78 episodes

Вакол Беларусі ідзе вайна гісторыяў. Расея страляе ня толькі ракетамі і снарадамі, але і гістарычнымі аргумэнтамі. Мінулае Беларусі вачыма беларусаў — асноўная тэма падкасту «Гісторыя на Свабодзе».

Гісторыя на Свабодз‪е‬ Радыё Свабода

    • History

Вакол Беларусі ідзе вайна гісторыяў. Расея страляе ня толькі ракетамі і снарадамі, але і гістарычнымі аргумэнтамі. Мінулае Беларусі вачыма беларусаў — асноўная тэма падкасту «Гісторыя на Свабодзе».

    Чаму шляхта затармазіла разьвіцьцё ВКЛ?

    Чаму шляхта затармазіла разьвіцьцё ВКЛ?

    Што пагубіла беларускае мяшчанства і беларускія гарады? Наколькі згубнаю аказалася роля шляхты ў беларускай гісторыі? Ці было б народу і краіне лепш, калі б шляхта цудоўным чынам зьнікла ў якім-небудзь XVII стагодзьдзі?
    Мы гаворым з кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж.

    • 20 min
    Што ня так з гісторыяй Горадні XVІ стагодзьдзя

    Што ня так з гісторыяй Горадні XVІ стагодзьдзя

    Як жылося мяшчанам у беларускіх гарадах XVI – XVIІ стагодзьдзяў? Як сябе паводзіў магістрат? Ці была ў тыя часы карупцыя? І якія злачынствы былі распаўсюджаныя сярод месьцічаў? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж.

    • 26 min
    Пра сялянскую аснову шляхецкай культуры Беларусі

    Пра сялянскую аснову шляхецкай культуры Беларусі

    Ці сапраўды ад беларускага сялянства XVI стагодзьдзя не засталося дакумэнтальных сьлядоў? Як мы можам пачуць з глыбіні стагодзьдзяў галасы сялян? У якіх дачыненьнях былі сяляне і шляхта? Якія правы мелі сяляне насамрэч? І што такое сялянская культура? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук, Натальляй Сліж.

    • 22 min
    Ці сапраўды Расея ня можа зьмяніцца?

    Ці сапраўды Расея ня можа зьмяніцца?

    На якім этапе сваёй гісторыі знаходзіцца Расея? Дзе ў сьвеце і з кім такое ўжо было? Чым гэта скончыцца? І якімі могуць быць беларуска-расейскія дачыненьні ў будучыні?
    Пра гэта і пра іншае мы гаворым з расейскім гісторыкам, аўтарам многіх кніг, у тым ліку трохтомнай «Гісторыі Расеі. ХХ-е стагодзьдзе», прафэсарам Андрэем Зубавым.

    • 21 min
    У беларусаў ёсьць вялікая здольнасьць выжываць і адраджацца, — Дарота Міхалюк

    У беларусаў ёсьць вялікая здольнасьць выжываць і адраджацца, — Дарота Міхалюк

    Як прафэсійны польскі гісторык глядзіць на інтэрнэт-актыўнасьць беларускіх літвіноў і тэарэтычныя падставы літвінства? Чаму беларускі нацыяналізм у пачатку ХХ стагодзьдзя быў слабейшы за літоўскі? Ці былі ў БНР шанцы ўтрымацца?
    Пра гэта і пра іншае мы гутарым з польскім гісторыкам, прафэсарам Торуньскага ўнівэрсытэту, аўтаркай кнігі «Беларуская Народная Рэспубліка 1918—1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасьці» Даротай Міхалюк.

    • 21 min
    «Аддзяленьне Ўкраіны ад ВКЛ нарадзіла беларусаў»

    «Аддзяленьне Ўкраіны ад ВКЛ нарадзіла беларусаў»

    Ці лічылі ў Польшчы ў пачатку ХХ стагодзьдзя «ліцьвіноў» звычайнымі палякамі? Як доўга ў Польшчы існавалі прыхільнікі аднаўленьня ВКЛ, так званыя краёўцы? Дзе і калі бярэ пачатак беларускі нацыяналізм?
    Пра гэта і пра іншае мы гаворым з польскім гісторыкам, прафэсарам Торуньскага ўнівэрсытэту, аўтаркай кнігі «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гады: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасьці» Даротай Міхалюк.

    • 20 min

Top Podcasts In History

Echo Rzymu
Radek Domin
Podcast Wojenne Historie
Historia II wojny światowej
Historia Jakiej Nie Znacie
Cezary Korycki
Dudek o Historii
Antoni Dudek
Wojna według Wołoszańskiego
Bogusław Wołoszański
Za Rubieżą. Historia i polityka
Miłosz Szymański

You Might Also Like

ПіК Свабоды
Радыё Свабода
Bellit
Bellit
Так склалася гістарычна
Ганна Дзягель
Что случилось
Медуза / Meduza
Что это было?
BBC Russian Radio
Простими словами
The Village Україна