euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Аляксандр “Кусь” Клачко. Пазначаныя вайной: ці магчыма было пазбегнуць трагедыі ў Гданьску

    -5 H

    Аляксандр “Кусь” Клачко. Пазначаныя вайной: ці магчыма было пазбегнуць трагедыі ў Гданьску

    Пра складанасці з вяртаннем да мірнага цывільнага жыцця былых ваяроў ужо казалі не раз. Але калі ва Украіне яшчэ магчыма атрымаць дапамогу ў выпадку з ПТСР і гэтак далей ад тых, хто прафесійна такімі пытаннямі і іх вырашэннем займаецца, то ў Еўропе сітуацыя іншая. Асабліва калі гаворка ідзе пра беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Украіны. Ні адпаведных структур, ні фінансаў на гэта няма, і вельмі часта спраўляцца са сваімі як фізічнымі, так і псіхічнымі хваробамі байцы вымушаныя самастойна. Вось толькі не заўсёды спраўляюцца і часам гэта прыводзіць да трагедый. Адна з іх здарылася ў Гданьску, дзе былы ваяр палка “Пагоня” дзейсніў гвалт у дачыненні да сябра і скончыў жыццё самагубствам. Ці існуюць праграмы дапамогі і рэабілітацыі для беларускіх добраахвотнікаў і хто адказвае за гэты накірунак? Чаму так мала ўвагі надаецца пытанням лячэння і рэабілітацыі былых ваяроў і як гэтую сітуацыю пераламіць? Ці магчыма, каб беларуская дыяспара паклапацілася пра фінасаванне дапамогі добраахвотнікам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Камісіі Каардынацыйнай рады па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы, сябра Камісіі па вайсковым накірунку, былы баец Палка імя Кастуся Каліноўскага Аляксандр “Кусь” Клачко.

    41 min
  2. Іван Ступак. Буферная дзяржава: як для гэтага Расія выкарыстоўвае Украіну і Беларусь

    -6 H

    Іван Ступак. Буферная дзяржава: як для гэтага Расія выкарыстоўвае Украіну і Беларусь

    Лукашэнка паўтарае крызіс 2021 года і зноў выкарыстоўвае мігрантаў як інструмент ціску на ЕС. І робіць гэта Мінск у каардынацыі з Масквой. З такой заявай днямі выступіла Служба знешняй выведкі Украіны. Цікавасць да сітуацыі на беларуска-польскай і літоўскай межах з боку СЗВ Украіны зразумелая: пытанні супрацьдзеянн міграцыі для краін ЕС надзвычай актуальныя і супрацьдзеянне ёй адцягвае і ўвагу, і пэўныя рэысурсы, якія б маглі пайсці на дапамогу Украіне. З іншага боку, не ўсе краіны ЕС імкнуцца дапамагаць Украіне і адкрываць ёй шлях у ЕС. Бо, маўляў, роля гэтай краіны сёння — быць буферам паміж Расіяй і Еўрасаюзам. Што насамрэч стала прычынай паглыбленай увагі з боку Службы знешняй выведкі Украіны да сітуацыі з мігрантамі на мяжы Беларусі з краінамі ЕС? Ці існуе верагоднасць нападу Расіі на краіны ЕС праз Сувалкскі калідор і ці варта па прыкладзе Дональда Туска сур’ёзна ставіцца да прагнозаў генерала NATO Алекса Грынкевіча? Як у ролі буферный краіны Орбан хацеў бы выкарыстоўваць Украіну, а Пуцін выкарыстоўвае — Беларусь? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украіскага Інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак

    43 min
  3. Аляксандр Фрыдман. Сувалкскі калідор: Крэмль пачаў рыхтаваць расіян да новай вайны

    -7 H

    Аляксандр Фрыдман. Сувалкскі калідор: Крэмль пачаў рыхтаваць расіян да новай вайны

    Старшыня Марской калегіі і памочнік прэзідэнта РФ Мікалай Патрушаў нечакана ўбачыў пагрозу для Калінінграда і рашуча папярэдзіў патэнцыйных агрэсараў: “Любое ваеннае пасягальніцтва на Калінінградскую вобласць сустрэне імгненны і сакрушальны ўдар з прымяненнем усіх сіл і сродкаў, якія маюцца ў Расіі”… Хто плануе напад — Патрушаў не ўдакладніў. Але прычыну гэтага папярэджання эксперты бачаць у неабходнасці “прагрэць расійскую аўдыторыю” перад тым, як расійская армія (а можа і не толькі расійская) пачне “прабіваць” Сувалкскі калідор. Рабіць тое, пра што раней папярэджвалі заходнія ваенныя эксперты і вайскоўцы. Ці ўспрымаюць сур’ёзна ў Еўропе папярэджанні пра верагоднасць нападу Расіі на краіны ЕС і ці гатовыя ў Літве і Польшчы абараняць Сувалкскі калідор? Што будзе значыць такі напад з тэрыторыі Беларусі для нашай краіны і ці здольны Лукашэнка спыніць такое развіццё падзей? Як адрэагуюць лідары краін ЕС на папярэджанне Трампа пра шкоднасць ветракоў і небяспеку міграцыі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам

    44 min
  4. Ганна Матуляк. “Свой” — не значыць “можна ўсё”: ці гатовыя мы да супольнай адказнасці?

    -3 J

    Ганна Матуляк. “Свой” — не значыць “можна ўсё”: ці гатовыя мы да супольнай адказнасці?

    Апошнія падзеі, што закранулі пытанні харасменту, межаў і публічнай адказнасці, паказалі, наколькі складана грамадству адкрыта гаварыць пра гвалт. Адны апраўдваюць “свайго”, другія губляюцца ў шоку і маўчанні, трэція патрабуюць адказнасці. Але як гаварыць пра цяжкае — не разбураючы, а лечачы? Як рабіць гэта так, каб не павялічваць боль, у тым ліку блізкіх людзей тых, хто апынуўся ў цэнтры падзей? Сёння ў жывым эфіры з псіхалагіняй Ганнай Матуляк абмяркуем, чаму многія рэагуюць маўчаннем ці агрэсіяй, як ступар ад гвалту з’яўляецца звычайнай з’явай, і што можа дапамагчы — кожнаму з нас і супольнасці ў цэлым. Будзем гаварыць пра культуру асабістых межаў, адказнасць і пра тое, як будаваць бяспечную супольнасць, дзе гвалт — не норма, а праблема, якую мы не баімся прызнаваць.

    50 min
  5. Міхал Патоцкі. Падвышэнне ставак: ці здольны Лукашэнка спыніць міграцыйны крызіс

    -3 J

    Міхал Патоцкі. Падвышэнне ставак: ці здольны Лукашэнка спыніць міграцыйны крызіс

    Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы хоць і не нагадвае 2021 год, калі тысячы мігрантаў штурмам спрабавалі прабіцца ў ЕС, але ўсё адно застаецца напружанай. Да такой ступені, што нават міністр унутраных спраў Германіі Аляксандр Добрындт прыехаў паглядзець, як тая мяжа ахоўваецца. І менавіта гэта сітуацыя змусіла кіраўніцтва Польшчы зрабіць больш жорсткім спачатку міграцыйнае заканадаўства, а цяпер і ўмовы атрымання міжнароднай абароны. Наколькі сітуацыя на мяжы крытычная і чаму Лукашэнка нічога не робіць, каб спыніць спробы яе нелегальнага перасячэння з тэрыторыі Беларусі? Як звязаныя гэтая сітуацыя на мяжы з аднаўленнем памежнага кантроля на мяжы Польшчы і Нямеччыны і ці дапамогуць змены ў міграцыйным заканадаўстве спыніць нелегальную міграцыю? Ці паўплываюць змены ў польскім урадзе на стаўленне да беларусаў у Польшчы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі

    50 min

Notes et avis

4
sur 5
7 notes

À propos

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Plus de contenus par Euroradio

Vous aimeriez peut‑être aussi