euroradiofm

Euroradio
euroradiofm

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Аляксандр Фрыдман. Чамадан без ручкі: пра псеўдапатрыётаў, ідэалагічную вайну і санкцыі

    21H AGO

    Аляксандр Фрыдман. Чамадан без ручкі: пра псеўдапатрыётаў, ідэалагічную вайну і санкцыі

    Пасля "ашаламляльнай перамогі" над Ізраілем, кіраўніцтва Ірана занялося любімай справай усіх аўтарытарных і таталітарных рэжымаў — рэпрэсіямі ў дачыненні да сваіх грамадзян. Не сціхаюць і пагрозы ў бок як “сіанісцкага ворага”, так і ЗША. Пошукамі ўнутраных ворагаў няспынна займаецца і сяброўскі Ірану рэжым Лукашэнкі. Праўда, ім даводзіцца шукаць ворагаў новых і цяпер імі сталі “псеўдапатрыёты”… Ці варта чакаць новага абвастрэння вайны паміж Ізраілем і Іранам і чым гэтае супрацьстаянне пагражае? Што за новыя ворагі завяліся ў Беларусі і чым яны пагражаюць рэжыму Лукашэнкі? Ці здолее рэжым выйграць ідэалагічную вайну за моладзь? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

    38 min
  2. Роза Турарбекава. “Лялькаводы”: пра саміт ЕАЭС, пратэсты ў Бялградзе і чаканне адлігі

    21H AGO

    Роза Турарбекава. “Лялькаводы”: пра саміт ЕАЭС, пратэсты ў Бялградзе і чаканне адлігі

    Масавыя пратэсты ў сербскай сталіцы Бялградзе завяршыліся сутычкамі пратэстоўцаў з паліцыяй. На вуліцы Белграда выйшлі людзі, незадаволеныя палітыкай кіраўніка краіны Вучыча. І гэта стала падставай для таго, каб не толькі расійская прапаганда, але і сам Вучыч заявілі, што гэтыя пратэсты арганізаваныя “заходнімі лялькаводамі”. У Мінску ж прайшоў саміт ЕАЭС. Вось толькі склалася ўражанне, што на ім сапраўдным гаспадаром быў не Лукашэнка, а такі сабе “ўсходні лялькавод” Пуцін. Што стала нагодай для пратэстаў у Сербіі і хто насамрэч за імі стаіць? Якія высновы можна зрабіць па выніку саміта ЕАЭС, што прайшоў у Мінску, і ці ёсць чым ганарыцца Лукашэнку? Ці гатовыя еўрапейскія ВНУ для прыёма студэнтаў з Беларусі і што рэжым робіць, каб стрымаць выезд моладзі з краіны? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.

    48 min
  3. Уладзімір Жыгар. “Космас наш”: пра касмічныя авантуры Лукашэнкі і “змову сілавікоў”

    21H AGO

    Уладзімір Жыгар. “Космас наш”: пра касмічныя авантуры Лукашэнкі і “змову сілавікоў”

    Лукашэнка імкнецца зрабіць Беларусь “касмічнай дзяржавай”. Здавалася б, гэтае памкненне можна толькі вітаць. Бо Лукашэнкі прыходзяць і сыходзяць, а космас — вечны! Можна было б жартаваць на гэтую тэму, калі б сітуацыя з гэтым “заваяваннем космасу” не была такой сумнай. І не каштавала вялікіх грошай у пустэчу беларусам і беларускаму бюджэту. Тычыцца гэта запускаў як “першага беларускага тэлекамунікацыйнага спадарожніка” ў 2016 годзе, так і “касмічнай турысткі” Васілевіч… Чым адметная “касмічная праграма” Беларусі і чаго яна каштавала нашай дзяржаве? Чаму BELPOL займаецца нязначынымі справамі, а не ратуе блогера Пятрухіна ад агентаў, якіх яму падсоўваюць лукашэнкаўскія спецслужбы на стрымы? Ці варта чакаць антылукашэнкаўскай змовы ў асярдку сілавікоў і ці не час адмаўляцца ад санкцыйнага ціску на рэжым? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком ініцыятывы BELPOL.

    47 min
  4. Антон Пянькоўскі. Ці можна адным словам сарваць “здзелку” па вызваленні палітвязняў

    21H AGO

    Антон Пянькоўскі. Ці можна адным словам сарваць “здзелку” па вызваленні палітвязняў

    Словы Святланы Ціханоўскай пра тое, што “ў Еўрасаюза няма ніводнай прычыны аслабляць санкцыі альбо ісці на перамовы з Лукашэнкам, бо рэпрэсіі працягваюцца”, выклікалі крытыку з боку экс-дыпламата і кіраўніка Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыя Кавалеўскіага. Які перакананы, што менавіта “заігрыванні” Вашынгтона з Лукашэнкам прывялі да вызваленняі шэрагу палітвязняў. І такімі словамі далейшыя перамовы і вызваленні можна сарваць. Ці сапраўды галоўнай мэтай сустрэчы прадстаўніка адміністрацыі Трампа Келага з Лукашэнкам было пытанне палітвязняў і як моцна ўвогуле хвалюе гэтая тэма Вашынгтон? Што перашкаджае Еўрасаюзу пайсці тым жа перамоўным шляхам, якім ідзе Вашынгтон? Ці сапраўды Трамп можа “адным словам” прымусіць Лукашэнку вызваліць палітвязняў?

    47 min

Ratings & Reviews

4
out of 5
7 Ratings

About

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

More From Euroradio

You Might Also Like

To listen to explicit episodes, sign in.

Stay up to date with this show

Sign in or sign up to follow shows, save episodes, and get the latest updates.

Select a country or region

Africa, Middle East, and India

Asia Pacific

Europe

Latin America and the Caribbean

The United States and Canada