euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Наталля Васілевіч. Ці здолее кардынал Гуджэроці арганізаваць візіт папы Льва XIV у Беларусь

    52 MIN AGO

    Наталля Васілевіч. Ці здолее кардынал Гуджэроці арганізаваць візіт папы Льва XIV у Беларусь

    Пасланнік папы Льва XIV прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх цэркваў у Ватыкане, кардынал Клаўдыё Гуджэроці 24 кастрычніка прыбыў у Беларусь з нагоды святкавання 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі. Падчас сваёй прамовы кардынал выказаў надзею, што ў будучыні Папа Рымскі зможа наведаць Беларусь і асабіста ўбачыць краіну і яе жыхароў. Кардынал Гуджэроці быў Апостальскім нунцыем у Беларусі з 2011 па 2015 год. І запомніўся тым, што наведваў палітвязняў, падчас іх знаходжання за кратамі. Што праўда, вызвалення ніводнага з іх так і не дамогся, хоць, як кажуць, быў “любімцам Лукашэнкі”. Што насамрэч стаіць за візітам кардынал Клаўдыё Гуджэроці і якія мэты пераследуе Ватыкан? Ці сапраўды візіт Папы Рымскага ў Беларусь магчымы і пры чым тут пазіцыя кіраўніцтва РПЦ? Ці здольны папскі пасланец паўплываць на вызваленне Лукшэнкам палітвязняў і як Мінск скарыстаецца гэтым візітам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч.

    46 min
  2. Валерый Карбалевіч. “Кіраваны канфлікт”: хто і што стаіць за паветранымі правакацыямі Літвы

    1 HR AGO

    Валерый Карбалевіч. “Кіраваны канфлікт”: хто і што стаіць за паветранымі правакацыямі Літвы

    Трэці раз за тыдзень Літва спыняе працу сваіх аэрапортаў і перакрывае рух праз беларуска-літоўскую мяжу. Не ўвесь — пакуль толькі пасажырскія і грузаперавозкі праз прапускныя пункты на аўтатрасах. Але ўжо ідуць размовы і пра перакрыццё чыгуначных перавозак, у тым ліку і транзітных у Калінінградскую вобласць Расіі. І ўсё з-за метэазондаў, якія дзесяткамі лятуць з боку Беларусі ў Літву і нясуць (найчасцей) кантрабанду цыгарэт. Што праўда, міністр замежных спраў Беларусі Рыжанкоў перакананы, што гэта не беларускія зонды з кантрабандай, а закрыццё Літвой мяжы правакацыя. Маўляў, не ведаюць у Вільні “як давесці свайму народу нейкія дзеянні антыбеларускага, антырасійскага характару — таму трэба наскрэсці нейкага такога негатыву”. Што з сябе ўяўляюць няспынныя залёты метэазондаў з Беларусі ў Літву і ці мае месца тут так званы “кіраваны канфлікт”? Хто гэты канфлікт распачаў і ці атрымліваецца ім кіраваць? Ці гатовая Літва пайсці на перакрыццё транзіту ў Калінінград і ці паслухаюць улады Літвы заклікі Ціханоўскай не спыняць пасажырскія перавозкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч.

    38 min
  3. Роза Турарбекава. Што скончыцца хутчэй: метэазонды ў рэжыму ці цярпенне ў Літвы

    22 HR AGO

    Роза Турарбекава. Што скончыцца хутчэй: метэазонды ў рэжыму ці цярпенне ў Літвы

    Няшмат часу спатрэбілася, каб даведацца, наколькі сур’ёзнымі былі абяцанні літоўскага боку зачыніць межы з Беларуссю “на больш працяглы тэрмін”, чым некалькі гадзін (як гэты было ў мінулы раз). Як і тыдзень таму, з тэрыторыі Беларусі ў бок Літвы была адпраўленая вялікая група метэазондаў з кантрабандай. І калі ў мінулы раз абышлося спыненнем працы на некалькі гадзін аэрапорта Вільні і пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы, то цяпер не працавалі аэрапорты Вільні і Каўнаса, а мяжа была перакрытая з вечара 24 кастрычніка і да 12.00 наступнага дня. Якія мэты пераследуюць арганізатары запускаў метэазондаў з кантрабандай у бок Літвы і чаму іх не палохае перспектыва перакрыцця мяжы на сапраўды працяглы тэрмін? Ці сапраўды памылка стала прычынай блакавання ў Беларусі расійскай сацсеткі “Вконтакте” і ці была прадказальнай адмена сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапешце? Ці чакаць у Беларусі Папу Рымскага і пра што сведчыць адмова Ціханоўскай паехаць у Арменію? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.

    41 min
  4. Агентура ў КР: ці дапаможа паліграф вызначыць агентаў КДБ у дэмсілах.

    22 HR AGO

    Агентура ў КР: ці дапаможа паліграф вызначыць агентаў КДБ у дэмсілах.

    У Каардынацыйнай радзе разглядалі пытанне аб праходжанні дэлегатамі КР паліграфа. Усё з прычын бяспекі. На якую раней у КР асаблівай увагі не звярталі, бо гэта публічны орган, якому хаваць, у тым ліку ад спецслужбаў Лукашэнкі, няма чаго, але пасля сітуацыі са знікненнем спікеркі КР Мельнікавай і неадназначнай сітуацыі з Карпушонак, стаўленне сваё перагледзелі. Але як высветлілася па выніку галасавання, перагледзелі яго далёка не ўсе. Бо прапанову не ўхвалілі — большасць дэлегатаў проста праігнаравалі галасаванне. Як вынік, дэлегат ад фракцыі “Воля” Кабанаў заявіў аб зыходзе з КР, а дэлегат Аляксандр Клачко — пра недавер шэрагу сваіх калег. А пазней і ўвогуле заявілі пра зыход з КР усёй фракцыяй. Чаму пытанне праходжання паліграфа стала так востра для дэмсіл і ці панацэя гэта ад агентуры? Хто мусіў аплачваць паводле ініцыятараў гэтага пытання праходжанне паліграфа дэлегатамі КР і якія яшчэ пытанні прымянення гэтай працэдуры ставілі дэлегаты падчас абмеркавання ініцыятывы? Ці не пагражае існаванню КР пазіцыя дэлегатаў фракцыі “Воля” і што дасць зыход з КР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць дэлегаты КР ад фракцыі “Воля” — кіраўнік Камісіі па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы, былы добраахвотнік Аляксандр “Кусь” Клачко, блогер Аляксандр Кабанаў і сябра Камісіі па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы КР і Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько.

    43 min
  5. Іван Ступак. Калі падрыхтаванае СБУ беларускае войска пойдзе вызваляць Айчыну

    22 HR AGO

    Іван Ступак. Калі падрыхтаванае СБУ беларускае войска пойдзе вызваляць Айчыну

    Беларускую вызваленчую армію колькасцю да 15 тысяч чалавек рыхтуюць на тэрыторыі краін Еўрасаюза палітычныя апаненты беларускіх уладаў пад кіраўніцтвам СБУ і ГУР. Мэта — уварванне ў Рэспубліку Беларусь. З такой шакуючай заявай выступіў на Трэцяй канферэнцыі СНД па процідзеянні тэрарызму і экстрэмізму першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Сяргей Церабаў. Падрыхтоўка і навучанне ўзброеных фарміраванняў, па яго словах, ажыццяўляецца на тэрыторыі Украіны і Польшчы, Чэхіі і краін Балтыі. Якім чынам інфармацыя пра падрыхтоўку Беларускага вызваленчага войска стала вядомая лукашэнкаўскім спецслужбам і ці сапраўды СБУ і ГУР займаюцца падрыхтоўкай сіл для ўзброенага ўварвання ў Беларусь? Ці будзе ЗСУ пашыраць вынішчэнне расійскай чыгуначнай ды іншых інфраструктур і як гэта адаб’ецца на беларускім імпарце? Ці надоўга хопіць расчаравання Трампа Пуціным і што чакае Украіну зімой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт Украінскага інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак.

    37 min
  6. Аляксандр Фрыдман. Расчараванне Пуціным: як яно адаб’ецца на Лукашэнку і вайне ва Украіне

    3 DAYS AGO

    Аляксандр Фрыдман. Расчараванне Пуціным: як яно адаб’ецца на Лукашэнку і вайне ва Украіне

    Еўрапейскі саюз ухваліў 19-ы пакет санкцый супраць Расіі. І як звычайна, закранулі яны і Беларусь — пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія "дочкі" расійскіх банкаў Альфа Банк, Сбер банк і ВТБ Беларусь. Што праўда, адмова краінамі ЕС ад расійскіх энерганосьбітаў расцягнутая ў часе на некалькі гадоў. Затое Трамп гэтым разам даволі хутка расчараваўся ў Пуціне і наступствы гэтага расчаравання таксама былі хуткімі — Украіна атрымала дазвол біць заходняй зброяй углыб Расіі, а ЗША ўвялі свае санкцыйныя абмежаванні. Ну, і з Сі пагаварыць аб скарачэнні пакупкі Кітаем расійскай нафты Трамп абяцаў. А Беларусь… як мінімум пра “вялікую здзелку” з Лукашэнкам ад Трампа нічога не чуваць. Якім чынам у ЕС атрымалася ўзгадніць і ўхваліць 19-ы пакет санкцый супраць Расіі і на які эфект ад яго чакаюць? Чаму Трамп не адказвае на прапанаваную Лукашэнкам “вялікую здзелку” і ці можа гэтая ініцыятыва Мінска сарваць існуючыя на сённяшнім узроўні перамовы па вызваленні палітвязняў? Ці надоўга хопіць расчаравання Трампа Пуціным і дзе ў Еўропе беларусы могуць стварыць сваю вызваленчую армію? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам

    50 min
4.9
out of 5
31 Ratings

About

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

More From Euroradio

You Might Also Like