euroradio.fm

Euroradio

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

  1. Вольга Дабравольская. Паміж сталым побытам і рэзідэнтам: як зрабіць правільны выбар

    29 min ago

    Вольга Дабравольская. Паміж сталым побытам і рэзідэнтам: як зрабіць правільны выбар

    Перасцярогі, выказаныя юрысткай Вольгай Дабравольскай падчас папярэдняга эфіру, спраўдзіліся: зрабіць візу сваякам для чалавека са статусам міжнароднай абароны стала не толькі складана, але і небяспечна з улікам сённяшніх беларускіх рэалій. Але гэтым праблемы беларусаў, якія пражылі ў Польшчы не адзін год, не абмяжоўваюцца. Цяпер яны стаяць перад выбарам: пастаянны від на жыхарства абраць ці статус доўгачасовага рэзідэнта… Ці толькі ў недастатковай колькасці супрацоўнікаў консульства ў Мінску праблема з афармленнем віз для сваякоў людзей пад міжнароднай абаронай, і ці магчыма гэтае пытанне вырашыць? Якія адрозненні паміж сталым відам на жыхарства і статусам доўгатэрміновага рэзідэнта? Ці існуе пагроза, што пад дэпартацыю трапяць людзі, якіх пераследуе рэжым, і як такой сітуацыі пазбегнуць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістр права, юрыстка ў галіне легалізацыі знаходжання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы Вольга Дабравольская

    41 min
  2. Гінтаўтас Мажэйкіс. Кантрабандай і мігрантамі: ці выстаіць новы ўрад Літвы пад ціскам Мінска

    1 hr ago

    Гінтаўтас Мажэйкіс. Кантрабандай і мігрантамі: ці выстаіць новы ўрад Літвы пад ціскам Мінска

    У Літве пачаў працу новы ўрад на чале з прэм’ер-міністрам Міндаўгасам Сінкявічусам. У праграме новага ўрада, у адрозненне ад аналагічнага дакумента папярэдняга кабінета міністраў, гаворыцца пра “актыўныя дзеянні для далейшага захавання міжнароднай ізаляцыі” Расіі. А Беларусь згадваецца ў іншай частцы дакумента, дзе адзначаецца далейшая ізаляцыя Беларусі ў тым выпадку, калі яна працягне падтрымку Расіі ў вайне супраць Украіны і будзе ажыццяўляць гібрыдныя атакі супраць краін ЕС. Ці будзе пазіцыя новага ўрада ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі адрознівацца ад пазіцыі ўрада папярэдняга, і ў чым гэта адрозненне можа праявіцца? Як на пазіцыю ўрада ўплывае жаданне Трампа вырашыць пытанне з транзітам беларускага калію праз тэрыторыю Літвы, і ці магчымая змена пазіцыі па гэтым пытанні? Ці павялічылася апошнім часам пазроза з боку Расіі і Беларусі, і ці чакае Еўропу яшчэ большы “правы паварот”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітычны філосаф, прафесар кафедры філасофіі Універсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis)

    44 min
  3. Аляксандр Івулін. Ад фіналу футбольнага ЧС па-беларуску да Кубка Мелказёрава

    22 hr ago

    Аляксандр Івулін. Ад фіналу футбольнага ЧС па-беларуску да Кубка Мелказёрава

    Мы жывём у час, калі нават вялікія спартыўныя падзеі ўжо не спыняюць войны хаця б на час правядзення спаборніцтваў, але прынамсі дазваляюць пераключыцца і атрымаць порцыю станоўчых эмоцый. Сёння такой спартыўнай падзеяй стаўся Чэмпіянат свету па футболе. А ўявіце сабе, што можна глядзець фінал у кампаніі сяброў і аднадумцаў — ды ўсё гэта пад беларускамоўны каментар! Такая магчымасць будзе ў беларусаў Варшавы 19 ліпеня. І як працяг гэтага футбольнага свята — удзел у “V Турніры Беларускай Салідарнасці. Кубку Мелказёрава”. Чым адметны сёлетні ЧС па футболе і чым адрозніваецца сумесны прагляд фінальнай гульні ад таго, што быў 2 гады таму? Як Турнір Беларускай Салідарнасці стаў Кубкам Мелказёрава і ці змяніўся фармат мерапрыемства? Ці можна яшчэ выставіць сваю каманду да ўдзелу і на якіх умовах? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з аўтарам і вядоўцам ютуб-каналаў “ЧестнОК-LIVE” і “Загляне сонца” Аляксандрам Івуліным

    43 min
  4. “Бюро Медыя”. “Кавуновы батальён” Лукашэнкі: у што канвертуецца статус фаварытак?

    23 hr ago

    “Бюро Медыя”. “Кавуновы батальён” Лукашэнкі: у што канвертуецца статус фаварытак?

    Яны круцяцца з ім у вальсе і бадзёра скачуць на “Славянскім базары”, глядзяць з ім хакейныя матчы і суправаджаюць на афіцыйных мерапрыемствах. А яшчэ яны ўдзельнічаюць у галоўным сельскагаспадарчым рытуале — зборы кавуноў. За гэта ў народзе маладых прыгажунь — фаварытак Аляксандра Лукашэнкі — празвалі “кавуновым батальёнам”. Іншая справа, што час, праведзены ў таварыстве так званага “народнага абранніка”, канвертуецца для гэтых фаварытак у прэстыжныя пасады і манетызуецца ў зарплаты ў дзяржаўных структурах і кампаніях “кашалькоў” Лукашэнкі. Як адбіраюць прэтэндэнтак у “кавуновы батальён” Лукашэнкі і якія патрабаванні да жадаючых? Наколькі ўдзел у такіх адборах добраахвотны, і хто стварае гэты “сацыяльны ліфт”? Ці можна казаць пра гвалт у дачыненні да дзяўчат з гэтага “батальёна”, і якія профіты яны атрымліваюць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава і Аляксей Гуліцкі

    44 min
  5. Роза Турарбекава. Ці атрымалася ў Кіева і Мінска прайсці крызіс, і пры чым тут Кітай?

    1 day ago

    Роза Турарбекава. Ці атрымалася ў Кіева і Мінска прайсці крызіс, і пры чым тут Кітай?

    Напружанасць у адносінах паміж Украінай і рэжымам Лукашэнкі нібыта пачала змяншацца. Спачатку Зяленскі паразважаў пра няўдалую стаўку Лукашэнкі ў пуцінскім ваенным казіно і пра разуменне таго, што гуляць тут на падвышэнне ставак не варта. А потым Кірыл Буданаў заявіў, што “па стане на сёння ніякіх пагроз” з боку Беларусі ён не бачыць. Варта адзначыць, што напярэдадні гэтых выказванняў у Мінску Лукашэнка, вітаючы вайсковых афіцэраў, паабяцаў ім, што нікога з іх “на бойню” ва Украіну не адправіць. І ўсё вышэйпералічанае адбылося пасля наведвання Лукашэнкам Кітая і размовы з Сі Цзіньпінем. Ці надоўга спала напружанне паміж Кіевам і Мінскам і ці варта давяраць заспакаяльным заявам палітыкаў з абодвух бакоў? Якая роля ў апошніх падзеях у Кітая, і ці варта чакаць негатыўнай рэакцыі з Масквы? Ці вернецца Трамп да спроб замірэння Расіі і Украіны і ці застаецца ў гэтым працэсе нейкая роля ў Лукашэнкі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай

    45 min
  6. Павел Усаў. Без джэкпоту: ці сапраўды Лукашэнка пачуў перасцярогі Украіны?

    1 day ago

    Павел Усаў. Без джэкпоту: ці сапраўды Лукашэнка пачуў перасцярогі Украіны?

    Спрабуючы пераканаць расійскае грамадства ў здольнасці і далей весці вайну з Украінай і ў дастатковасці рэсурсаў на гэта, Пуцін загадвае бамбіць і абстрэльваць Кіеў. Лукашэнка, імкнучыся супакоіць беларусаў, асабліва вайскоўцаў, абяцае не накіроўваць іх “на гэтую бойню” — ваяваць ва Украіну. Іншая справа, ці можна такім абяцанням Лукашэнкі верыць? Бо дагэтуль ён выконваў толькі адно сваё абяцанне — помсціць тым, хто выступае супраць яго ўлады. Ці варта давяраць абяцанням Лукашэнкі не накіроўваць беларускіх вайскоўцаў “на бойню” ва Украіну і што на гэтыя абяцанні скажа Пуцін? Ці пачуе Лукашэнка дасланы яму Буданавым мэсэдж і як словы Буданава звязаны з беларускімі вучэннямі на мяжы з Украінай? Ці спрацуе план Масквы па навядзенні панікі ў краінах Еўропы і якую ролю ў гэтым запалохванні мае Беларусь? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым

    44 min
4.9
out of 5
32 Ratings

About

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More From Euroradio

You Might Also Like