16 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — палітолаг, былы баец палка імя Кастуся Каліноўскага, кіраўнік дабрачыннага фонду “Асацыяцыя беларускіх ветэранаў”, сябра Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Еўрапейскі выбар” Павел Мар’еўскі. Калі нават сітуацыя складзецца так, што полк імя Каліноўскага, іншыя беларускія вайсковыя структуры вымушаныя будуць зайсці ў Беларусь, то толькі для таго, каб зламаць супраціў тых сілавых структур, якія кормяцца з рукі Лукашэнкі і паспрабуюць яго ўладу абараніць. Але ніякай хунты вайскоўцы ўсталёўваць не будуць. Як толькі супраціў рэжымных сілавікоў будзе зломлены, уся ўлада будзе перададзеная палітычным структурам дэмакратычных сіл, перакананы Павел Мар’еўскі. Пра тое, якія сцэнары змены ўлады ў Беларусі выглядаюць найбольш імавернымі, ці гатовыя беларусы змагацца за сваю будучыню і чаму беларуская мова — гэта сексуальна, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Мар’еўскім
Information
- Show
- FrequencyUpdated weekly
- Published16 January 2025 at 09:49 UTC
- Length1h 2m
- RatingClean