euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Уладзімір Жыгар. Санкцыі vs кантрабанда: як па кішэні Лукашэнкі ўдарыць закрыццё мяжы

    1D AGO

    Уладзімір Жыгар. Санкцыі vs кантрабанда: як па кішэні Лукашэнкі ўдарыць закрыццё мяжы

    У расійскіх дронах і ракетах знаходзяць не толькі беларускія кампаненты (найперш гаворка ідзе пра электроніку), але і заходнія. Да прыкладу, еўрапейскія. Безумоўна, знойдзецца шмат шляхоў дастаўкі гэтых тавараў з ЕС у Расію, але і беларускі калідор таксама адыгрывае не апошнюю ролю. Размова пра кантрабандныя маршруты дастаўкі. Але сталася тое, пра што даўно казалі: Польшчы цалкам перакрыла мяжу з Беларуссю. А ў Еўрасаюзе працуюць над чарговым санкцыйным пакетам, які хоць і скіраваны на Расію, але закране, як звычайна, і Беларусь. Ці перашкодзіць закрыццё Польшчай мяжы з Беларуссю пастаўкам тавараў, неабходных для расійскіх ваенных заводаў? Як санкцыі ўплываюць на супрацу беларускіх прадпрыемстваў і расійскай ваенкі? Ці ёсць у дэмсіл магчымасці супрацьстаяць працы лукашэнкаўскіх спецслужбаў за мяжой і як у BELPOL ацэньваюць сітуацыю з Котавым і Карпушонак? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар.

    50 min
  2. Аліса Рыжычэнка. Казус “Белавія”: ці купіць Лукашэнка за палітвязняў зняццё санкцый

    1D AGO

    Аліса Рыжычэнка. Казус “Белавія”: ці купіць Лукашэнка за палітвязняў зняццё санкцый

    Беларускія прадпрыемствы пашыраюць сваю працу на расійскі ваенна-прамысловы комплекс і гэта дае магчымасць не проста трымацца на паверхні, але і нядрэнна зарабляць — як самім прадпрыемствам, так і бюджэту краіны. Тым не менш рост заробкаў заўважна змяньшаецца, а вось рост коштаў на тавары і паслугі гэтак жа заўважна павялічваецца. Патроху расце і курс долара. Ці стане рашэнне ЗША зняць санкцыі з “Белавія” пачаткам змяншэння агульнага санкцыйнага ціску на лукашэнкаўскі рэжым? Як праца на расійкую армію беларускіх прадпрыемстваў дапамагае эканоміцы краіны і чаму ўзніклі праблемы з экспартам беларускіх тавараў у Расію? Ці чакаць значных зменаў у курсах валют і якая сітуацыя на працоўным рынку? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.

    46 min
  3. Каміль Клысіньскі. Пра закрытыя межы, расійскія дроны, беларускіх палітвязняў

    2D AGO

    Каміль Клысіньскі. Пра закрытыя межы, расійскія дроны, беларускіх палітвязняў

    Вучэнні “Захад-2025” сталі нагодай для поўнага закрыцця Польшчай межаў з Беларуссю. У тым ліку — чыгуначных грузаперавозак, што ўдарыць не толькі па інтарэсах Мінска ці Крамля, але і Кітая. Такое рашэнне не стала цалкам нечаканым на фоне няспыннага шантажу Польшчы мігрантамі і затрымання КДБ польскага манаха. Нібыта рэакцыяй на закрыццё межаў сталася атака расійскіх дронаў па Польшчы ноччу 10 верасня. Што адметна, начальнік Генштаба Беларусі Муравейка заявіў, што беларускія вайскоўцы былі ў кантакце з польскімі калегамі і дапамагалі ім адсочваць і нават збіваць шахеды. Ці насамрэч звязана закрыццё межаў з вучэннямі “Захад-2025” і пры чым тут затрыманне польскага манаха КДБ? Ці сапраўды вучэнні нясуць рэальную пагрозу Захаду і ці хоча Лукашэнка эскалацыі на польскай мяжы? Ці здольны Лукашэнка пазбегнуць уцягвання Беларусі ў гібрыдную вайну Расіі супраць ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі (Kamil Kłysiński).

    39 min
  4. Аліна Харысава: мая нацыянальная ідэя ў словах — захоўвай, культывуй, стварай!

    2D AGO

    Аліна Харысава: мая нацыянальная ідэя ў словах — захоўвай, культывуй, стварай!

    11 верасня ў эфіры Еўрарадыё — паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Згуртавання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава. Нам неабходна навучыцца ганарыцца сабой і сваімі здольнасцямі ці кампетэнцыямі. Бо такі гонар, які мае пад сабой абгрунтаванне і які даказаны рэальнымі дзеяннямі можа быць часткай, складнікам нацыянальнай ідэнтычнасці. Трэба ганарыцца гісторыяй, але толькі на ёй сёння сваю ідэнтычнасць не пабудуеш, неабходныя яшчэ і нейкія скіраваныя ў будучыню памкненні, за якія не сорамна, перакананая Аліна Харысава. Пра тое, як моладзь успрымае сваю ідэнтычнасць і ці час разважаць над такімі пытаннямі, ці спатрэбяцца некалі на радзіме тыя кампетэнцыі, якімі беларусы авалодваюць у эміграцыі і ці не прасцей беларусам пабудаваць сабе сваю Беларусь па-за межамі Айчыны, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алінай Харысавай.

    1 hr

Ratings & Reviews

4
out of 5
7 Ratings

About

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

More From Euroradio

You Might Also Like