euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Вадзім Пракоп'еў. Круглы стол: ці магчымы ён і пры чым тут Трамп, вайна і палітвязні

    1H AGO

    Вадзім Пракоп'еў. Круглы стол: ці магчымы ён і пры чым тут Трамп, вайна і палітвязні

    Прапанова аб “круглым стале” з рэжымам Лукашэнкі, якую агучыў дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі прадстаўніку адміністрацыі Трампа падчас свайго візіта ў Вашынгтон, выклікала шмат крытыкі. З розных бакоў. І ў тым ліку ад прыхільнікаў перамоў з рэжымам. Пачалі нават казаць, што гэтая ідэя ставіць пад пагрозы перамовы паміж Вашынгтонам і Мінскам і, як вынік, новыя вызваленні палітвязняў. Што ў прапанове “круглага стала” непрыймальнае для Пракоп’ева і якія пагрозы ён бачыць у самой гэтай ідэі? Чым быў выкліканы ліст фракцыі “Беларусы” да Святланы Ціханоўскай напярэдадні Канферэнцыі “Новая Беларусь” і чаму менавіта цяпер фракцыя вырашыла праявіць хоць нейкую актыўнасць? Ці варта разлічваць на станоўчы вынік ад візіту Сяргея Ціханоўскага ў ЗША і Канаду і якая роля ў гэтым праекце выпала Пракоп’еву? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае лідар фракцыі Каардынацыйнай рады “Беларусы”, бізнесмен Вадзім Пракоп’еў.

    1h 5m
  2. Рыгор Ніжнікаў. Як у Еўропе і ЗША зменіцца стаўленне да дэмсіл пасля 9 жніўня

    1H AGO

    Рыгор Ніжнікаў. Як у Еўропе і ЗША зменіцца стаўленне да дэмсіл пасля 9 жніўня

    Напярэдадні 5 гадавіны выбараў 2020 года шмат развагаў пра тое, што электаральны цыкл скончыцца і ў вачах заходняга свету Ціханоўская больш не будзе мець ніякай легітымнасці. А ў сітуацыі, калі стаўленне да мігрантаў як у краінах ЕС, так і ў ЗША пагаршаецца, пытанне лабіявання і адстойвання інтарэсаў беларусаў становіцца надзвычай актуальным. Да ўсяго, з усіх бакоў гучаць папярэджанні пра імаверны ваенны канфлікт з Расіяй. Што таксма не дадае спакою і стварае новыя загрозы. Ці сапраўды ў Еўропе ўзровень палітычнага дыялогу вымяраецца электаральнымі цыкламі і ці чакаць зменаў адносінаў да Святланы Ціханоўскай? Ці варта ўсур’ёз успрымаць папярэджанне пра непазбежнасць ваеннага канфлікту паміж Расіяй і краінамі ЕС і як Еўропа рыхтуецца да супрацьстаяння расійскай агрэсіі? Ці можна казаць, што дзеянні Трампа правакуюць напад Пуціна на Еўропу і ці рэальны бліжэйшым часам “круглы стол” з рэжымам Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт Фінскага інстытута міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў.

    40 min
  3. Вадзім Кабанчук. Калі заўтра вайна: што на такі выпадак беларусам прапануюць дэмсілы

    1D AGO

    Вадзім Кабанчук. Калі заўтра вайна: што на такі выпадак беларусам прапануюць дэмсілы

    Пытанне сілавога сцэнару, як адно з магчымых разгортванняў падзей на шляху да вызвалення Беларусі, не раз уздымалася перад палітычнымі лідарамі дэмсіл. Былі і ініцыятывы “з народу” кшталту стварэння “Паспалітага рушання” ці іншых арганізацый спартова-ваеннага накірунку. Каардынацыйная рада нават выходзіла з ініцыятывай стварэння беларускіх фармаванняў у складзе нацыянальных армій краін Еўропы. Але пакуль выглядае на тое, што да стварэння свайго войска нам далёка. Вельмі далёка. Якія пытанні абароны і нацыянальнай бяспекі здольны сёння рэальна вырашаць прадстаўнік АПК? Ці магчыма сёння калі не стварэнне свайго войска і беларускіх фармаванняў у складзе нацыянальных армій краін Еўропы, то хаця б пашырэння практык вайсковай падрыхтоўкі сярод беларусаў за мяжой? Ці падтрымлівае Кабанчук сувязі з ПКК і якую дапамогу добраахвотнікам аказваюць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінета, былы намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук.

    42 min
  4. Ліза Пракопчык. Ці ўратуюць сістэму гуманітарнай дапамогі і давер беларусаў слуханні ў КР

    1D AGO

    Ліза Пракопчык. Ці ўратуюць сістэму гуманітарнай дапамогі і давер беларусаў слуханні ў КР

    У ліпені 2025 года Каардынацыйная Рада агульным складам прыняла рашэнне аб правядзенні адкрытых слуханняў па дзейнасці Фонду міжнароднай гуманітарнай дапамогі. Падставай для гэтага стала інфармацыя аб выключэнні з працы фонду арганізацыі ByHelp і прыпыненні супрацоўніцтва з арганізацыяй BySol. Па выніку была сфарміраваная незалежная працоўная група, у якую ўвайшлі прадстаўнікі і прадстаўніцы чатырох фракцый Каардынацыйнай Рады. Але раптам фракцыя “Моладзевы наступ” выступае з заявай, у якой сцвярджае пра “беспрэцэдэнтны ціск” з боку пэўных дэлегатаў КР… Чым было выклікана жаданне правесці слуханні датычныя дзейнасці Фонду міжнароднай гуманітарнай дапамогі і ці мае КР для гэтага адпаведныя паўнамоцтвы? Чаго з дапамогай гэтых слуханняў хоча дамагчыся КР і на што па выніку разлічвае? Ці не перабольшаныя абвінавачванні ў бок калег па КР і якімі могуць быць мэты гэтага “беспрэцэдэнтнага ціску”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з віцэ-спікеркай Каардынацыйнай рады III склікання, сяброўкай фракцыі “Моладзевы наступ” Лізай Пракопчык.

    44 min
  5. Яўген Красулін. Паўстанне-2020: што не так было зроблена і хто ў гэтым вінаваты

    1D AGO

    Яўген Красулін. Паўстанне-2020: што не так было зроблена і хто ў гэтым вінаваты

    Пратэсты 2020 года былі ледзь не самым маштабным паўстаннем беларусаў як мінімум ў гісторыі незалежнай Беларусі. Але не выключана, што і ўвогуле найвялікшым народным паўстаннем у нашай гісторыі. Але нягледзячы на маштаб як рэальных пратэстаў, так і пратэстных настрояў у грамадстве, рэжым не толькі ўтрымаўся, але з цягам часу здолеў ўмацавацца і ўзмацніцца. Чаму пры тых маштабах пратэстаў і настроях грамадства, якія панавалі ў 2020 годзе, рэжым утрымаўся і нават узмацніўся? Хто вінаваты ў тым, што перамогу не атрымалася здабыць на самым уздыме пратэстаў, і што трэба было рабіць іначай? Хто мусіць панесці адказнасць за няспраўджаныя надзеі 2020 года і ці магчыма нешта выправіць бліжэйшым часам? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным.

    44 min
  6. Яўген Магда. “Захад-2025”: ці чакае Украіна новага нападу і ці гатовая да Мінска-3

    1D AGO

    Яўген Магда. “Захад-2025”: ці чакае Украіна новага нападу і ці гатовая да Мінска-3

    Сумесныя беларуска-расійскія вучэнні сталі важным этапам падрыхтоўкі нападу Расіі на Украіну ў 2022 годзе. Бо менавіта з тэрыторыі Беларусі дарога да Кіева для расійкіх акупантаў была найкарацейшай. І яны ёй скарысталіся. Найхутчэй, з маўклівага дазволу Лукашэнкі. На верасень 2025 года прызначаныя чарговыя вучэнні “Захад-2025”. Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Кірыла Буданаў лічыць, што Аляксандр Лукашэнка гэтым разам адмаўляецца даваць расейцам калідор для заходу на тэрыторыю Украіны. Чаму кіраўнік ГУР перакананы, што Лукашэнка адмовіцца прапускаць расійскія танкі для новага нападу на Украіну з тэрыторыі Беларусі і ці стрымае гэта Пуціна? Ці бачаць ва Украіне пагрозы ад вучэнняў “Захад-2025” і ці гатовы Кіеў да мірных перамоў з Расіяй у Мінску? Чым былі цікавыя заявы Лукашэнкі на Валааме адносна вайны ва Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар Украінскага інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.

    38 min

Ratings & Reviews

4
out of 5
7 Ratings

About

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

More From Euroradio

You Might Also Like