Разуменне таго, што хуткага вяртанне на радзіму не будзе, неабходнасць уладкоўвацца на новым месцы і сацыялізавацца ў чужым грамадстве, скандалы і недавер у актывісцкім асяродку — усё гэта аслабляе жаданне ў шараговых прадстаўнікоў дыяспары браць удзел у дзейнасці эмігранцкіх структур супраціву. Офіс Святланы Ціханоўскай, АПК, КР, НАУ ды іншыя структуры і рухі губляюць сваіх прыхільнікаў. Пачынаюцца пошукі вінаватых, ворагаў, агентаў і… скрадзеных грошай. Чым выкліканыя працэсы, што адбываюцца ў беларускіх дэмсілах, і наколькі яны непазбежныя? Ці здольныя дэмсілы і надалей захоўваць адзінства і як супрацьстаяць дзейнасці спецслужб за мяжой? Ці паўтораць структуры сённяшняй апазіцыі ў эміграцыі лёс Рады БНР і ці ёсць прыклады, калі апазіцыя ў эміграцыі змагла шмат гадоў захоўваць адзінства? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Informações
- Podcast
- FrequênciaDiário
- Publicado9 de setembro de 2025 às 12:11 UTC
- Duração43min
- ClassificaçãoLivre