euroradiofm

Роза Турарбекава. “Лялькаводы”: пра саміт ЕАЭС, пратэсты ў Бялградзе і чаканне адлігі

Масавыя пратэсты ў сербскай сталіцы Бялградзе завяршыліся сутычкамі пратэстоўцаў з паліцыяй. На вуліцы Белграда выйшлі людзі, незадаволеныя палітыкай кіраўніка краіны Вучыча. І гэта стала падставай для таго, каб не толькі расійская прапаганда, але і сам Вучыч заявілі, што гэтыя пратэсты арганізаваныя “заходнімі лялькаводамі”. У Мінску ж прайшоў саміт ЕАЭС. Вось толькі склалася ўражанне, што на ім сапраўдным гаспадаром быў не Лукашэнка, а такі сабе “ўсходні лялькавод” Пуцін. Што стала нагодай для пратэстаў у Сербіі і хто насамрэч за імі стаіць? Якія высновы можна зрабіць па выніку саміта ЕАЭС, што прайшоў у Мінску, і ці ёсць чым ганарыцца Лукашэнку? Ці гатовыя еўрапейскія ВНУ для прыёма студэнтаў з Беларусі і што рэжым робіць, каб стрымаць выезд моладзі з краіны? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.