euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Роза Турарбекава. Валаамскія дзяды: для каго ладзілі свой перфоманс Пуцін, Лукашэнка і шпіц

    HÁ 7 H

    Роза Турарбекава. Валаамскія дзяды: для каго ладзілі свой перфоманс Пуцін, Лукашэнка і шпіц

    Напрыканцы мінулага тыдня Лукашэнка ездзіў у госці да свайго “старэйшага брата” Пуціна. Нібыта з “працоўным”, але, як вынікае са слоў Пяскова, — “нефармальным візітам”. На Валаам. У кожнага з дзвюх дыктатараў ёсць сваё “месца сілы”, і ў Пуціна яно менавіта там. Што там два “валаамскіх старцы” абмяркоўвалі нефармальна сам на сам — невядома, але ўладкаваўшыся на лаўцы разам з лукашэнкаўскім шпіцам, вальяжна разважалі пра захопніцкую вайну Расіі ва Украіне, вучылі вялікай палітыцы Трампа і троху Зяленскага, пра дрон, што ўпаў у Мінску, і іншую геапалітыку… Што адметнага было ў самой сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна на Валааме і якія былі сапраўдныя мэты гэтага “нефармальнага візіта”? Што з усяго сказанага на лаўцы было сапраўды важным і каму гэты адзіна важны пасыл быў скіраваны? Якая роля адведзеная Мінску ў супрацьстаянні Расіі з NATO і ці пачуе рэжым прапанову дэмсіл сесці за стол перамоў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.

    45min
  2. Dzieciuki. Што яднае беларускіх і канадскіх панкаў?

    HÁ 7 H

    Dzieciuki. Што яднае беларускіх і канадскіх панкаў?

    Беларускія музыкі ў вымушанай эміграцыі не толькі працягваюць сваю творчасць — выдаюць новыя альбомы, бяруць удзел у фестывалях і граюць канцэрты амаль па ўсім свеце — але і паглыбляюцца ў мясцовую і сусветную канцэртную і фестывальную культуры. Ужо не дзіва, калі ў беларускім гурце граюць музыкі з іншых краін, а вядомыя замежныя гурты ладзяць сумесныя гастролі з беларускімі калегамі. Апошні з прыкладаў: супольныя канцэрты канадскага фолк-панк-гурта "The Real McKenzies" і беларускіх фолк-панкаў "DZIECIUKI" ў Кракаве і Варшаве. Чым цікавы канадскі фолк-панк-гурт "The Real McKenzies" і як яны пасябраваліся з беларускімі "DZIECIUKамі"? Як успрымае публіка іх сумесныя выступы і ці няма моўных перашкодаў для паразумення як у музыкаў, так і ў фанаў гуртоў? Ці атрымліваецца ў беларускіх панкаў знайсці сваё месца на замежнай сцэне і выйсці з “беларускай бурбалкі”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з удзельнікамі гурта Dzieciuki Алесем Дзянісавым і Уладзем Бернатам.

    48min
  3. Уладзімір Астапенка. Атака пасламі: Лукашэнка загадаў дыпламатам весці інфармацыйную вайну

    HÁ 7 H

    Уладзімір Астапенка. Атака пасламі: Лукашэнка загадаў дыпламатам весці інфармацыйную вайну

    31 ліпеня Лукашэнка вучыў працаваць сваіх паслоў. І адразу вызначыў, кім яны для яго з’яўляюцца. Спойлер — не дыпламатамі. Яны мусяць быць агентамі па продажах беларускай прадукцыі і крыху — байцамі інфармацыйна-ідэалагічнага фронта. Наконт першага ён так і сказаў: “Для мяне пасол і пасольства — гэта не пра палітыку. Гэта экспарт прадукцыі і новыя інвестпраекты”. Ну, і наконт другога: “Выкарыстоўвайце кожную магчымасць, каб данесці праўду пра Беларусь да заходніх экспертаў і аналітычных цэнтраў, да СМІ". Зразумела, што нічога пра палітвязняў і рэпрэсіі ад гэтых лукашэнкаўскіх каміваяжораў мы не пачуем. Якія змены сёння адбываюцца ў МЗС Беларусі і што не так з задачамі, якія ставіць перад пасламі Лукашэнка? Чаго чакаць ад перамоў Мінска з Вашынгтонам і ці апраўданыя спадзяванні Лукашэнкі на паразуменне з Трампам? Ці ёсць праўда ў словах кіраўніка рэжыму пра гатоўнасць “перадаць Захаду некалькі тысяч палітвязняў” і якой стратэгіі беларусам чакаць ад дэмісл на наступныя гады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Уладзімір Астапенка.

    51min
  4. Павел Латушка. Пра Мельнікаву, стратэгію, актывізацыю КДБ, вайну і страхі Лукашэнкі

    HÁ 3 DIAS

    Павел Латушка. Пра Мельнікаву, стратэгію, актывізацыю КДБ, вайну і страхі Лукашэнкі

    Напярэдадні Канферэнцыі “Новая Беларусь-2025”, якая пройдзе ў Варшаве 9-10 жніўня, прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета і Офіса Святланы Ціханоўскай зладзілі супольны “мазгавы штурм” — абмяркоўвалі “стан дэмакратычнага руху праз 5 гадоў пасля падзей 2020 года” і “распрацоўвалі стратэгію на новы перыяд”. Відаць, маючы на ўвазе наступныя 5 гадоў. У гэты ж час стала вядома пра ініцыятыву “круглага стала дэмсіл з рэжымам”, народжаную ў нетрах Офіса Ціханоўскай. Што з абяцанага напачатку дзейнасці было выканана за практычна 5 гадоў існавання Офіса Ціханоўскай, АПК і іншых структур дэмсіл і якой у такім разе мусіць выглядаць стратэгія “новага перыяду”? Што стала прычынай актывізацыі дзейнасці КДБ Беларусі на тэрыторыі Польшчы і іншых краін ЕС супраць грамадзян Беларусі і як гэтаму супрацьстаяць? Ці гатовыя дэмсілы садзейцнічаць перамовам Захаду з Лукашэнкам дзеля вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій і калі чакаць “круглага стала” прадстаўнікоў дэмсіл і рэжыма? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае лідар спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.

    55min
  5. Уладзімір Жыгар. Крывавыя грошы: навошта Лукашэнку завод ударных дронаў у Мінску

    HÁ 3 DIAS

    Уладзімір Жыгар. Крывавыя грошы: навошта Лукашэнку завод ударных дронаў у Мінску

    Таго, што яны разам з Пуціным — суагрэсары, Лукашэнка не толькі не хавае, але і хваліцца гэтым расійскім прапагандыстам. І хай бы сабе, калі б ён за сабой у суагрэсары не цягнуў і беларусаў. Прычым, не фармальна, а цалкам сабе канкрэтна: не толькі загружаючы іх працай на выкананне расійскіх ваенных заказаў, але і будуючы ў Беларусі заводы, дзе будуць вырабляць ударныя дроны для расійскіх агрэсараў. Будаўніцтва аднаго такога заводу анансаваў расійскі губернатар падчас візіту ў Мінск, другі завод рэжым будуе за ўласныя сродкі ў цэнтры Мінска. Інфармацыю пра апошні выклалі раcследвальнікі з BELPOL у сваім апошнім відэа. На чые грошы Лукашэнка будуе завод па вырабе ўдарных дронаў і чаму гэта робяць фактычна ў цэнтры Мінска? Што ці хто стаіць за гэтай будоўляй і якія пагрозы наяўнасць такога завода нясе беларусам? Ці ўратуюць эканоміку заводы па вырабе БПЛА для расйскай арміі і пры чым тут санкцыі Захаду? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар.

    44min

Classificações e avaliações

4
de 5
7 avaliações

Sobre

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Mais de Euroradio

Você também pode gostar de