13 лютага ў эфіры Еўрарадыё — прэзідэнтка асацыяцыі “Беларусы Парыжа”, прадстаўніца Народнай амбасады ў Францыі, сяброўка французскай асацыяцыі “Новыя дысідэнты”, відэакаларыстка Аліса Сыракваш. Сёння мы як нацыя знаходзімся (а можа, і знаходзіліся ў такім стане цягам многіх гадоў) у дэпрэсіі. А першы крок, каб выйсці з гэтага стану — пачаць сябе любіць. Нам трэба паглядзець на нас такіх, якія мы ёсць, і пачаць сябе любіць. Палюбіць сябе як нацыю, як культуру, як ментальнасць. Нам жыццёва неабходна пачаць любіць і паважаць сябе незалежна ад стаўлення да нас іншых і не азіраючыся на іншых, перакананая Аліса Сыракваш. Пра тое, чаму беларусы больш глядзяць у бок іншых нацый, а сабой не прывыклі ганарыцца, якіх колераў можа быць наша нацыянальная ідэя і як нам захаваць сябе ў эміграцыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алісай Сыракваш.
Informacje
- Program
- CzęstotliwośćUakt. co tydzień
- Opublikowano13 lutego 2025 00:00 UTC
- Czas trwania1 godz. 3 min
- KlasyfikacjaDla wszystkich