euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Міхаіл Кірылюк. Без юрыста не абысціся: скандал вакол Латушкі ды гучная заява Ціханоўскай.

    HÁ 12 H

    Міхаіл Кірылюк. Без юрыста не абысціся: скандал вакол Латушкі ды гучная заява Ціханоўскай.

    У беларускім інфармацыйным полі зноў бурліць! Гэтым разам у цэнтры скандалу апынуўся Павел Латушка, які днямі распавёў, што атрымаў пашпарт Новай Беларусі. Сябра Каардынацыйнай рады Вольга Карпушонак абвінаваціла кіраўніка НАУ ў “ціску, гвалце і сексуальным дамаганні”. Сітуацыя вельмі заблытаная — палітык абяцае, што будзе абараняць сваю рэпутацыю ўсімі магчымымі метадамі. Тым часам з’явіліся новыя звесткі пра былога паплечніка Паўла Латушкі — Анатоля Котава. Паводле крыніц турэцкай паліцыі, палітактывіст, якога шукаюць ужо амаль два тыдні, сплыў з Трабзона на прыватнай яхце — у кірунку Сочы. Дзе ён цяпер — загадка. Між іншым лідарка дэмсілаў Беларусі Святлана Ціханоўская, сустракаючыся з міністрамі замежных спраў ЕС, адзначыла, што сёння падтрымку дэмакратычнай Беларусі варта разглядаць як інвестыцыю ў бяспеку ўсяго кантынента. Ці пачынаюць у Бруселі сапраўды так успрымаць беларускі кейс, і што гэта можа значаць для адносін паміж Мінскам і Масквой? Пра ўсё гэта і не толькі ў жывым эфіры Еўрарадыё размаўляем з юрыстам і адвакатам Міхаілам Кірылюком.

    50min
  2. Анатоль Лябедзька. Пазняк кліча ў Мінск, у Літве — новая кааліцыя. Што пагражае Ціханоўскім?

    HÁ 13 H

    Анатоль Лябедзька. Пазняк кліча ў Мінск, у Літве — новая кааліцыя. Што пагражае Ціханоўскім?

    Апазіцыянер Зянон Пазняк прапанаваў правесці мірныя перамовы проста ў Мінску і нават падумаць пра зняццё санкцый. Што стаіць за гэтай ідэяй і ці можа яна стаць рэальнасцю? Пра гэта і не толькі ў жывым эфіры Еўрарадыё разважае палітык Анатоль Лябедзька. Таксама паразмаўляем пра тое, чаго чакаць беларускаму дэмакратычнаму руху ад фэйкаў, накіраваных на яго знішчэнне, і новай кааліцыі ў Літве. Ці не прыйдзецца Святлане Ціханоўскай “збіраць валізкі” і пры чым тут Сяргей Ціханоўскі? Акрамя таго ўзгадаем знікненні першага віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Беларусі ХІІІ склікання, старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктара Ганчара і бізнесоўцы, грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага. Чаму рэжым баіцца сваіх былых з сістэмы і ці варта быць асцярожнымі тым, хто быў у ёй не так даўно (ці яшчэ знаходзіцца)?

    49min
  3. Роза Турарбекава. Трамп адхрысціўся ад перамоваў паміж Пуціным і Зяленскім. А дзе Лукашэнка?

    HÁ 14 H

    Роза Турарбекава. Трамп адхрысціўся ад перамоваў паміж Пуціным і Зяленскім. А дзе Лукашэнка?

    31 жніўня ў Кітаі прайшоў саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, дзе сабраліся кіраўнікі дзяржаў-удзельніц, уключаючы Аляксандра Лукашэнку. Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся ключавыя пытанні рэгіянальнай бяспекі, эканамічнага супрацоўніцтва і ўзмацнення ўплыву арганізацый Усходу ў свеце. Паездка Лукашэнкі ў Пекін выклікала цікавасць экспертаў: якое месца Беларусь займае ў гэтай геапалітычнай гульні і як змяняецца яе стратэгія? У той жа час, на міжнароднай арэне ўзніклі вострыя пытанні. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адмовіўся ад перамоў паміж Расіяй і Украінай, што можа моцна ўскладніць пошук стабільных шляхоў урэгулявання канфлікту. У Йемене хусіты затрымалі 11 супрацоўнікаў ААН, падрываючы гуманітарныя намаганні, а Вялікабрытанія абвясціла пра намер прызнаць Палестыну, што адкрывае новую старонку ў блізкаўсходняй палітыцы. Падрабязней пра гэта гаворым з кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.

    43min
  4. Станіслаў Салавей. Медсясцёр менш, чым здаецца: дзе згубіліся дзясяткі тысяч спецыялістаў?

    HÁ 3 DIAS

    Станіслаў Салавей. Медсясцёр менш, чым здаецца: дзе згубіліся дзясяткі тысяч спецыялістаў?

    Беларускія лякарні быццам бы працуюць у звыклым рытме — палаты не пустуюць, дактары на ​​месцах, статыстыка выглядае нібы прыстойна. Але за гэтымі лічбамі — стомленыя твары тых, хто вымушаны сумяшчаць адразу некалькі ставак, і маўклівыя прабелы ў справаздачах. З 2020-га года дзяржава перастала адкрыта публікаваць звесткі пра медсясцёр, але сёння мы ведаем: з прафесіі пайшлі дзясяткі тысяч спецыялістаў, а іх месца спрабуюць закрываць студэнтамі і інтэрнамі. Што насамрэч адбываецца ў сістэме аховы здароўя? Чаму маладыя медсёстры не затрымліваюцца ў прафесіі, а дасведчаныя сыходзяць? Якія рэальныя захады маглі б спыніць кадравы абвал? Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё гаворым з доктарам і намеснікам прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК Станіславам Салаўём.

    40min
  5. Аляксандр Кныровіч. Хто і як мусіць прадстаўляць беларусаў за мяжой?

    HÁ 3 DIAS

    Аляксандр Кныровіч. Хто і як мусіць прадстаўляць беларусаў за мяжой?

    Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб'яднаны пераходны кабінет, Каардынацыйная рада, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, "Вольная Беларусь", "Еўрапейская Беларусь", "Форум дэмакратычных сіл", Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, (спіс можна працягваць) — палітычныя структуры ў выгнанні, якія прадстаўляюць беларусаў і іх інтарэсы ў высокіх кабінетах на Захадзе. Часта яны знаходзяцца ў апазіцыі адно да аднога альбо да руху вакол Святланы Ціханоўскай і лічаць сваю дзейнасць самай правільнай у цяперашнім кантэксце, калі Лукашэнка толькі ўмацоўвае ўладу, утапіўшы краіну ў рэпрэсіях і выпхнуўшы за мяжу сотні тысяч апанентаў. Але ці трэба нам столькі прадстаўнікоў? І пры вырашэнні якіх пытанняў беларусам сапраўды патрэбна дапамога пасярэднікаў? Якія ініцыятывы неабходныя ў эміграцыі? Пра гэта размаўляем з блогерам і палітычным актывістам Аляксандрам Кныровічам. Закранем і галоўнага бульбазнаўцу краіны.

    43min

Classificações e avaliações

4
de 5
7 avaliações

Sobre

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Mais de Euroradio

Você também pode gostar de