euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Аліна Харысава. Ці маюць што прапанаваць сённяшнія лідары беларусам на бліжэйшы час

    1 G. TEMU

    Аліна Харысава. Ці маюць што прапанаваць сённяшнія лідары беларусам на бліжэйшы час

    Пакуль яшчэ не масава і, магчыма, не асабліва голасна, але гучаць думкі пра тое, што сённяшнія лідары дэмсіл (як і стрыктуры, створаныя і ўзначаленыя імі) не справіліся са сваімі задачамі, не дасягнулі пастаўленых у 2020 годзе мэтаў і таму павінны сысці ў нябыт — самараспусціцца. Калі не хочуць, каб іх прымусова, як “гнілую калоду”, прыбралі са сваёй дарогі самі беларусы. Маўляў, святое месца пустым не бывае, а беларускі рух мусіць ачысціцца, бо час для такога ачышчэння прыйшоў. Ці сапраўды сітуацыі ў дэмсілах і беларускай супольнасці дасягнула такой стадыі, калі патрабуецца абнаўленне, і ці ёсць кім абнаўляцца? Ці варта спадзявацца, што замена адных лідараў на іншых не прывядзе да абвалу ўзроўню кантактаў і падтрымкі беларускай супольнасці з боку заходніх партнёраў? Чаму прапанова круглагга стала так нервуе і рэжым, і частку дэмсіл і ці існуе ў дэмсіл стратэгія далейшага дзеяння? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, кіраўніца працоўнай групы па контрэкстрэмізму Моладзевай рады ЗША Аліна Харысава.

    46 min
  2. Валерый Кавалеўскі. Параліч: як круглы стол можа сарваць працэс вызвалення палітвязняў

    2 G. TEMU

    Валерый Кавалеўскі. Параліч: як круглы стол можа сарваць працэс вызвалення палітвязняў

    Прыхільнікі адмовы ад стратэгіі ціску на рэжым і пачатку з тым рэжымам перамоўгнага працэсу сустрэлі досыць негатыўна ідэю круглага стала дэмсіл з прадстаўнікамі рэжыма Лукашэнкі, агучаную прадстаўніком Офіса Ціханоўскай Дзянісам Кучынскім. Маўляў, гэтая ідэя і гэты стол могуць прывесці да параліча перамоваў паміж Вашынгтонам і Мінскам. І як наступствы — да спынення вызваленняў палітвязняў, якія адбываюцца апошнім часам як вынік тых перамоў. Чаму стратэгія ціску на рэжым прыводзіць, на думку Кавалеўскага, да адваротных вынікаў і ці сапраўды за апошнія гады Беларусь аддалілася ад сваіх дэмакратычных мэтаў? Як дасягненню дэмакратычных мэтаў дапаможа “перагорнутая старонка”? Якім чынам ініцыятыва перамоваў дэмсіл з рэжымам можа прывесці да параліча перамоўнага працэсу паміж Мінскам і Вашынгтонам і ці ёсць такія перамовы сёння? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім.

    51 min
  3. Анатоль Лябедзька. Трансфармацыя: ці канчаткова “новая апазіцыя” перайшла у фармат “старой”

    2 G. TEMU

    Анатоль Лябедзька. Трансфармацыя: ці канчаткова “новая апазіцыя” перайшла у фармат “старой”

    Разуменне таго, дзе па выніку 5 апошніх гадоў апынулася беларускае грамадства, у кожнага сваё. Хтосьці кажа, што мы дасягнулі таго, чаго раней апаненты рэжыма ніколі не дасягалі. Іншыя кажуць, што няма ніякіх станоўчых вынікаў і лепшае, што могуць зрабіць пабудаваныя за гэты час структуры — самараспусціцца. Трэція перакананыя, што сёння ад дзейнасці гэтых дэмсіл толькі шкода і іх неабходна зрынуць са свайго шляху. А ўвогуле, ёсць адчуванне, што “новай апазіцыі” у нас больш няма, бо яна перайшла ў катэгорыю апазіцыі “старой”… Дзе ж сёння апынуліся беларусы і ці ёсць разуменне ў якім кірунку ісці далей? Ці здольныя палітычныя лідары і актывісты вызначыцца далейшым шляхам і стратэгіяй на палях канферэнцыі “Новая Беларусь”? Чаму прапанова круглага стала так нервуе рэжым і калі ўжо дэмсілы прыйдуць да аб’яднання? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька.

    48 min
  4. Марш памяці і салідарнасці: як беларусы свету адзначаць 9 жніўня

    1 DZIEŃ TEMU

    Марш памяці і салідарнасці: як беларусы свету адзначаць 9 жніўня

    9 жніўня ў Варшаве будзе праходзіць ужо традыцыйная Канферэнцыя “Новая Беларусь”. Але вядома, што аднымі “акадэмічнымі рэфлексіямі” на тэму 5-й гадавіны беларускага паўстання 2020 года не абыдзецца. У гэты дзень беларусы ва ўсім свеце будуць ладзіць розныя мерапрыемствы, каб нагадаць пра тыя рэпрэсіі і пераследы, якія і да сёння працягваюцца ў нашай краіне. Ад жалобных сходаў і маршаў да культурных мерапрыемстваў і акцый салідарнасці — сусветная дыяспара аб'ядноўваецца, каб нагадаць свету, што барацьба за свабоду ў Беларусі працягваецца. Калі ж казаць канкрэтна пра Варшаву, то тут адбудзецца марш, у якім возьмуць удзел і лідары дэмсіл на чале са Святланай і Сяргеем Ціханоўскімі. Якое значэнне для палітычнай барацьбы з рэжымам маюць вулічныя маршы па-за межамі Беларусі і як яны ўплываюць на беларускае грамадства? Ці мэтазгодна праводзіць такі марш на фоне пагрозаў, што гучаць з боку прадстаўнікоў лукашэнкаўскага рэжыма і што наконт бяспекі ўдзельнікаў марша? Ці магчыма нешта рабіць для нацыянальнага адражэння, знахоодзячыся за межамі краіны і ці патрэбна гэта беларусам у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць в. а. прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Павел Баркоўскі і сябра Беларускай асацыяцыі палітвязняў Алег Кулеша.

    48 min
  5. Алесь Пашкевіч. Адзінства: чым перашкаджае Пазняку “гнілая калода” Офіса Ціханоўскай

    1 DZIEŃ TEMU

    Алесь Пашкевіч. Адзінства: чым перашкаджае Пазняку “гнілая калода” Офіса Ціханоўскай

    Беларусы здатныя і здольныя практычна на ўсё: і выжыць у эміграцыі, і пабудаваць на валанцёрскіх пачатках “сваю нацыянальную беларускую грамадзянскую супольнасць”, і навучыць Трампа правільна весці перамовы па вызваленні беларускіх палітвязняў, і шмат яшчэ чаго. Засталося адно: “ліквідаваць галоўную перашкоду – ОСЦ (Офіс Святланы Ціханоўскай), які ляжыць гнілой калодай на шляху беларускага развіцця і барацьбы за вольную Беларусь”. Што не так з адзінствам у беларусаў і чаму яны ніяк не могуць аб’яднацца? Ці напаткае беларускую дыяспару гэтая адзінства ў выпадку самароспуску Офіса Ціханоўскай ды іншых структур “газпрамаўскай апазіцыі”? Ці ёсць падставы меркаваць пра здольнасць дыяспар “пабудаваць на валанцёрскіх пачатках сваю нацыянальную беларускую грамадзянскую супольнасць”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык Алесь Пашкевіч.

    39 min
  6. Аляксандр Фрыдман. Ці атрымаецца ў ганцоў Лукашэнкі дагрукацца да еўрапейскіх палітыкаў

    1 DZIEŃ TEMU

    Аляксандр Фрыдман. Ці атрымаецца ў ганцоў Лукашэнкі дагрукацца да еўрапейскіх палітыкаў

    Выданне Berliner Zeitung днямі надрукавала артыкул экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Дзмітрыева, які заклікаае еўрапецаў да перамоваў з Лукашэнкам. І наракае на санкцыі, якія шкодзяць выключна шараговым беларусам. Не спыняе распавядаць на любых магчымых замежных пляцоўках пра “бязлітасныя і безсэнсоўныя еўрапейскія санкцыі ў дачыненні да Беларусі” і былы лідар кагорты “маладых ваўкоў Макея” Яўген Прэйгерман. Усё часцей ля дзвярэй розных еўрапейскіх структур сустракаюць рэжымных ганцоў з Мінска. Адначасова ўсё больш аргрэсіўна раводзяць сябе тыя мігранты, якія імкнуцца патрапіць ў ЕС з тэрыторыі Беларусі. Чым выкліканая цікавасць нямецкіх (і не толькі) СМІ да спікераў, якія агучваюць пра-лукашэнкаўскія наратывы і наколькі гэтыя публікацыі сапраўды заўважныя? Чаго з дапамогай публікацый імкнецца дасягнуць рэжым Лукашэнкі і ці гатовая Еўропа далучыцца да амерыканскага трэку перамоў з Мінскам? Што стаіць за зменамі беларускага заканадаўства датычна ваеннага становішча? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

    48 min

Oceny i recenzje

3,7
z 5
Oceny: 3

O programie

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Więcej od: Euroradio

Możesz również polubić