Лукашэнка імкнецца зрабіць Беларусь “касмічнай дзяржавай”. Здавалася б, гэтае памкненне можна толькі вітаць. Бо Лукашэнкі прыходзяць і сыходзяць, а космас — вечны! Можна было б жартаваць на гэтую тэму, калі б сітуацыя з гэтым “заваяваннем космасу” не была такой сумнай. І не каштавала вялікіх грошай у пустэчу беларусам і беларускаму бюджэту. Тычыцца гэта запускаў як “першага беларускага тэлекамунікацыйнага спадарожніка” ў 2016 годзе, так і “касмічнай турысткі” Васілевіч… Чым адметная “касмічная праграма” Беларусі і чаго яна каштавала нашай дзяржаве? Чаму BELPOL займаецца нязначынымі справамі, а не ратуе блогера Пятрухіна ад агентаў, якіх яму падсоўваюць лукашэнкаўскія спецслужбы на стрымы? Ці варта чакаць антылукашэнкаўскай змовы ў асярдку сілавікоў і ці не час адмаўляцца ад санкцыйнага ціску на рэжым? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком ініцыятывы BELPOL.
Informações
- Podcast
- FrequênciaDiário
- Publicado30 de junho de 2025 às 12:54 UTC
- Duração47min
- ClassificaçãoLivre