Idea X

Euroradio

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука. Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы. Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

  1. Аляксей Шадзько: мая нацыянальная ідэя простая — любоў, сумленнасць, розум

    1 DAG SIDEN

    Аляксей Шадзько: мая нацыянальная ідэя простая — любоў, сумленнасць, розум

    9 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — музыкант, акцёр тэатра і кіно, кіроўца аўтобуса ў Лондане Аляксей Шадзько. Самае каштоўнае, што сёння можа здабыць чалавек — рабіць тое, што яму падабаецца, ад чаго ён атрымлівае задавальненне. Арыентавацца не на тое, каб спадабацца некаму іншаму, а каб зробленае табой найперш выклікала станоўчыя эмоцыі і падабалася табе самому. Пра што б размова не ішла: напісаныя музыка і вершы, роля ў кіно ці на сцэне тэатра, альбо праца кіроўцам аўтобуса. І трэба пазбягаць агрэсіі ў паводзінах і не шукаць ворагаў — гэтага і без нашых пошукаў наўкол хапае. Бо толькі любоў выратуе свет і нас разам з ім, перакананы Аляксей Шадзько. Пра тое, чаму не “прыжыўся” на сцэне як беларускага, так і расійскага тэатра, чаму так важна захоўваць гонар і годнасць, ці гатовы вярнуцца на Радзіму, і пры якіх умовах, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксеем Шадзько.

    1 t. 4 min.
  2. Марыя Грыц: рабі, што можаш, кожны дзень — згодна з такой ідэяй жыву

    2. APR.

    Марыя Грыц: рабі, што можаш, кожны дзень — згодна з такой ідэяй жыву

    26 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — папулярызатарка беларускай культуры, авантурыстка Марыя Грыц. Мы апынуліся ў сітуацыі, калі нам проста неабходна зрабіць усё магчымае для захавання сябе, а яшчэ і захаваць тое сваё, што мы маем у душы, у сэрцы, у падсвядомасці ўрэшце рэшт. І гэта тычыцца не толькі тых, хто жыве ў Беларусі ва ўмовах бясконцых рэпрэсій і пераследу за іншадумства, але і тых, хто жыве ў складаных умовах вымушанай эміграцыі. Таму мы проста мусім штодня рабіць усё, ад нас залежнае, для такога захавання. І мы з гэтым справімся, і мы абавязкова вернемся са сваімі здабыткамі на Радзіму, перакананая Марыя Грыц. Пра тое, чаму так важна захоўваць і выхоўваць у сабе беларускасць, ці патрэбна гэта нам, і навошта, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марыяй Грыц.

    1 t. 3 min.
  3. Ігар Іваноў: быць беларусам, каб асэнсаваць сябе — у гэтым мая нацыянальная ідэя

    26. MAR.

    Ігар Іваноў: быць беларусам, каб асэнсаваць сябе — у гэтым мая нацыянальная ідэя

    26 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — актывіст беларускай дыяспары Вялікабрытаніі, заснавальнік і галоўны рэдактар выдавецтва “Skaryna Press”, публіцыст і перакладчык Ігар Іваноў. Насуперак цёмным часам, якія пануюць апошнія гады, менавіта сёння мы назіраем найвялікшы росквіт беларускасці. І таму сёння мы мусім не плакаць над лёсам нацыі, а з упартасцю рабіць усё магчымае, каб гэты росквіт культываваць і пашыраць. І мы абавязкова ўсё, намі зробленае і назапашанае, некалі перададзім у Беларусь, бо менавіта там яно некалі напэўна спатрэбіцца, перакананы Ігар Іваноў. Пра тое, чаму выпрабаванні, якія выпадаюць не першае стагоддзе на лёс беларусаў, — гэта не пакаранне боскае, а шанец, у чым небяспека “моўнага губазіка”, і чаму нам так неабходны творчы нацыяналізм, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ігарам Івановым.

    53 min.
  4. Андрэй Дубянецкі: мы беларусы, і паменей нам “братняй Русі” — такая мая ідэя

    19. MAR.

    Андрэй Дубянецкі: мы беларусы, і паменей нам “братняй Русі” — такая мая ідэя

    19 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — актывіст суполкі беларусаў Х’юстана, жыхар Тэхаса, адзін з дырэктараў культурніцкай арганізацыі “БелФэст” Андрэй Дубянецкі. Нам шмат гадоў убівалі ў галовы, што “мы, беларусы, з братняю Руссю” — гэта непадзельны тандэм, толькі ў складзе якога мы нечага вартыя і на нешта здольныя. Але нам жыццёва неабходна нарэшцэ выйсці з ценю гэтага “вялікага ўсходняга суседа” і стаць самастойнай і самадастатковай адзінкай ва ўсіх сэнсах — палітычным, эканамічным, культурніцікім, філасофскім і гэтак далей. Для гэтага мы, найперш, мусім дасягнуць дабрабыту, пры якім жыць у Беларусі і быць грамадзянінам гэтай краіны будзе гонарам. І мы абавязкова гэтага даможамся, перакананы Андрэй Дубянецкі. Пра тое, чаму мы павінны захоўваць сваю беларускасць, дзе б мы тэрытарыяльна ні знаходзіліся, ці трэба цягнуць у беларускасць тых грамадзян Беларусі, хто лічыць сябе “рускім”, і ці магчыма вярнуць сабе краіну мірным шляхам, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Дубянецкім.

    1 t. 1 m.
  5. Маргарыта Тарайкевіч: талерантная, камфортная, адкрытая Беларусь — мая ідэя

    5. MAR.

    Маргарыта Тарайкевіч: талерантная, камфортная, адкрытая Беларусь — мая ідэя

    5 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — магістарка сацыялогіі і антрапалогіі Маргарыта Тарайкевіч. Таталітарныя рэжымы вельмі любяць, каб усе людзі прытрымліваліся адной ідэалогіі, кіраваліся адной ідэяй і імкнуліся да адзінай мэты. Але беларусы гэтага ўжо маюць аж занадта, і сёння нам неабходна свабода. Тая свабода, якая дае магчымасць пачувацца ў сваёй краіне камфортна і якая дазваляе рабіць усё, каб ты, твая сям’я і твая Бацькаўшчына развіваліся. Гэта база, якая дае магчымасць развівацца і нацыянальнаму складніку. Які, найперш, выяўляецца ў культуры, пераканана Маргарыта Тарайкевіч. Пра тое, чаму для грамадства важна, але і небяспечна мець агульную нацыянальную ідэю, навошта быць беларусам па-за Беларуссю, і наколькі беларусы насамрэч талерантная нацыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Маргарытай Тарайкевіч.

    57 min.
  6. Дзяніс Трусаў: шанаваць стан памежжа і станавіцца заможнымі — наша ідэя сёння

    19. FEB.

    Дзяніс Трусаў: шанаваць стан памежжа і станавіцца заможнымі — наша ідэя сёння

    19 лютага ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік, музыкант і выкладчык англійскай літаратуры ва ўніверсітэце Ханоя Дзяніс Трусаў. Так склалася, што беларусы спрадвеку жывуць на тэрыторыі, якая стала памежжам Еўропы і Азіі. Мы нібыта рака паміж гэтымі двума берагамі розных культур, традыцый і палітычных сістэм. І гэта як стварае шмат нязручнасцей і трагедый, так і дае шмат шанцаў. Бо калі мы станем мастком паміж гэтымі двума берагамі розных цывілізацый, зможам з абедзвюх гэтых цывілізацый і чэрпаць, перакананы Дзяніс Трусаў. Пра тое, чаму беларусы не навучыліся выгадна карыстацца станам памежжа, як у гэтым стане захаваць сваю ідэнтычнасць, і ў чым падабенства ды адрозненне беларусаў і в’етнамцаў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Дзянісам Трусавым.

    1 t. 10 min.

Om

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука. Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы. Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Mere fra Euroradio

Måske vil du også synes om