Павел Усаў. Фактар вайны: ці ўлічваюць яго тыя, хто хоча перамоваў з рэжымам

euroradiofm

Пра тое, што “ў нашай сітуацыі ёсць дзве магчымасці — працягваць верыць у хуткую перамогу, альбо выцягнуць як мага больш людзей праз перамовы”, гавораць не толькі прадстаўнікі штаба Бабарыкі і Ініцыятывы за вызваленне палітвязняў на чале з Валерыям Кавалеўскім, але і “пазнякоўцы”. Так, Павел Усаў перакананы, што ў сённяшніх абставінах мы мусім “не сабатаваць і не падрываць гуманітарны кірунак/высілкі тых, хто спрабуе ратаваць людзей праз перамовы”. Выцягнуць людзей з лукашэнкаўскіх катавальняў, насамрэч, хочуць усе, але трэба і не забываць ўлічваць фактар вайны ва Украіне. Чаго, заявіў у эфіры Еўрарадыё Франак Вячорка, з боку прыхільнікаў перамоваў не назіраецца. Ці ёсць падставы казаць, што дыялог Вашынгтона з Мінскам працягваецца і ці можна звязваць з гэтым спадзевы на працяг вызваленняў палітвязняў? Калі “дэмсілы ніяк не ўплываюць на рашэнні краін Захаду”, то навошта ўводзіць мараторый на выказванні адносна прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці? Як звязаныя заявы пра неабходнасць нацыянальнага дыялогу і пашырэнне рэпрэсій як унутры, так і за межамі краіны? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым

若要收聽兒少不宜的單集,請登入帳號。

隨時掌握此節目最新消息

登入或註冊後,即可追蹤節目、儲存單集和掌握最新資訊。

選取國家或地區

非洲、中東和印度

亞太地區

歐洲

拉丁美洲與加勒比海地區

美國與加拿大