Ноччу з 9 на 10 верасня дзесяткі расійскіх дронаў заляцелі на тэрыторыю Польшчы. І гэта ўжо пры ўсім жаданні не падобна на "выпадковы залёт" і памылку. Гэтым разам польскія сілы супрацьпаветранай абароны не проста сачылі за рухам "Шахедаў", а збілі іх. Праз інцыдэнт былі закрытыя чатыры аэрапорты краіны. Пагроза з боку Беларусі таксама існуе. Найперш, гаворка ідзе пра беларуска-расійскія вучэнні "Захад-2025", правядзенне якіх стала прычынай для часова закрыцця Польшчай мяжы з Беларуссю. У гэты ж час частка дэмсіл настойвае на неабходнасці змены ЕС стратэгіі адносна рэжыма Лукашэнкі і на пачатку перамоў з Мінскам. Што стала прычынай для расійскай атакі дронамі па Польшчы і якой можа быць рэакцыя NATO на гэты факт агрэсіі? Ці звязана гэта з рашэнне Польшчы, прынятым напярэдадані, наконт закрыцця мяжы з Беларуссю? Ці варта разлічваць, што нават у гэтых умовах у Трампа атрымаецца пераканаць Лукашэнку вызваліць “1400 закладнікаў з-за кратаў”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
Informações
- Podcast
- FrequênciaDiário
- Publicado10 de setembro de 2025 às 11:47 UTC
- Duração48min
- ClassificaçãoLivre