23 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — гісторык, культурны антраполаг, пісьменнік, доктар гуманітарных навук Сцяпан Стурэйка. Сёння вельмі шмат разважаюць пра дэкаланізацыю і яе неабходнасць, каб нашая нацыя магла вызваліцца з-пад ціску “рускага свету” і нарэшце пайсці сваім шляхам. І дэкаланізацыя нам сапраўды неабходная, але нельга на ёй зацыклівацца і думаць, што як толькі мы “дэкаланізуемся”, то будзе нам нарэшце нашае сапраўды беларускае шчасце. Нам яшчэ неабходная эмансіпацыя: прыняццё саміх сябе такімі, якія мы ёсць, перакананы Сцяпан Стурэйка. Пра тое, чаму беларусы па еўрапейскіх мерках — маладая нацыя, чаму мы нацыя рэстаўратараў і што мы рэстаўруем, а таксама пра важнасць усведамлення беларусамі ўласнай суб’ектнасці, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Сцяпанам Стурэйкам.
Information
- Show
- FrequencyUpdated weekly
- Published23 January 2025 at 10:50 UTC
- Length59 min
- RatingClean