Прайшло некалькі тыдняў, а спрэчкі і дыскусіі на тэму “праз ціск ці праз перамовы з рэжымам” вызваляць палітвязняў не спыняюцца. Да іх нават далучыліся лукашэнкаўскія прапагандысты. Але да самога пытання аб стратэгіі дэмсіл дадалося і пытанне “інфармацыйнай цішыні”. І справакаваў гэтую тэму таксама Сяргей Ціханоўскі, які актыўна і вельмі жорстка ў дачыненні да Лукашэнкі выказваецца ў СМІ. Што дае падставы меркаваць пра гатоўнасць рэжыма да будзь-якіх перамоваў і з кім гэтыя перамовы магчымыя? Пра якую дээскалацыю можна разважаць, калі рэпрэсіі не спыняюцца і нават пашыраюцца? Ці інснуюць чырвоныя лініі ў саступках Лукашэнку і што дасць маўчанне ў інфарпрасторы былых палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае удзельніца Ініцыятывы за вызваленне палітвязняў Таццяна Хоміч.
Información
- Programa
- FrecuenciaCada día
- Publicado17 de julio de 2025, 9:58 a.m. UTC
- Duración46 min
- ClasificaciónApto