euroradiofm

Euroradio
euroradiofm

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Таццяна Хоміч. Дээскалацыя: ці магчымая яна і што хоча Лукашэнка за палітвязняў

    1小时前

    Таццяна Хоміч. Дээскалацыя: ці магчымая яна і што хоча Лукашэнка за палітвязняў

    Прайшло некалькі тыдняў, а спрэчкі і дыскусіі на тэму “праз ціск ці праз перамовы з рэжымам” вызваляць палітвязняў не спыняюцца. Да іх нават далучыліся лукашэнкаўскія прапагандысты. Але да самога пытання аб стратэгіі дэмсіл дадалося і пытанне “інфармацыйнай цішыні”. І справакаваў гэтую тэму таксама Сяргей Ціханоўскі, які актыўна і вельмі жорстка ў дачыненні да Лукашэнкі выказваецца ў СМІ. Што дае падставы меркаваць пра гатоўнасць рэжыма да будзь-якіх перамоваў і з кім гэтыя перамовы магчымыя? Пра якую дээскалацыю можна разважаць, калі рэпрэсіі не спыняюцца і нават пашыраюцца? Ці інснуюць чырвоныя лініі ў саступках Лукашэнку і што дасць маўчанне ў інфарпрасторы былых палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае удзельніца Ініцыятывы за вызваленне палітвязняў Таццяна Хоміч.

    46 分钟
  2. Віталь Цыганкоў. Пра Трампа, зброю, Ціханоўскага, катлеты і беларускую мову

    22小时前

    Віталь Цыганкоў. Пра Трампа, зброю, Ціханоўскага, катлеты і беларускую мову

    Трамп нарэшце канчаткова вызначыўся (калі слова "канчаткова" можна казаць у сітуацыі з прэзідэнтам ЗША) і заявіў, што ён будзе непахісна стаяць за спіной у Зяленскага і прадаваць яму патроны. Менавіта так: не падаваць, а прадаваць. Каб плаціла за тыя амерыканскія “патроны” Еўропа. Праўда, наносціь рашучы і магутны ўдар санкцыямі па Расіі і яе хаўрусніках Трамп не спяшаецца. Але сама такая пагроза мае значэнне. Не толькі для Пуціна, але і для Лукашэнкі. Якому з другога боку рашучым ударам пагражае Сяргей Ціханоўскі… З чым насамрэч звязаная змена пазіцыі Трампа і пад чыім уплывам ён прыняў сваё рашэнне датычна Украіны і Расіі? Як канфлікт паміж Вашынгтонам і Масквой уплывае на пазіцыю Лукашэнкі і яго намеры палепшыць стасункі з ЗША? Як на дэмсілы ўплываюць заявы і дзеянні Сяргея Ціханоўскага і пры чым тут беларуская мовы і катлеты? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў.

    52 分钟
  3. Арцём Брухан. Абуджэнне КР: ці прыйдзе ў КР справаздачыцца кіраўніца АПК Ціханоўская

    1天前

    Арцём Брухан. Абуджэнне КР: ці прыйдзе ў КР справаздачыцца кіраўніца АПК Ціханоўская

    Нечаканае “летняе абвастрэнне”, выкліканае вызваленнем з-за кратаў чарговай групы палітвязняў на чале з Сяргеем Ціханоўскім, закранула нават Каардынацыйную раду. Хоць падавалася, што гэты орган калі не атрафіраваўся, то спіць летаргічным сном. Але агульная актыўнасць, вострыя дыскусіі на тэму “перамовы альбо ціск” і набліжэнне чарговай Канферэнцыі Новай Беларусі разварушылі нават дэлегатаў КР. Праўда, не ўсіх. Але абуджаныя здолелі ініцыяваць слуханні па справе Міжнароднага гуманітарнага фонда, галасаванне па стварэнні беларускіх адзінак у складзе нацыянальных армій краін ЕС і штосьці там яшчэ. Чым жыве Каардынацыйная Рада сёння і чым пагражае ёй раптоўны і паспешлівы выхад з летаргічнага сну? Чаго спадзяецца КР дасягнуць слуханнямі па справе МГФ і ці будуць слуханні міністраў АПК? Ці ёсць падставы казаць, што дыялог Вашынгтона з Мінскам працягваецца і ці можна звязваць з гэтым спадзевы на працяг вызваленняў палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан

    51 分钟
  4. Павел Усаў. Фактар вайны: ці ўлічваюць яго тыя, хто хоча перамоваў з рэжымам

    1天前

    Павел Усаў. Фактар вайны: ці ўлічваюць яго тыя, хто хоча перамоваў з рэжымам

    Пра тое, што “ў нашай сітуацыі ёсць дзве магчымасці — працягваць верыць у хуткую перамогу, альбо выцягнуць як мага больш людзей праз перамовы”, гавораць не толькі прадстаўнікі штаба Бабарыкі і Ініцыятывы за вызваленне палітвязняў на чале з Валерыям Кавалеўскім, але і “пазнякоўцы”. Так, Павел Усаў перакананы, што ў сённяшніх абставінах мы мусім “не сабатаваць і не падрываць гуманітарны кірунак/высілкі тых, хто спрабуе ратаваць людзей праз перамовы”. Выцягнуць людзей з лукашэнкаўскіх катавальняў, насамрэч, хочуць усе, але трэба і не забываць ўлічваць фактар вайны ва Украіне. Чаго, заявіў у эфіры Еўрарадыё Франак Вячорка, з боку прыхільнікаў перамоваў не назіраецца. Ці ёсць падставы казаць, што дыялог Вашынгтона з Мінскам працягваецца і ці можна звязваць з гэтым спадзевы на працяг вызваленняў палітвязняў? Калі “дэмсілы ніяк не ўплываюць на рашэнні краін Захаду”, то навошта ўводзіць мараторый на выказванні адносна прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці? Як звязаныя заявы пра неабходнасць нацыянальнага дыялогу і пашырэнне рэпрэсій як унутры, так і за межамі краіны? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым

    47 分钟

评分及评论

4
共 5 分
7 个评分

关于

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

更多来自“Euroradio”的内容

你可能还喜欢

若要收听包含儿童不宜内容的单集,请登录。

关注此节目的最新内容

登录或注册,以关注节目、存储单集,并获取最新更新。

选择国家或地区

非洲、中东和印度

亚太地区

欧洲

拉丁美洲和加勒比海地区

美国和加拿大