Атожылкі няскоранай дубровы

Radio Plato

Гэта серыя размоў з беларускімі музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой. Мы будзем гутарыць пра тое, як музыка дапамагае нам пераасэнсоўваць знаходжанне ў выгнанні і нявызначнасці, пра тое, якія выклікі гэта перад намі ставіць і ствараюцца магчымасці ў сітуацыі разарваных сувязяў, небяспечнасці, непрыняцця і цэнзуры.  Падкаст вырашылі назваць "Атожылкі няскоранай дубровы" (гэта цытата з твора беларускага пісьменніка Хведара Жычкі), што ўвасабляе вобраз маладых парасткаў, якія прарастаюць недзе далей па-за межамі няскоранай Беларусі (і рыфмуецца трохі з асілкамі).  Падкаст вядуць радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук. Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

Episodes

  1. Эпізод 5. Domsun

    19/07/2024

    Эпізод 5. Domsun

    Новы эпізод падкаста “Атожылкі няскоранай дубровы” – серыі размоў з музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой. У сённяшнім эпізодзе гутарым з музыкам і стваральнікам праекта Domsun Барысам Ключнікавым. Пасля 2020-га Барыс пераехаў у Познань, дзе працягнуў займацца музыкай. Там да першапачаткова электроннага праекту Domsun далучыліся гітарыст, бубнач, а таксама вакалісткі, якія пераўтварылі бэдрум-прадакшан у поўнавартасны лайв-гурт. Нядаўна ў Domsun выйшаў дэбютны альбом Accidents – сумесь еўрапейскай электронікі, меладычнага брэйкбіту і блюзовых вакальных сэмплаў. Альбом, на наш погляд, атрымаўся выдатны, што і стала штуршком да нашай размовы. Чаму лайвы і запісы Domsun адрозніваюцца, што такое познаньскае “Мы”, навошта вывучаць мову ў эміграцыі і як, на думку Барыса, гучаць Познань і Менск – пра ўсё гэта ў сённяшняй гутарцы. Падкаст вядуць радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук. Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    46 min

About