euroradiofm

Euroradio
euroradiofm

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Франак Вячорка. Катлеты па-Ціханоўску, перамовы па-Лукашэнкаўскі і лёс палітвязняў

    1H AGO

    Франак Вячорка. Катлеты па-Ціханоўску, перамовы па-Лукашэнкаўскі і лёс палітвязняў

    Спрэчкі і дыскусіі вакол тэмы вызвалення палітвязняў не сціхаюць каторы тыдзень. Вызвалення хочуць усе, але праз ціск на рэжым ці праз перамовы — гэта і стала падзелам. Да дыскусіі далучыліся нават прапагандысты Лукашэнкі. Адзін сам напрасіўся на пагаварыць да праваабаронцы Судаленкі, ведаючы, што ён апублічыць іх гутарку. Другі ж цішком скрыніць перапіскі ўдзельнікаў аднаго дыскусійнага ТГ-канала і “па слядах” выступае альбо ў сваіх сацсетках, альбо на БТ на тэму “а з кім у тым змагарскім асяродку ўлада можа перамаўляцца?!” Што прымушае Святлану Ціханоўскую і яе паплечнікаў прытрымлівацца ваяўнічай стратэгіі і ці час цяпер працягваць заклікаць ціснуць на рэжым? Ці не разглядае Офіс варыянта, што іх заявы і пазіцыя стануць прычынай зрыва далейшых перамоў Мінска і Вашынгтона? Чаму Мінск не бачыць нікога з боку дэмсіл, з кім можна было б весці перамовы і што з гэтым можна зрабіць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франкам Вячоркам.

    40 min
  2. Леў Львоўскі. Пакаранне за бульбу: як рэжым змагаецца за гародніну і рабочых

    2H AGO

    Леў Львоўскі. Пакаранне за бульбу: як рэжым змагаецца за гародніну і рабочых

    Скарыстаўшыся самым надзейным дыпламатычным каналам — сваёй старонкай на сваёй жа сацыяльнай платформе Truth Social — прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў кіраўнікам ЕС і Мексікі, што на ўсе іх тавары, што ўвозяцца ў ЗША, уводзіцца падатак у 30 адсоткаў. А ў гэты ж час у Беларусі свае праблемы — узмацняецца дэфіцыт кадраў, хоць лік працаўладкаваных і перавысіў лік звольненых, а колькасць новых працоўных месцаў рэкордна вырасла. І ўжо дакладна будуць караць крамы за адсутнасць у продажы гародніны. Што не так у сітуацыі калі, здавалася б, трэба радавацца росту новых працоўных месцаў і працаўладкаваных грамадзян? Ці адмовіліся ўлады Беларусі ад планаў прывезці ў краіну 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістану і што адбываецца з ростам заробкаў у краіне? Чаму банкроцяцца прадпрыемствы і як пачувае сябе прыватны бізнес у Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі.

    51 min
  3. Севярын Квяткоўскі. “Мы ідзем на марш!”: ці варта беларусам бясконца жыць 2020 годам

    3H AGO

    Севярын Квяткоўскі. “Мы ідзем на марш!”: ці варта беларусам бясконца жыць 2020 годам

    Падзеі 2020 года ўжо знайшлі сваё адлюстраванне ў вершах і песнях, у прозе і кіно, у тэатры і карцінах мастакоў. Ужо нават чуваць ад палітолагаў, палітыкаў і творцаў, што беларускаму грамадству неабходна “выходзіць з парадыгмы 2020 года” і жыць далей. Ва ўсіх сэнсах — і асабістым, і грамадска-палітычным, і творчым. Але ёсць і тыя, хто перакананы: падзеі 2020 года мала асэнсаваныя і нам яшчэ трэба зрабіць шмат высілкаў, каб зразумець тое, што адбылося з усімі намі… Што такое “фрашкі” і ці магчыма з дапамогай іх і кнігі “Мы ідзем на марш!” апісаць 2020 год? Ці не варта беларусам перастаць жыць 2020 годам і пачаць жыць далей? Як вызначыць, што асэнсаванне адбылося і што нам далей з тым асэнсаваннем рабіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае медыяпісьменнік Севярын Квяткоўскі

    42 min
  4. Роза Турарбекава. Рэальнасць без ілюзій — хто насамрэч чуе беларусаў?

    3H AGO

    Роза Турарбекава. Рэальнасць без ілюзій — хто насамрэч чуе беларусаў?

    Зварот Святланы Ціханоўскай да Дональда Трампа з заклікам не заахвочваць Лукашэнку выклікаў не столькі водгук, колькі — новую хвалю спрэчак унутры беларускай дэмакратычнай супольнасці. На думку амерыканіста Антона Пянькоўскага: хутчэй за ўсё Трамп не прачытае словы лідаркі беларускіх дэмсілаў — і не таму што не згодны, а таму што Беларусь не ўваходзіць у лік прыярытэтаў ягонай адміністрацыі. Што гэта — халодны прагматызм або дэманстрацыя сапраўднага становішча рэчаў на міжнароднай арэне? Тым часам политэмиграция ўсё часцей сутыкаецца з ўнутранымі расколінамі. Спрэчкі становяцца рэзкімі, эмацыйнымі, а часам і балючымі — не толькі з-за розных стратэгій, але і таму што ў людзей розны вопыт пражывання рэпрэсій, заключэння і выгнання. — Эмпатыя і гатоўнасць чуць адзін аднаго — гэта не слабасць, а адзіны шлях, — перакананая паліталагіня і гісторык Роза Турарбекава. Але як актывісты могуць выбудоўваць дыялог ва ўмовах фрагментаванай рэальнасці? Пакуль у ЗША прагматычна "прымаюць да ведама" меркаванне беларускіх дзеячаў, беларускі парадак рызыкуе застацца без жывога, міжнароднага голасу. Што рабіць у сітуацыі, дзе нават саюзнікі не чытаюць лістоў? Чаму разрыў паміж асабістым досведам палітвязняў і агульнай стратэгіяй усё больш паглыбляецца? І што значыць "прыняць рэальнасць" для тых, хто за яе змагаецца? Пра ўсё гэта ў эфіры Еўрарадыё і пагаворым з нашай госцяй.

    45 min
  5. Аляксандра Філіпенка. Ад любові да нянавісці — адзін Трамп. Лідар ЗША паабяцаў Пуціну сюрпрыз?

    5H AGO

    Аляксандра Філіпенка. Ад любові да нянавісці — адзін Трамп. Лідар ЗША паабяцаў Пуціну сюрпрыз?

    Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які раней рабіў стаўку на асабістыя адносіны з Пуціным і абяцаў "скончыць вайну за 24 гадзіны", нечакана змяніў рыторыку. На фоне пахаладання стасункаў з Крамлём ён заявіў пра гатоўнасць пастаўляць Украіне зброю. Што стаіць за гэтым разваротам — расчараванне ў расійскім лідары, палітычны разлік ці спроба ўзмацніць пазіцыі на міжнароднай арэне? Паралельна ў ЗША разгортваюцца крымінальныя расследаванні супраць былых дырэктараў ФБР і ЦРУ — Джэймса Комі і Джона Брэнана. Іх падазраюць у парушэннях, звязаных з расследаваннем расійскага ўмяшання ў выбары 2016 года, калі, паводле звестак амерыканскай разведкі, Крэмль падтрымліваў Трампа. Цяпер фігурантамі сталі тыя, хто крытыкаваў Трампа, а Пуцін — больш не саюзнік. Пра ўсе гэтыя павароты ў эфіры Еўрарадыё паразмаўляем з амерыканісткай Аляксандрай Філіпенка.

    47 min
  6. Піт Паўлаў. “APOŠNІ”: ці стане гэты альбом сапраўды апошнім у кар’еры N.R.M.by

    3D AGO

    Піт Паўлаў. “APOŠNІ”: ці стане гэты альбом сапраўды апошнім у кар’еры N.R.M.by

    Музыкі гурта N.R.M.by рыхтуюць да запісу альбом з інтрыгуючай назвай ”APOŠNі”. Праца над ім зацягнулася на некалькі гадоў, і нават ствараецца ўражанне, што так робіцца менавіта таму, што альбом мусіць сапраўды стаць апошнім… Так гэта ці не вы даведаецеся (ці не даведаецеся) па выніку нашай гутаркі з фронтменам гурта Пітам Паўлавым. А пакуль маеце магчымасць спрычыніцца да з’яўлення гэтага альбома — музыкі запусцілі краўндфандынгавы збор з гэтай нагоды. Ці стане альбом сапраўды апошнім у кар’еры гурта альбо назва не больш чым інтрыга? Чаму праца над альбомам так зацягнулася і чым ён адрозніваецца ад папярэдніх прац гурта? Чым быў адметны веснавы акустычны тур Піта Паўлава і над якімі праектамі ён сёння працуе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае музыка, франтмен гурта N.R.M.by Піт Паўлаў

    42 min

Ratings & Reviews

4
out of 5
7 Ratings

About

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

More From Euroradio

You Might Also Like

To listen to explicit episodes, sign in.

Stay up to date with this show

Sign in or sign up to follow shows, save episodes, and get the latest updates.

Select a country or region

Africa, Middle East, and India

Asia Pacific

Europe

Latin America and the Caribbean

The United States and Canada