Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні

Першы Гікаўскі

Падкаст лакальнага медыя Першы Гікаўскі пра тэхналогіі, гульні, ШІ, серыялы, фільмы і ўсё астатняе.  Наш тэлеграм

  1. 28 APR

    МЫ КОНЧАНЫЯ

    У новым выпуску гаворым пра тое, як тэхналогіі ўсё мацней лезуць у культуру, працу, вайну і нават музыку. Разбіраем уцечку новага «Аватара», пірацкія паказы ў кінатэатрах і пытанне, дзе заканчваецца фанатская цікаўнасць і пачынаецца звычайнае зараблянне на чужых стратах.
 Абмяркоўваем вялікія скарачэнні ў Meta, Microsoft і іншых тэхнагігантах — і чаму ШІ ўжо не проста модны кірунак, а прычына перабудовы ўсяго рынку працы.
 Асобна — маніфест Palantir пра ваенны ШІ, новую логіку бяспекі і дзіўнае адчуванне, што «RoboCop» усё менш выглядае як сатыра. Яшчэ ў выпуску: уцечка закрытай AI-мадэлі Anthropic, адмена лайф-сіма Ubisoft і сыход Ціма Кука з Apple. Карацей, будучыня зноў прыйшла без стуку — і, як звычайна, выглядае адначасова смешна, страшна і крыху па-дурному. Падтрымай нас на Patreon: https://www.patreon.com/piersy ТГ-канал: https://t.me/piershy_hikauski

    1hr 4min
  2. 1 APR

    OPENAI І «АБВАЛ DRAM», НОВЫ LOTR, ПАДЗЕННЕ SWITCH 2

    OpenAI «абваліў рынак» — але толькі ў загалоўках. Разбіраемся, што насамрэч адбываецца з DRAM, чаму Sora ставяць на паўзу і як індустрыя вяртаецца з фантазій у эканоміку. Warner Bros. запускае новы «Уладар пярсцёнкаў» — з старымі героямі і спробай вярнуць страчаныя кавалкі з кніг. Nintendo рэжа вытворчасць Switch 2 на фоне слабога попыту, а Project Hail Mary робіць адзін з самых моцных стартаў года. У геймдэве — чарговы канфлікт вакол ШІ і працы людзей. Apple хавае Mac Pro як клас і адначасова рыхтуе Siri да новай ролі — універсальнага хаба для розных ШІ.І бонус: суд у ЗША фактычна прызнаў — сацсеткі могуць шкодзіць псіхіцы. І за гэта ўжо плацяць. Дзякуй, што застаецеся з намі! Спасылкі: Канвертар субтытраў - t.me/ass2srt_bot Падтрымайце кінакіпу - https://kinakipa.site/support-us Падкаст "На Вайбе" - https://youtu.be/a33ArHfpcW8?si=TlSM8CwaSZDLvHfx Падкаст "Каласы пад Сярпом ШІ" - https://www.youtube.com/@kalasyai Падрымайце збор на фільм “Марці Непаўторны” - https://buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/45410

    1hr 15min
  3. 25 FEB

    XBOX БЕЗ СПЕНСЕРА, SIRI НА GEMINI І ВЯРТАННЕ 4O

    У новым выпуску: вялікая перазагрузка Microsoft Gaming: Філ Спэнсар сыходзіць, Сара Бонд таксама, а ў руля становіцца Аша Шарма з CoreAI. Разбіраем, чаму Xbox цяпер — гэта хутчэй сэрвіс і брэнд, а не кансоль, і як ШІ не змяняе саму логіку індустрыі.Абмяркоўваем новыя планы Apple: разумныя акуляры, AirPods з камерай і кулон-асістэнт — усё вакол Siri на базе Gemini. Што гэта значыць для экасістэмы і чаму Apple робіць стаўку на «заўсёды побач» ШІ. Таксама ў выпуску: патрабаванні вярнуць ChatGPT 4o і феномен «віртуальных адносін» з ШІ, серыял па Baldur’s Gate 3 ад шоуранэра The Last of Us, планы Valve на Steam Machine і VR-прылады на фоне дэфіцыту памяці, і нават заява Трампа пра рассакрэчванне файлаў пра UFO. Падтрымаць збор на Marty Supreme: https://buymeacoffee.com/k4mbeg8/wishlist   Падтрымаць Першы Гікаўскі можна тут (ціры пачынаюцца ад 2.5 еўра): https://www.patreon.com/piersy

    1hr 3min

About

Падкаст лакальнага медыя Першы Гікаўскі пра тэхналогіі, гульні, ШІ, серыялы, фільмы і ўсё астатняе.  Наш тэлеграм

You Might Also Like