euroradiofm

Euroradio
euroradiofm

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Аліна Харысава. Чаго дасягнулі дэмсілы па выніку 5 гадоў сваёй дзейнасці

    -7 H

    Аліна Харысава. Чаго дасягнулі дэмсілы па выніку 5 гадоў сваёй дзейнасці

    З аднаго боку гучаць словы пра тое, што дэмсілы не маюць ніякага ўплыву ні на сітуацыю ўнутры краіны, ні на рашэнні, якія па беларускім пытанні прымаюць заходнія краіны. Не могуць яны ні ўводзіць, ні здымаць санкцыі ў дачыненні да рэжыма, як і не бяруць ніякага ўдзелу ў перамовах наконт вызвалення палітвязняў. Іншыя ж сцвярджаюць, што хай і ў абмежаванай форме, але і ўплываюць, і ўдзельнічаюць, і бяруць. І нават выказванні тых ці іншых палітыкаў у СМІ уплываюць на працэсы, з Беларуссю звязаныя… Ці маюць дэмсілы хоць нейкі ўплыў на рашэнні адносна, да прыкладу, санкцый, ці вызвалення палітвязняў? Чаму Еўрасаюз не хоча следам за ЗША ісці на перамовы з Лукашэнкам і як далёка ў гэтых перамовах ЗША зайшлі? Ці існуе верагоднасць пачатку адлігі ў Беларусі, пры чым тут вайна і ці не час структурам дэмсіл задумацца пра самароспуск? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, кіраўніца працоўнай групы па контрэкстрэмізму моладзевай Рады ЗША Аліна Харысава

    42 min
  2. Аляксандр Дабравольскі. Офіс і АПК хочуць перакваліфікавацца ў правабаронцаў?

    -9 H

    Аляксандр Дабравольскі. Офіс і АПК хочуць перакваліфікавацца ў правабаронцаў?

    Напярэдадні чарговай Канферэнцыі Новай Беларусі ў Офісе Святланы Ціханоўскай актывізавалі прасоўванне ідэі стварэння новай “пасады” — прадстаўніка дэмсіл па правах грамадзян Беларусі. Фактычна, такога сабе міністра праваабароны. Што выклікала здзіўленне і абурэнне ў праваабрончай супольнасці. Здавалася б, у Офіса Святланы Ціханоўскай і Аб’яднанага пераходнага кабінета хапае іншых задач, каб займацца яшчэ і праваабарончай дзейнасцю. Хаця, калі пытанне не пра тое, каб займацца, а толькі курыраваць яе, то… Навошта Офісу, АПК і асабіста Ціханоўскай браць на сябе праваабарончыя функцыі і ў чым сэнс ўвядзення пасады прадстаўніка дэмсіл па правах грамадзян Беларусі? Чаму ў Офісе не прыслухоўваюцца да пазіцыі праваабарончай супольнасці і зацята прасоўваюць сваю ініцыятыву? Ці звязаная гэта ініцыятыва з перамоўным трэкам Вашынгтон-Мінск і як дэмсілы далучаныя да працэсу перамоў наконт вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі.

    44 min
  3. Таццяна Хоміч. Дээскалацыя: ці магчымая яна і што хоча Лукашэнка за палітвязняў

    -11 H

    Таццяна Хоміч. Дээскалацыя: ці магчымая яна і што хоча Лукашэнка за палітвязняў

    Прайшло некалькі тыдняў, а спрэчкі і дыскусіі на тэму “праз ціск ці праз перамовы з рэжымам” вызваляць палітвязняў не спыняюцца. Да іх нават далучыліся лукашэнкаўскія прапагандысты. Але да самога пытання аб стратэгіі дэмсіл дадалося і пытанне “інфармацыйнай цішыні”. І справакаваў гэтую тэму таксама Сяргей Ціханоўскі, які актыўна і вельмі жорстка ў дачыненні да Лукашэнкі выказваецца ў СМІ. Што дае падставы меркаваць пра гатоўнасць рэжыма да будзь-якіх перамоваў і з кім гэтыя перамовы магчымыя? Пра якую дээскалацыю можна разважаць, калі рэпрэсіі не спыняюцца і нават пашыраюцца? Ці інснуюць чырвоныя лініі ў саступках Лукашэнку і што дасць маўчанне ў інфарпрасторы былых палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае удзельніца Ініцыятывы за вызваленне палітвязняў Таццяна Хоміч.

    46 min
  4. Віталь Цыганкоў. Пра Трампа, зброю, Ціханоўскага, катлеты і беларускую мову

    -1 J

    Віталь Цыганкоў. Пра Трампа, зброю, Ціханоўскага, катлеты і беларускую мову

    Трамп нарэшце канчаткова вызначыўся (калі слова "канчаткова" можна казаць у сітуацыі з прэзідэнтам ЗША) і заявіў, што ён будзе непахісна стаяць за спіной у Зяленскага і прадаваць яму патроны. Менавіта так: не падаваць, а прадаваць. Каб плаціла за тыя амерыканскія “патроны” Еўропа. Праўда, наносціь рашучы і магутны ўдар санкцыямі па Расіі і яе хаўрусніках Трамп не спяшаецца. Але сама такая пагроза мае значэнне. Не толькі для Пуціна, але і для Лукашэнкі. Якому з другога боку рашучым ударам пагражае Сяргей Ціханоўскі… З чым насамрэч звязаная змена пазіцыі Трампа і пад чыім уплывам ён прыняў сваё рашэнне датычна Украіны і Расіі? Як канфлікт паміж Вашынгтонам і Масквой уплывае на пазіцыю Лукашэнкі і яго намеры палепшыць стасункі з ЗША? Як на дэмсілы ўплываюць заявы і дзеянні Сяргея Ціханоўскага і пры чым тут беларуская мовы і катлеты? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў.

    52 min

Notes et avis

4
sur 5
7 notes

À propos

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Plus de contenus par Euroradio

Vous aimeriez peut‑être aussi

Pour écouter des épisodes au contenu explicite, connectez‑vous.

Recevez les dernières actualités sur cette émission

Connectez‑vous ou inscrivez‑vous pour suivre des émissions, enregistrer des épisodes et recevoir les dernières actualités.

Choisissez un pays ou une région

Afrique, Moyen‑Orient et Inde

Asie‑Pacifique

Europe

Amérique latine et Caraïbes

États‑Unis et Canada