Idea X

Euroradio

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука. Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы. Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

  1. Наста Суханосік: захаваць сябе для вольнай Беларусі — мая нацыянальная ідэя

    1 DZIEŃ TEMU

    Наста Суханосік: захаваць сябе для вольнай Беларусі — мая нацыянальная ідэя

    30 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — акцёрка, кіраўніца праектаў Фонду “Тутака”, вядоўца літаратурнай ютуб-праграмы “Смаленне вепрука”, арт-менеджарка, рэжысёрка Наста Суханосік. Для беларусаў, для кожнага з нас, сёння вельмі важна захаваць сябе ў гэтым віры часам натхняльных, але часцей вельмі страшных і складаных падзей. Каб пазней, у новай, вольнай, незалежнай і беларускай Беларусі мы маглі жыць і працаваць на карысць сабе і сваёй краіне. Гэта тычыцца фізічнага і псіхічнага стану, але найперш мы мусім захаваць у сабе сваю беларускасць, свае карані. Якія некалі абавязкова прывядуць нас назад на нашу зямлю, нашу Бацькаўшчыну, пераканана Наста Суханосік. Пра тое, чаму для разумення сваёй беларускасці нам не хапае “чароўнага пендаля”, якім мусіць быць гэты пендаль і ці здольная на такі пендаль сучасная літаратура, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Настай Суханосік.

    1 godz. 13 min
  2. Аляксей Шадзько: мая нацыянальная ідэя простая — любоў, сумленнасць, розум

    9 KWI

    Аляксей Шадзько: мая нацыянальная ідэя простая — любоў, сумленнасць, розум

    9 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — музыкант, акцёр тэатра і кіно, кіроўца аўтобуса ў Лондане Аляксей Шадзько. Самае каштоўнае, што сёння можа здабыць чалавек — рабіць тое, што яму падабаецца, ад чаго ён атрымлівае задавальненне. Арыентавацца не на тое, каб спадабацца некаму іншаму, а каб зробленае табой найперш выклікала станоўчыя эмоцыі і падабалася табе самому. Пра што б размова не ішла: напісаныя музыка і вершы, роля ў кіно ці на сцэне тэатра, альбо праца кіроўцам аўтобуса. І трэба пазбягаць агрэсіі ў паводзінах і не шукаць ворагаў — гэтага і без нашых пошукаў наўкол хапае. Бо толькі любоў выратуе свет і нас разам з ім, перакананы Аляксей Шадзько. Пра тое, чаму не “прыжыўся” на сцэне як беларускага, так і расійскага тэатра, чаму так важна захоўваць гонар і годнасць, ці гатовы вярнуцца на Радзіму, і пры якіх умовах, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксеем Шадзько.

    1 godz. 4 min
  3. Марыя Грыц: рабі, што можаш, кожны дзень — згодна з такой ідэяй жыву

    2 KWI

    Марыя Грыц: рабі, што можаш, кожны дзень — згодна з такой ідэяй жыву

    26 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — папулярызатарка беларускай культуры, авантурыстка Марыя Грыц. Мы апынуліся ў сітуацыі, калі нам проста неабходна зрабіць усё магчымае для захавання сябе, а яшчэ і захаваць тое сваё, што мы маем у душы, у сэрцы, у падсвядомасці ўрэшце рэшт. І гэта тычыцца не толькі тых, хто жыве ў Беларусі ва ўмовах бясконцых рэпрэсій і пераследу за іншадумства, але і тых, хто жыве ў складаных умовах вымушанай эміграцыі. Таму мы проста мусім штодня рабіць усё, ад нас залежнае, для такога захавання. І мы з гэтым справімся, і мы абавязкова вернемся са сваімі здабыткамі на Радзіму, перакананая Марыя Грыц. Пра тое, чаму так важна захоўваць і выхоўваць у сабе беларускасць, ці патрэбна гэта нам, і навошта, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марыяй Грыц.

    1 godz. 3 min
  4. Ігар Іваноў: быць беларусам, каб асэнсаваць сябе — у гэтым мая нацыянальная ідэя

    26 MAR

    Ігар Іваноў: быць беларусам, каб асэнсаваць сябе — у гэтым мая нацыянальная ідэя

    26 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — актывіст беларускай дыяспары Вялікабрытаніі, заснавальнік і галоўны рэдактар выдавецтва “Skaryna Press”, публіцыст і перакладчык Ігар Іваноў. Насуперак цёмным часам, якія пануюць апошнія гады, менавіта сёння мы назіраем найвялікшы росквіт беларускасці. І таму сёння мы мусім не плакаць над лёсам нацыі, а з упартасцю рабіць усё магчымае, каб гэты росквіт культываваць і пашыраць. І мы абавязкова ўсё, намі зробленае і назапашанае, некалі перададзім у Беларусь, бо менавіта там яно некалі напэўна спатрэбіцца, перакананы Ігар Іваноў. Пра тое, чаму выпрабаванні, якія выпадаюць не першае стагоддзе на лёс беларусаў, — гэта не пакаранне боскае, а шанец, у чым небяспека “моўнага губазіка”, і чаму нам так неабходны творчы нацыяналізм, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ігарам Івановым.

    53 min
  5. Андрэй Дубянецкі: мы беларусы, і паменей нам “братняй Русі” — такая мая ідэя

    19 MAR

    Андрэй Дубянецкі: мы беларусы, і паменей нам “братняй Русі” — такая мая ідэя

    19 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — актывіст суполкі беларусаў Х’юстана, жыхар Тэхаса, адзін з дырэктараў культурніцкай арганізацыі “БелФэст” Андрэй Дубянецкі. Нам шмат гадоў убівалі ў галовы, што “мы, беларусы, з братняю Руссю” — гэта непадзельны тандэм, толькі ў складзе якога мы нечага вартыя і на нешта здольныя. Але нам жыццёва неабходна нарэшцэ выйсці з ценю гэтага “вялікага ўсходняга суседа” і стаць самастойнай і самадастатковай адзінкай ва ўсіх сэнсах — палітычным, эканамічным, культурніцікім, філасофскім і гэтак далей. Для гэтага мы, найперш, мусім дасягнуць дабрабыту, пры якім жыць у Беларусі і быць грамадзянінам гэтай краіны будзе гонарам. І мы абавязкова гэтага даможамся, перакананы Андрэй Дубянецкі. Пра тое, чаму мы павінны захоўваць сваю беларускасць, дзе б мы тэрытарыяльна ні знаходзіліся, ці трэба цягнуць у беларускасць тых грамадзян Беларусі, хто лічыць сябе “рускім”, і ці магчыма вярнуць сабе краіну мірным шляхам, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Дубянецкім.

    1 godz. 1 min

O programie

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука. Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы. Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Więcej od: Euroradio