euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Ліза Пракопчык. “Любоў да аўтарытарызму”. Адкуль яна ў моладзі і што пайшло не так?

    1 HR AGO

    Ліза Пракопчык. “Любоў да аўтарытарызму”. Адкуль яна ў моладзі і што пайшло не так?

    Усё часцей гучыць, што беларуская моладзь становіцца больш лаяльнай да ўлады: у TikTok — чырвона-зялёныя трэнды, у школах — новыя ідэалагічныя правілы, у грамадстве — апатыя пасля 2020 года. Пакаленне, якое падчас пратэстаў было падлеткамі, уваходзіць у дарослае жыццё ўжо з іншымі чаканнямі і іншай карцінай свету. Чаму частка маладых прымае аўтарытарную логіку? Што ім прапануе рэжым — і чаго ім не даюць дэмакратычныя сілы? Пра гэта і не толькі размаўляем з нашай госцяй — віцэ-спікеркай Каардынацыйнай рады і сяброўкай фракцыі “Моладзевы наступ” Лізай Пракопчык. 29 лістапада яна выступіць на Belarus Future Unconference 2025. NextGen Edition з тэмай: “Як адбіць любоў да аўтарытарызму ў беларускай моладзі?” Пра тэндэнцыі, рызыкі і магчымасці для новага пакалення, а таксама пра тое, як вярнуць моладзі цікавасць да дэмакратычных ідэй — слухайце і глядзіце ў чарговым эфіры Еўрарадыё.

    48 min
  2. Юлія Міцкевіч. Гвалт — не стомленнасць і не стрэс. Што стаіць за жорсткасцю ў сем’ях беларусаў?

    3 HR AGO

    Юлія Міцкевіч. Гвалт — не стомленнасць і не стрэс. Што стаіць за жорсткасцю ў сем’ях беларусаў?

    25 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень змагання за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын. У гэты дзень пачынаецца 16-дзённая акцыя супраць гвалту над жанчынамі, якая аб’ядноўвае тысячы мерапрыемстваў ва ўсім свеце — ад адукацыйных праектаў да абмеркавання законаў і палітыкі. Гэта нагода звярнуць увагу на тое, што ў Беларусі да гэтага часу няма заканадаўства аб дамашнім гвалце, а агрэсары часта застаюцца без пакарання. Сёння ўсё часцей гучаць гісторыі аб сям’ях беларусаў у эміграцыі, дзе мужчыны працягваюць ужываць гвалт — ці гэта вынік стомленасці, цяжкасцей пасля пераезду, ці традыцыйныя мадэлі паводзін, прывезеныя з Беларусі. Праблема закранае не толькі асобныя сем’і, але і шырэйшыя пытанні гендэрнай роўнасці, ролі дзяржавы ў абароне жанчын і патрэбы адукацыйных кампаній. Пра гэтыя і іншыя аспекты гендэрных праблем, міжнародныя ініцыятывы і досвед беларускага ўдзелу ў Лідарскай праграме ў Брюсселі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з прадстаўніцай АПК па гендэрных пытаннях Юліяй Міцкевіч.

    46 min
  3. Сяржук Доўгушаў. Kasary: як беларускія спевы дапамагаюць захаваць сябе ў эміграцыі

    4 HR AGO

    Сяржук Доўгушаў. Kasary: як беларускія спевы дапамагаюць захаваць сябе ў эміграцыі

    Насуперак усім праблемам і складанасцям беларускія творцы і культурніцкія ініцыятывы за мяжой працягваюць існаваць, развівацца і ствараць годны прадукт, на радасць прыхільнікам. Так, створаны ў Варшаве гурт Kasary пад кіраўніцтвам Сяржука Доўгушава, запісаў свой першы альбом і прэзентуе яго вялікім канцэртам 30 лістапада. Працягвае свае праекты і “Дом творцаў” — з 24 па 29 лістапада 2025 года ў Варшаве прайшоў першы пленэр беларускіх і польскіх мастакоў “Масты культуры”. Чым адметны як сам гурт Kasary, так і першы іх альбом? Ці здольныя дзеячы культуры ва ўмовах эміграцыі ствараць прадукт, які будзе цікавы не толькі беларусам, але і мясцовым жыхарам? Чым адметны сумесны пленэр беларускіх і польскіх мастакоў і ў чым прывабнасць такіх сумесных праектаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спявак, кіраўнік гурта Kasary, заснавальнік ініцыятывы “Спеўны сход” і “Дому творцаў” у Варшаве Сяржук Доўгушаў

    40 min
  4. Франак Вячорка. На сувязі з Коўлам: ці ўплывае Офіс Ціханоўскай на беларускую палітыку Трампа?

    4 HR AGO

    Франак Вячорка. На сувязі з Коўлам: ці ўплывае Офіс Ціханоўскай на беларускую палітыку Трампа?

    ЗША працягваюць перамовы з рэжымам Лукашэнкі ў тым ліку і наконт вызвалення палітвязняў. Прычым, калі зусім нядаўна Трамп пісаў пра перамовы наконт “вызвалення 50 закладнікаў” з-за кратаў, то цяпер паведамляецца пра 100 чалавек. Як і ў папярэднія разы, нічога наконт імёнаў і даты вызвалення не вядома. Як і не зразумела, на якіх умовах людзей будуць вызваляць і ці здольныя дэмсілы давесці беларускае бачанне гэтага пытання. Хоць у Офісе Ціханоўскай і сцвярджаюць, што знаходзяцца “на сувязі” са спецпрадстаўніком Трампа па Беларусі Джонам Коўлам. Якія мэты пераследуе Трамп, вядучы перамовы з Лукашэнкам і ці атрымліваецца праз Коўла давесці беларускае бачанне адносна патрабаванняў да рэжыму? Ці здольныя дэмсілы на чале з Офісам Ціханоўскай рэальна дапамагаць вырашэнню праблем, з якімі сутыкаюцца беларусы ў эміграцыі? Ці існуе сувязь у дэмсіл з беларусамі ўнутры Беларусі і ці цікава ім тое, чым займаюцца беларусы замежжа? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам

    39 min
  5. Часам не да законаў па-амерыканску: як беларусы ЗША бароняць сябе і свае правы?

    1 DAY AGO

    Часам не да законаў па-амерыканску: як беларусы ЗША бароняць сябе і свае правы?

    Беларусаў, якія у выніку рэпрэсій і пераследу на радзіме вымушана апынуліся ў ЗША ў пошуках прытулку, апошнім часам пераследуе Déjà Vu — тое, што сёння адбываецца ў ЗША, месцамі вельмі нагадвае тое, з чым яны сутыкаліся ў Беларусі. І ад чаго з’ехалі ў эміграцыю. Размова ідзе пра затрыманні па падазрэнні ў нелегальным знаходжанні ў ЗША. Адпаведныя службы праводзяць адмысловыя рэйды і вы цалкам нечакана можаце апынуцца спачатку ў мясцовым аўтазаку, а потым за кратамі, у міграцыйнай турме. Знаходжанне ў якой можа скончыцца дэпартацыяй. І беларусы ЗША ў чарговы раз вырашылі выявіць салідарнасць і разам бараніць сябе і свае інтарэсы. Так нарадзілася Byaction.org — валанцёрская ініцыятыва па падтрымцы ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі. Наколькі вялікая рызыка для беларусаў патрапіць у міграцыйную турму і якія для гэтага могуць быць падставы? Што ў той турме адбываецца і наколькі складана даказаць сваё права знаходзіцца на тэрыторыі ЗША? Што з сябе ўяўляе ініцыятыва Byaction.org і ці працуе беларускі падыход па ўзаемадапамозе ў ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць актывіст грамадскага руху “Краіна для жыцця” і сузаснавальнік Belarus FREEDOM Philadelphia Глеб Івашкевіч і адзін з распрацоўшчыкаў сайта ініцыятывы па падтрымцы ахвяр палітычных рэпрэсій з Беларусі ў ЗША, актывіст Belarus FREEDOM Philadelphia Яўген Ждановіч

    44 min
  6. Ігар Станкевіч: Беларусь там, дзе я, — надзённая нацыянальная ідэя для ўсіх нас

    1 DAY AGO

    Ігар Станкевіч: Беларусь там, дзе я, — надзённая нацыянальная ідэя для ўсіх нас

    27 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — даследчык сталінскіх рэпрэсій, стваральнік курса па радаводзе Ігар Станкевіч. Веданне сваіх каранёў дазваляе знайсці адказы не толькі на пытанні пра тое, хто і што было да цябе, але і даць адказ на развагі пра тую спадчыну, якую мы самі пасля сябе пакінем. У эміграцыі ж веданне свайго радаводу мае дадатковую вартасць, бо гэта нібыта яшчэ адна нітачка, якая звязвае цябе з Бацькаўшчынай. Тая нітачка, якая некалі і дапаможа нам, давядзе нас да роднага матчынага дома, перакананы Ігар Станкевіч. Пра тое, як з дапамогай радаводу захоўваць сувязь са сваімі продкамі і сваёй Бацькаўшчынай, чаму важна асэнсаваць злачынствы сталінізму і ці важная для беларусаў іх беларускасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ігарам Станкевічам.

    1 hr
4.9
out of 5
31 Ratings

About

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

More From Euroradio

You Might Also Like