8本のエピソード

Самы суб'ектыўны аўтарскі падкаст пра беларускую літаратуру. Татальная густаўшчына і лепшыя суразмоўцы на гэтай/той палове Беларусі.

Супердудк‪о‬ litradio.by

    • アート

Самы суб'ектыўны аўтарскі падкаст пра беларускую літаратуру. Татальная густаўшчына і лепшыя суразмоўцы на гэтай/той палове Беларусі.

    Ілля Сін

    Ілля Сін

    Наступны госць "Супердудко" — празаік-авангардыст, перформер, лаўрэат прэміі Гедройца за раман “Libido” Ілля Сін. Удзельнік шматлікіх мастацкіх суполак, Ілля заўсёды схіляўся да радыкальных мастацкіх выказванняў, але апошнім часам прыйшоў да сюжэтнай прозы, што прынесла яму прэмію Гедройца.

    Ілля Сін прыйшоў у літаратуру ў чатырнаццаць гадоў і стаў самым маладым удзельнікам першага пакалення Бум-Бам-Літа, знакамітага літаратурнага руху дзевяностых гадоў. Што гэта быў за рух, якія ў яго былі правілы, і чаму ён хаваў у сабе небяспеку для беларускага літпрацэсу тых часоў? Таксама пагутарым пра ўплыў індустрыяльнай музыкі на літаратуру і пра духоўнае ў мастацтве.

    • 53分
    Вера Бурлак

    Вера Бурлак

    Вера Бурлак — мастачка неверагоднасцяў, аўтарка з суполкі запозненых авангардыстаў бум-бам-літаўцаў. Самая ракенрольная сярод нашых паэтак. Шмат гадоў яна нязменна працуе ў беларускай літаратуры адказнай за вытворчасць цуду. І ўдала гуляецца з рознымі вымярэннямі свайго таленту. Вы даведаецеся пра суплёт дзіцячага і эксперыментальнага, манаграфічную паэтыку, патаемны альянс Купалы і Кэрала, гумарыстычны бок авангарду і што гэта за навука такая — патафізіка.

    • 54分
    Аляксей Кавалёў

    Аляксей Кавалёў

    Наступны госць "Супердудко" Аляксей Кавалёў разам з Паўлам Валатовічам напісаў ужо дзве кнігі, якія можна назваць бэстсэлерамі беларускага кніжнага рынку: "Огромная тень дождевого червя" і "От Паниковки до Шайбы”. Гайд по тусовочному Минску девяностых". Калялітаратурная размова пра "Нейра Дзюбель", тусовачны Мінск, даследчую літаратурную працу, які клуб Мінска найлепшы і чаму Ядвіга Паплаўская з Аляксандрам Ціхановічам — недаацэненыя іконы беларускага андэграўнду.

    • 46分
    Уладзімір Казлоў

    Уладзімір Казлоў

    Магілеўчанін Уладзімір Казлоў, аўтар культавых кніг "Гопники", "Школа", "СССР" ды шматлікіх іншых. Уладзімір здолеў напісаць яскравую дэбютную кнігу, якая адразу зрабіла яго папулярным. Потым прыйшла супраца з буйнымі выдавецтвамі, замовы на нон-фікшн пра моладзевыя субкультуры. Але мода на незалежны рух хутка сыйшла. Як жыве пісьменнік далей? Ці змяніліся яго погляды, густы і творчыя прынцыпы?

    • 50分
    Усевалад Сцебурака

    Усевалад Сцебурака

    Усевалад Сцебурака прыйшоў да беларушчыны дзякуючы Караткевічу і Толкіну. Далей ў спісе вартага — Жлобін і Вілейка, гісторыкі-рамантыкі і літпрацэс пачатку нулявых. Як Усевалад стаў маршалкам і навошта кінуў пісаць мастацкую прозу. Чаму кніга "Сцебуракаў лёс" вартая ўвагі і як самому даведацца столькі ж пра свой род. У чым сэнс "Залатога апострафа" за вершы апошніх гадоў. І чаму гэта ўвогуле лепшая вершаванка паэта Сцебуракі.

    • 1 時間28分
    Канстанцін Сцешык

    Канстанцін Сцешык

    Новы госць падкасту — драматург Канстанцін Сцешык. Спектаклі па яго п’есах шырока ставяць у тэатрах Расіі і Беларусі. А летась выйшаў раман “Сердце горбуна”. Цягам размовы Сцешык патлумачыць усё пра ўсё. Чаму ягоны раман працуе на мяжы прозы і драматургіі. Пры чым тут Стывен Кінг, Філіп Дзік і Ягор Летаў. Пра вучобу з саўдзельнікам па “новай драме” Паўлам Пражко. Чаму насамрэч няма ніякага феномена беларускай “новай драмы”. А таксама з-за чаго растуць гарбы і чаму кладуць у труны.

    • 1 時間5分

アートのトップPodcast

味な副音声 ~voice of food~
SPINEAR
土井善晴とクリス智子が料理を哲学するポッドキャスト
J-WAVE
広瀬すずの「よはくじかん」
TOKYO FM
これって教養ですか?
shueisha vox
真夜中の読書会〜おしゃべりな図書室〜
バタやん(KODANSHA)
料理たのしくなる相談室
料理たのしくなる相談室