euroradiofm

Euroradio
euroradiofm

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Павал Сакурэц і Сяржук Доўгушаў. Беларускі свет: ці гатовыя беларусы грашыма падтрымліваць сваіх?

    1 DAY AGO

    Павал Сакурэц і Сяржук Доўгушаў. Беларускі свет: ці гатовыя беларусы грашыма падтрымліваць сваіх?

    Паводле польскага падатковага заканадаўства, кожны падаткаплацельшчык можа 1.5% са сваіх (ужо вылічаных) падаткаў накіраваць на патрэбы недзяржаўных некамерцыйных ініцыятыў. І беларусам прапаноўваецца абіраць для такой падтрымкі беларускія НДА, зарэгістраваныя ў Польшчы. Але такіх беларускіх ініцыятыў па ўсім свеце шмат, але падатковае заканадаўства ў краінах розніцца. І, да прыкладу, беларусам Мінеапаліса, якія набылі памяшкання пад беларускую прастору, даводзіцца шукаць іншыя шляхі для атрымання падтрымкі. І дзеля гэтага яны запусціцлі адмысловую петыцыю. У якіх умовах даводзіцца працаваць беларускім ініцыятывам за мяжой і з якімі цяжкасцямі яны сутыкаюцца? Ці адрозніваецца сітуацыя з падтрымкай беларускіх НДА у Еўропе і ЗША? Чаму важна падтрымліваць сваіх і ці гатовыя беларусы фінансаваць беларускія ініцыятывы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць заснавальнік non-profit арганізацыі BelarusianAmericans.org (Мінеапаліс, ЗША), сябра Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Павал Сакурэц і спявак, заснавальнік “Дому творцаў” у Варшаве Сяржук Доўгушаў

    37 min
  2. Яўген Магда. Як мір ва Украіне на ўмовах Трампа паўплывае на лёс Беларусі

    1 DAY AGO

    Яўген Магда. Як мір ва Украіне на ўмовах Трампа паўплывае на лёс Беларусі

    У Саудаўскай Аравіі адбыліся перамовы паміж ЗША і Украінай наконт дасягнення міра ва Украіне. Хтосьці адпачатку казаў пра немагчымасць дасягнення хоць нейкага мірнага пагаднення з Расіяй, хтосьці лічыць усё, што адбываецца, нармальным перамоўным працэсам. Не толькі ў ЗША ёсць намер спыніць вайну ва Украіне. Думаюць пра тое, як спыніць расійскую агрэсію, і ў Еўропе. І наконт гэтых працэсаў меркаванні таксама розныя: ад пазітыўных да рэзка негатыўных. Ці варта спадзявацца, што перамовы, якія ініцыяваў Трамп, прывядуць да спынення вайны і ці не будзе гэта мір на ўмовах Пуціна? Як падпісанне дамовы аб рэдказямельных металах звязаная з гарантыямі бяспекі і хто гэтыя гарантыі можа Украіне даць? Чым кіруецца Трамп, схіляючы Украіну да капітуляцыі, і што ў выніку такога міра чакае Беларусь? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда

    43 min
  3. “Кіроўны кулак” ці лібералізацыя: да чаго рыхтавацца беларусам

    1 DAY AGO

    “Кіроўны кулак” ці лібералізацыя: да чаго рыхтавацца беларусам

    Пасля непрацяглых роздумаў Лукашэнка прызначыў Аляксандра Турчына прэм’ерам Беларусі. А цяпер ужо былы прэм’ер Галоўчанка стаў старшынёй Нацбанка. Прапагандысты гэтае рашэнне назвалі фармаваннем абяцанага “кіроўнага кулака ў эканоміцы”, іншыя пабачылі ў гэтым (таксама абяцанае) амаладжэнне кіраўнічай вертыкалі ўлады. А асабліва ўважлівыя нават разгледзелі прыкметы магчымай “лібералізацыі”… Не выключана, што разлічанай на пэўную супрацу з ЗША і з перспектывай выхаду з-пад амерыканскіх санкцый. Ці варта разлічваць, што рэжым наважыцца на нейкую лібералізацыю хаця б у эканоміцы? Ці дапаможа пацяпленне адносінаў паміж Мінскам і ЗША ўратаваць суверэнітэт Беларусі? Чаму немагчымыя перамовы з удзелам ЗША, Украіны і Расіі ў Мінску і на якое ўвогуле месца Мінску на гэтых перамовах можна разлічваць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым

    1h 5m
  4. Ці здольная Еўропа абараніць сябе ад Расіі без падтрымкі ЗША і без NATO

    2 DAYS AGO

    Ці здольная Еўропа абараніць сябе ад Расіі без падтрымкі ЗША і без NATO

    Тое, як дзейнічае Трамп у дачыненні да Украіны, якія рашэнні прымае і якія заявы робіць, прымушае Еўропу задумацца над тым, што чакае краіны Еўрасаюза ў выпадку небяспекі. Пачаліся размовы не толькі пра тое, што Еўропе трэба навучыцца жыць без спадзеваў на дапамогу і падтрымку з боку ЗША, але і пра тое, што ЕС мусіць пачаць рэальна рыхтавацца да моманту, калі давядзецца абараняць сябе самім, не чакаючы падтрымкі з-за акіяна. Ці могуць выказванні альбо пэўныя рашэнні Трампа (ці Маска) прывесці да спынення супрацы паміж ЗША і ЕС на ваенным узроўні? Якія пагрозы ЕС нясе мірны план Трампа, што прадугледжвае спыненне агню ва Украіне, і ці здольная Еўропа мабілізавацца і замяніць дапамогу, якую ЗША аказвалі Украіне? Ці ёсць будучыня ў NATO і якую пазіцыю зойме ЕС у дачыненні да Лукашэнкі найбліжэйшым часам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас

    55 min
  5. Ці па-хрысціянску Трамп імкнецца спыніць вайну ва Украіне

    2 DAYS AGO

    Ці па-хрысціянску Трамп імкнецца спыніць вайну ва Украіне

    Усё часцей з’яўляюцца навіны пра сумесныя мерапрыемствы, узаемныя візіты і гэтак далей паміж прадстаўнікамі царквы (найчасцей праваслаўнай) і лукашэнкаўскіх карных альбо вайсковых структур. То святары масава віншуюць міліцыянтаў з “днём міліцыі”, а ў Жыровічах служаць паніхіду па загінулых міліцыянтах, то карнікі ладзяць у царкоўных памяшканнях “патрыятычныя” шоу для дзяцей… Пералічваць можна доўга, але наўрад ці гэта ўсё сведчыць пра ўзрастанне рэлігійнасці сілавікоў. Хутчэй, пра мілітарызацыю царквы. Ці адпавядаюць канонам хрысціянства мілітарызацыя і міліцыянізацыя царквы і навошта гэта святарам? Якія адносіны сёння ў рэжыму Лукашэнкі з Ватыканам і чаго бакі спадзяюцца дасягнуць праз такую супрацу? Ці сапраўды свет стаміўся ад “левай павесткі” і якія пагрозы хрысціянству нясе правізм паводле Трампа? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч

    48 min

Ratings & Reviews

5
out of 5
2 Ratings

About

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

More From Euroradio

You Might Also Like

To listen to explicit episodes, sign in.

Stay up to date with this show

Sign in or sign up to follow shows, save episodes and get the latest updates.

Select a country or region

Africa, Middle East, and India

Asia Pacific

Europe

Latin America and the Caribbean

The United States and Canada