euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Анатоль Лябедзька. Трансфармацыя: ці канчаткова “новая апазіцыя” перайшла у фармат “старой”

    10 MIN AGO

    Анатоль Лябедзька. Трансфармацыя: ці канчаткова “новая апазіцыя” перайшла у фармат “старой”

    Разуменне таго, дзе па выніку 5 апошніх гадоў апынулася беларускае грамадства, у кожнага сваё. Хтосьці кажа, што мы дасягнулі таго, чаго раней апаненты рэжыма ніколі не дасягалі. Іншыя кажуць, што няма ніякіх станоўчых вынікаў і лепшае, што могуць зрабіць пабудаваныя за гэты час структуры — самараспусціцца. Трэція перакананыя, што сёння ад дзейнасці гэтых дэмсіл толькі шкода і іх неабходна зрынуць са свайго шляху. А ўвогуле, ёсць адчуванне, што “новай апазіцыі” у нас больш няма, бо яна перайшла ў катэгорыю апазіцыі “старой”… Дзе ж сёння апынуліся беларусы і ці ёсць разуменне ў якім кірунку ісці далей? Ці здольныя палітычныя лідары і актывісты вызначыцца далейшым шляхам і стратэгіяй на палях канферэнцыі “Новая Беларусь”? Чаму прапанова круглага стала так нервуе рэжым і калі ўжо дэмсілы прыйдуць да аб’яднання? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька.

    48 min
  2. Марш памяці і салідарнасці: як беларусы свету адзначаць 9 жніўня

    22 HR AGO

    Марш памяці і салідарнасці: як беларусы свету адзначаць 9 жніўня

    9 жніўня ў Варшаве будзе праходзіць ужо традыцыйная Канферэнцыя “Новая Беларусь”. Але вядома, што аднымі “акадэмічнымі рэфлексіямі” на тэму 5-й гадавіны беларускага паўстання 2020 года не абыдзецца. У гэты дзень беларусы ва ўсім свеце будуць ладзіць розныя мерапрыемствы, каб нагадаць пра тыя рэпрэсіі і пераследы, якія і да сёння працягваюцца ў нашай краіне. Ад жалобных сходаў і маршаў да культурных мерапрыемстваў і акцый салідарнасці — сусветная дыяспара аб'ядноўваецца, каб нагадаць свету, што барацьба за свабоду ў Беларусі працягваецца. Калі ж казаць канкрэтна пра Варшаву, то тут адбудзецца марш, у якім возьмуць удзел і лідары дэмсіл на чале са Святланай і Сяргеем Ціханоўскімі. Якое значэнне для палітычнай барацьбы з рэжымам маюць вулічныя маршы па-за межамі Беларусі і як яны ўплываюць на беларускае грамадства? Ці мэтазгодна праводзіць такі марш на фоне пагрозаў, што гучаць з боку прадстаўнікоў лукашэнкаўскага рэжыма і што наконт бяспекі ўдзельнікаў марша? Ці магчыма нешта рабіць для нацыянальнага адражэння, знахоодзячыся за межамі краіны і ці патрэбна гэта беларусам у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць в. а. прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Павел Баркоўскі і сябра Беларускай асацыяцыі палітвязняў Алег Кулеша.

    48 min
  3. Алесь Пашкевіч. Адзінства: чым перашкаджае Пазняку “гнілая калода” Офіса Ціханоўскай

    23 HR AGO

    Алесь Пашкевіч. Адзінства: чым перашкаджае Пазняку “гнілая калода” Офіса Ціханоўскай

    Беларусы здатныя і здольныя практычна на ўсё: і выжыць у эміграцыі, і пабудаваць на валанцёрскіх пачатках “сваю нацыянальную беларускую грамадзянскую супольнасць”, і навучыць Трампа правільна весці перамовы па вызваленні беларускіх палітвязняў, і шмат яшчэ чаго. Засталося адно: “ліквідаваць галоўную перашкоду – ОСЦ (Офіс Святланы Ціханоўскай), які ляжыць гнілой калодай на шляху беларускага развіцця і барацьбы за вольную Беларусь”. Што не так з адзінствам у беларусаў і чаму яны ніяк не могуць аб’яднацца? Ці напаткае беларускую дыяспару гэтая адзінства ў выпадку самароспуску Офіса Ціханоўскай ды іншых структур “газпрамаўскай апазіцыі”? Ці ёсць падставы меркаваць пра здольнасць дыяспар “пабудаваць на валанцёрскіх пачатках сваю нацыянальную беларускую грамадзянскую супольнасць”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык Алесь Пашкевіч.

    39 min
  4. Аляксандр Фрыдман. Ці атрымаецца ў ганцоў Лукашэнкі дагрукацца да еўрапейскіх палітыкаў

    1 DAY AGO

    Аляксандр Фрыдман. Ці атрымаецца ў ганцоў Лукашэнкі дагрукацца да еўрапейскіх палітыкаў

    Выданне Berliner Zeitung днямі надрукавала артыкул экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Дзмітрыева, які заклікаае еўрапецаў да перамоваў з Лукашэнкам. І наракае на санкцыі, якія шкодзяць выключна шараговым беларусам. Не спыняе распавядаць на любых магчымых замежных пляцоўках пра “бязлітасныя і безсэнсоўныя еўрапейскія санкцыі ў дачыненні да Беларусі” і былы лідар кагорты “маладых ваўкоў Макея” Яўген Прэйгерман. Усё часцей ля дзвярэй розных еўрапейскіх структур сустракаюць рэжымных ганцоў з Мінска. Адначасова ўсё больш аргрэсіўна раводзяць сябе тыя мігранты, якія імкнуцца патрапіць ў ЕС з тэрыторыі Беларусі. Чым выкліканая цікавасць нямецкіх (і не толькі) СМІ да спікераў, якія агучваюць пра-лукашэнкаўскія наратывы і наколькі гэтыя публікацыі сапраўды заўважныя? Чаго з дапамогай публікацый імкнецца дасягнуць рэжым Лукашэнкі і ці гатовая Еўропа далучыцца да амерыканскага трэку перамоў з Мінскам? Што стаіць за зменамі беларускага заканадаўства датычна ваеннага становішча? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

    48 min
  5. Вольга Зазулінская. Ад дапамогі палітвязням да пенсій, адукацыі і рэабілітацыі

    1 DAY AGO

    Вольга Зазулінская. Ад дапамогі палітвязням да пенсій, адукацыі і рэабілітацыі

    Нядаўнія непаразуменні і скандалы, звязаныя альбо з дзейнасцю пэўных гуманітарных фондаў, альбо з паводзінамі асобных іх кіраўнікоў, моцна ўдарылі па іміджу як гэтых канкрэтных фондаў, так і ўсяго руху гуманітарнай дапамогі. І хоць “унутраная кухня” гуманітарных фондаў не сфера наўпроставай адказанасці прадстаўніцы па сацыяльнай палітыкі АПК, але цяжкасці і складанасці для працы і тут гэтыя скандалы стварылі. Як, прынамсі, і на імідж усіх дэмсіл паўплывалі. Як сітуацыі, звязаныя з фондамі BYSOL i ByHelp, паўплывалі на дзейнасць прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы і ці атрымліваецца іх выправіць? Якія сацыяльныя пытанні на сёння найбольш балючыя для беларусаў у эміграцыі і ці ёсць інструменты для іх вырашэння? Дзе знайсці сродкі на рэабілітацыю беларускіх добраахвотнікаў і ці існуюць праграмы дапамогі беларусам у Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы Абя’яднанага пераходнага кабінета Вольга Зазулінская

    45 min
  6. Ігар Карней: тры складнікі маёй ідэі — гісторыя, годнасць і салідарнасць

    1 DAY AGO

    Ігар Карней: тры складнікі маёй ідэі — гісторыя, годнасць і салідарнасць

    7 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — былы палітвязень, журналіст Ігар Карней. Толькі веданне гісторыі і сваёй краіны, і свайго народу, і свайго роду дасць нам падмурак для самапавагі. Бо без гэта пачуцця немагчыма пабудаваць сваю дзяржаву. А без сваёй нацыянальнай дзяржавы у нас, як нацыі, не будзе будучыні. Як бы мы сёння ні казалі пра глабалізацыю і сусвет без межаў. Бо сусвет любіць разнастайнасць. А яна ў нашай нацыянальнай адметнасці — у мове, культуры, традыцях і нашай гісторыі, перакананы Ігар Карней. Пра тое, чаму так важна захоўваць сваю ідэнтычнасць у любых самых неспрыяльных умовах, ці здольныя мы да нацыянальнага прымірэння і ці ці патрэбны нам будзе пасля перамогі агульнанайцыянальны сеанс псіхатэрапіі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ігарам Карнеем.

    1h 2m

Ratings & Reviews

3.7
out of 5
3 Ratings

About

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

More From Euroradio

You Might Also Like