Idea X

Euroradio

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука. Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы. Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

  1. Юрась Зянковіч: справядлівасць і нацыянальныя каштоўнасці — наша ідэя сёння

    HACE 9 H

    Юрась Зянковіч: справядлівасць і нацыянальныя каштоўнасці — наша ідэя сёння

    21 траўня ў эфіры Еўрарадыё — адвакат, палітычны і грамадскі дзеяч, былы палітвязень Юрась Зянковіч. Для беларусаў — і па адзін, і па другі бок існуючых сёння барыкад — галоўнай каштоўнасцю з’яўляецца справядлівасць. Але не будзе ў нас ніякай справядлівасці да таго часу, пакуль у дзяржаве не будзе замацавана павага да прыватнай уласнасці і прынцып недатыкальнасці гэтай уласнасці. Пачынаць жа вяртаць гэтую павагу неабходна з рэстытуцыі. І гаворка не толькі пра вяртанне “аджатай” рэжымам Лукашэнкі маёмасці тых, хто быў вымушаны з’ехаць з краіны пасля 2020 года, — размова і пра тых, у каго маёмасць адабралі пасля 1945-га, а можа, і пасля 1865 года. Рана ці позна, але мы гэтыя пытанні вымушаны будзем вырашаць, каб канчаткова выціснуць з сябе “чырвонага чалавека”, перакананы Юрась Зянковіч. Пра тое, чаму галоўнай каштоўнасцю і падмуркам для нацыі з’яўляецца прыватная ўласнасць, чаму сярод беларусаў так шмат “хатазкрайнікаў” і з дапамогай чаго мы нарэшце здолеем выціснуць з сябе “чырвонага чалавека”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Юрасём Зянковічам.

    57 min
  2. Ілона Карпюк: рабі, што можаш, на ніве сваёй беларушчыны — ідэя, з якой жыву

    14 MAY

    Ілона Карпюк: рабі, што можаш, на ніве сваёй беларушчыны — ідэя, з якой жыву

    14 траўня ў эфіры Еўрарадыё — намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, аніматарка культуры Ілона Карпюк. Беларусы не сталі выключэннем сярод іншых народаў — наш этнас таксама быў падзелены межамі і не заўсёды спрыяльнымі для нашай нацыі працэсамі фарміравання дзяржаў у нашым рэгіёне. У выніку мы маем беларусаў, якія жывуць у сваёй незалежнай краіне, і беларусаў, якія ўяўляюць сабой нацыянальныя меншасці ў Польшчы, Літве, Украіне… Такі падзел існуе ўжо не адно дзесяцігоддзе і прывёў да таго, што, хоць мы і з’яўляемся часткай аднаго этнасу, пэўныя працэсы фарміравання нацыянальнай тоеснасці і ідэнтычнасці пайшлі ў нас крыху рознымі шляхамі. Што не робіць нас адрознымі ў пытанні нацыянальнага самавызначэння, перакананая Ілона Карпюк. Пра тое, ці з’яўляюцца на сёння беларусы ў Беларусі і беларусы меншасцей часткамі адной нацыі, як адрозніваюцца нашы бачанні нацыянальнай тоеснасці і ідэнтычнасці і ці можа ў нас быць агульная нацыянальная ідэя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ілонай Карпюк.

    1 h 1 min
  3. Андрэй Колас: жыць па законах дабра і рабіць сваю справу годна — мая ідэя

    7 MAY

    Андрэй Колас: жыць па законах дабра і рабіць сваю справу годна — мая ідэя

    7 траўня ў эфіры Еўрарадыё — гісторык, культурны антраполаг, выкладчык Андрэй Колас. Беларусаў не трэба прыспешваць з фармуляваннем, нараджэннем нацыянальнай ідэі. Як нельга прыспешыць дзіцё нарадзіцца раней тэрміну — усё адбываецца ў свой час. Але ж і самі мы не мусім проста сядзець і чакаць гэтага нараджэння, а павінны рабіць усё магчымае для фарміравання спрыяльных умоў для гэтага “дзіцяці” нашага этнасу. Найперш, мы павінны ў любых жыццёвых абставінах захоўваць сваю людскасць, імкнуцца жыць па законах дабра і рабіць сваю беларускую справу годна. А далей усё будзе як будзе. А будзе яно абавязкова добра для нас як нацыі, перакананы Андрэй Колас. Пра тое, чаму нацыянальная ідэя не нарадзілася дагэтуль і ці можа гэты працэс адбыцца сам па сабе, у чым гістарычная хітрасць беларусаў, і калі мы пераможам рэжым, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Коласам.

    1 h 10 min
  4. Наста Суханосік: захаваць сябе для вольнай Беларусі — мая нацыянальная ідэя

    30 ABR

    Наста Суханосік: захаваць сябе для вольнай Беларусі — мая нацыянальная ідэя

    30 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — акцёрка, кіраўніца праектаў Фонду “Тутака”, вядоўца літаратурнай ютуб-праграмы “Смаленне вепрука”, арт-менеджарка, рэжысёрка Наста Суханосік. Для беларусаў, для кожнага з нас, сёння вельмі важна захаваць сябе ў гэтым віры часам натхняльных, але часцей вельмі страшных і складаных падзей. Каб пазней, у новай, вольнай, незалежнай і беларускай Беларусі мы маглі жыць і працаваць на карысць сабе і сваёй краіне. Гэта тычыцца фізічнага і псіхічнага стану, але найперш мы мусім захаваць у сабе сваю беларускасць, свае карані. Якія некалі абавязкова прывядуць нас назад на нашу зямлю, нашу Бацькаўшчыну, пераканана Наста Суханосік. Пра тое, чаму для разумення сваёй беларускасці нам не хапае “чароўнага пендаля”, якім мусіць быць гэты пендаль і ці здольная на такі пендаль сучасная літаратура, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Настай Суханосік.

    1 h 13 min
  5. Аляксей Шадзько: мая нацыянальная ідэя простая — любоў, сумленнасць, розум

    9 ABR

    Аляксей Шадзько: мая нацыянальная ідэя простая — любоў, сумленнасць, розум

    9 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — музыкант, акцёр тэатра і кіно, кіроўца аўтобуса ў Лондане Аляксей Шадзько. Самае каштоўнае, што сёння можа здабыць чалавек — рабіць тое, што яму падабаецца, ад чаго ён атрымлівае задавальненне. Арыентавацца не на тое, каб спадабацца некаму іншаму, а каб зробленае табой найперш выклікала станоўчыя эмоцыі і падабалася табе самому. Пра што б размова не ішла: напісаныя музыка і вершы, роля ў кіно ці на сцэне тэатра, альбо праца кіроўцам аўтобуса. І трэба пазбягаць агрэсіі ў паводзінах і не шукаць ворагаў — гэтага і без нашых пошукаў наўкол хапае. Бо толькі любоў выратуе свет і нас разам з ім, перакананы Аляксей Шадзько. Пра тое, чаму не “прыжыўся” на сцэне як беларускага, так і расійскага тэатра, чаму так важна захоўваць гонар і годнасць, ці гатовы вярнуцца на Радзіму, і пры якіх умовах, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксеем Шадзько.

    1 h 4 min
  6. Марыя Грыц: рабі, што можаш, кожны дзень — згодна з такой ідэяй жыву

    2 ABR

    Марыя Грыц: рабі, што можаш, кожны дзень — згодна з такой ідэяй жыву

    26 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — папулярызатарка беларускай культуры, авантурыстка Марыя Грыц. Мы апынуліся ў сітуацыі, калі нам проста неабходна зрабіць усё магчымае для захавання сябе, а яшчэ і захаваць тое сваё, што мы маем у душы, у сэрцы, у падсвядомасці ўрэшце рэшт. І гэта тычыцца не толькі тых, хто жыве ў Беларусі ва ўмовах бясконцых рэпрэсій і пераследу за іншадумства, але і тых, хто жыве ў складаных умовах вымушанай эміграцыі. Таму мы проста мусім штодня рабіць усё, ад нас залежнае, для такога захавання. І мы з гэтым справімся, і мы абавязкова вернемся са сваімі здабыткамі на Радзіму, перакананая Марыя Грыц. Пра тое, чаму так важна захоўваць і выхоўваць у сабе беларускасць, ці патрэбна гэта нам, і навошта, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марыяй Грыц.

    1 h 3 min

Información

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука. Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы. Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Más de Euroradio