Прэзідэнт Турцыі Эрдаган прапанаваў зрабіць усё неабходнае для правядзення трохбаковай сустрэчы Пуціна, Зяленскага і Трампа для перамоў па дасягненні міра ва Украіне. Правесці новы раўнд перамоў у Турцыі прапанаваў расіянам і новы міністр абароны Украіны Умераў. І ўсё гэта на фоне нядаўніх заяў прэзідэнта ЗША пра расчараванне Пуціным, аднаўленне ваеннай дапамогі Украіне і выстаўленага Маскве 50-дзённга ультыматума перад увядзеннем санкцый і ўсталяваннем падаткаў. Здавалася б, прычым тут Беларусь, Лукашэнка, дэмсілы і беларускія палітвязні… Ці сапраўды Трамп гатовы распачаць “тарыфную вайну” з Расіяй і яе патрнёрамі і як гэта можа адбіцца на адносінах ЗША і Кітая? Як пагаршэнне стасункаў паміж Вашынгтонам і Масквой паўплывае на перамоўны трэк ЗША з Лукашэнкам і ці сапраўды гэты трэк існуе? Ці пачуе Трамп заклікі Ціханоўскай пра неабходнасць пакараць Лукашэнку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі
資訊
- 節目
- 頻率每日更新
- 發佈時間2025年7月21日 上午10:58 [UTC]
- 長度47 分鐘
- 年齡分級兒少適宜