырашаецца пытанне з дакументамі для беларусаў у Польшчы і ці ёсць у такой сітуацыі віна лідараў дэмсіл? Ці варта чакаць пагаршэння міграцыйнага заканадаўства і як на гэта можна ўплываць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістрка права, юрыстка ў галіне легалізацыі перабывання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы, кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская.

    49 мин.
  3. Вадзім Пракоп'еў. Чаму Трамп не гуляе ў “жорсткі покер” з Лукашэнкам

    -4 Ч

    Вадзім Пракоп'еў. Чаму Трамп не гуляе ў “жорсткі покер” з Лукашэнкам

    Адразу па вызваленні з вязніцы палітвязня Сяргея Ціханоўскага палітык Вадзім Пракоп’еў з далекай Амерыкі заявіў, што гэта — шанец змяніць сітуацыю на карысць дэмсіл, якім неабходна скарыстацца, і што ён гатовы аказаць Ціханоўскаму дапамогу. Выглядае на тое, што працягнутую руку Пракоп’ева пакуль не заўважылі. Як пакуль і не заўважна, ці будзе каманда Трампа працягваць гульню на “беларускім полі”, а калі будзе, то чым гэтая гульня можа скончыцца, на чыю карысць… Ці атрымліваецца ў Сяргея Ціханоўскага скарыстацца сваім “месяцам славы” і прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да сітуацыі ў Беларусі? Якія мэты пераследуе ЗША, распачаўшы перамовы з Лукашэнкам і што Лукашэнка з гэтага мае? Ці варта чакаць, што Лукашэнка “адклеіцца ад Масквы”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар фракцыі Каардынацыйнай рады “Беларусы” (былы “Блок Пракоп’ева-Ягорава”), бізнесмен Вадзім Пракоп’еў.

    54 мин.
  4. Андрэй Махоўскі. Дранікі “па-лукашэнкаўскі”: пры чым тут саміт ЕАЭС і санкцыі

    -4 Ч

    Андрэй Махоўскі. Дранікі “па-лукашэнкаўскі”: пры чым тут саміт ЕАЭС і санкцыі

    Удзельнікаў саміта ЕАЭС запрасілі на “нефармальную вячэру” ў скандальна вядомы рэстаран “Лебяжы”, дзе частавалі ў тым ліку і дранікамі. Відаць, каб паказаць усім і асабліва Пуціну, што бульба ў краіне ёсць. На дранікі для гасцей саміта яе дакладна хапіла, але калі казаць пра агульную “бульбяную сітуацыю” ў краіне, то тут ёсць пытаннечкі. Як і да эканамічных вынікаў гэтага саміту. Якімі вынікамі для эканомікі краін-удзельніц ЕАЭС можа пахваліцца мінскі саміт і ці ёсць карысць ад гэтага інтэграцыйнага праекта ўвогуле? Што адбываецца з бульбай у Беларусі і ці можна казаць, што праблема з ёй вырашаная? Як на гаманцы беларусаў уплывае рэгуляванне цэн і чым пагражае пакуль не прыняты 18-ы санкцыйны пакет? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы “Оптымум” на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі.

    45 мин.
  5. Ірына Сідорская. Ці гатовыя беларусы жыць па законе “Аб гендарнай роўнасці”

    -8 Ч

    Ірына Сідорская. Ці гатовыя беларусы жыць па законе “Аб гендарнай роўнасці”

    У скарбонку заканадаўчай базы Новай Беларусі пакладзены яшчэ адзін праект —закона “Аб гендарнай роўнасці”. Паводле распрацоўчыкаў гэтага праекта, прапанаваны закон “вызначае прававы і сацыяльны падмурак справядлівай гендарнай палітыкі”, а таксама “мераў, якія забяспечваюць выкананне прынцыпаў гендарнай роўнасці на ўсіх узроўнях дзяржаўнага і грамадскага жыцця”. Ці час зараз распрацоўваць праекты законаў Новай Беларусі ва ўмовах, калі цалкам не зразумела, калі ў нас тая Новая Беларусь здарыцца? Якія мэты пераследуюць стваральнікі закона і якія асноўныя нормы і патрабаванні ў яго закладаюць? Ці гатовае беларускае грамадства да такога закона ў жыцці і якое пакаранне ў адпаведнасці з гэтым законам чакае арганізатараў умоўнага “Мужчынскага форума”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай.

    46 мин.
  6. Аляксандр Фрыдман. Чамадан без ручкі: пра псеўдапатрыётаў, ідэалагічную вайну і санкцыі

    -1 ДН.

    Аляксандр Фрыдман. Чамадан без ручкі: пра псеўдапатрыётаў, ідэалагічную вайну і санкцыі

    Пасля "ашаламляльнай перамогі" над Ізраілем, кіраўніцтва Ірана занялося любімай справай усіх аўтарытарных і таталітарных рэжымаў — рэпрэсіямі ў дачыненні да сваіх грамадзян. Не сціхаюць і пагрозы ў бок як “сіанісцкага ворага”, так і ЗША. Пошукамі ўнутраных ворагаў няспынна займаецца і сяброўскі Ірану рэжым Лукашэнкі. Праўда, ім даводзіцца шукаць ворагаў новых і цяпер імі сталі “псеўдапатрыёты”… Ці варта чакаць новага абвастрэння вайны паміж Ізраілем і Іранам і чым гэтае супрацьстаянне пагражае? Што за новыя ворагі завяліся ў Беларусі і чым яны пагражаюць рэжыму Лукашэнкі? Ці здолее рэжым выйграць ідэалагічную вайну за моладзь? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

    38 мин.

Оценки и отзывы

4
из 5
Оценок: 7

Об этом подкасте

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Еще от провайдера «Euroradio»

Вам может также понравиться

Чтобы прослушивать выпуски с ненормативным контентом, войдите в систему.

Следите за новостями подкаста

Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы следить за подкастами, сохранять выпуски и получать последние обновления.

Выберите страну или регион

Африка, Ближний Восток и Индия

Азиатско-Тихоокеанский регион

Европа

Латинская Америка и страны Карибского бассейна

США и Канада