euroradio.fm

Euroradio

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

  1. 10 h fa

    Уладзімір Мацкевіч. Гуляй — інакш прайграеш: якія вынікі ў нашумелай “гульні Мацкевіча”?

    За чатыры месяцы, якія прайшлі пасля інтрыгоўнай “гульні Мацкевіча”, пра яе практычна ўсё паспелі забыцца. Час ад часу толькі ў “глыбінях інтэрнэту” ці экспертнай супольнасці ўзнікала пытанне наконт вынікаў той гульні, якая сабрала 50 удзельнікаў на пяць дзён для абмеркавання стану беларускага грамадства і дэмсіл. Тады, збіраючы ўдзельнікаў, Мацкевіч папярэджваў асноўных актараў палітычнага, экспертнага і медыйнага поля: “Гуляй — інакш прайграеш”. І вось нарэшце Мацкевіч выклаў свой разбор вынікаў гульні. На 35 старонках. Чым была адметная гульня для самога Мацкевіча? Ці сапраўды асноўная песімістычная выснова ў тым, што ў нас “няма палітычнага суб’екта, здольнага распрацаваць і рэалізаваць стратэгію трансфармацыі Беларусі”? Ці, магчыма, гэтага асноўныя гульцы і не хочуць? Ці сапраўды тыя, хто ў гульні ўдзелу не ўзяў, у выніку прайгралі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы палітвязень, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч

    Уладзімір Мацкевіч. Гуляй — інакш прайграеш: якія вынікі ў нашумелай “гульні Мацкевіча”?
  2. 11 h fa

    Леў Львоўскі. Пра “старэнне нацыі”, пенсійную рэформу, заробкі і курс долара

    Колькасць людзей, якім больш за 50, упершыню перавысіла колькасць дзяцей ва ўзросце да пяці гадоў. Здавалася б, нічога новага — пра “дэмаграфічны крызіс” і “старэнне нацыі” ў краінах Еўропы кажуць даўно. У Беларусі ў тым ліку. То-бок пытанне выплаты пенсій набывае ўсё большую актуальнасць. А працяглая міграцыя вырашэнню гэтага пытання не спрыяе. Як і актыўная праца беларускіх прадпрыемстваў на расійскую ваенку не асабліва ратуе бюджэт. І тую яго частку, з якой фінансуюцца сацыяльныя і пенсійныя праграмы. Як агульнае старэнне нацыі і дэмаграфічны крызіс уплываюць на Беларусь і ці ўратуе сітуацыю пенсійная рэформа? Наколькі моцна беларускія прадпрыемствы завязаны на супрацу з Расіяй? Як доўга будуць расці заробкі і курс долара? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі

    Леў Львоўскі. Пра “старэнне нацыі”, пенсійную рэформу, заробкі і курс долара
  3. 12 h fa

    Яўген Магда. Ці здольны Трамп спыніць вайну, памірыўшы Пуціна і Зяленскага

    Прызідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў яго ёсць новая ідэя (як звычайна, “выдатная” і “прыгожая”) адносна магчымага мірнага пагаднення паміж Расіяй і Украінай. І адправіў сваіх спецпасланнікаў Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера гэтую ідэю данесці да Пуціна і Зяленскага. Уіткаф, як звычайна, сіяў у прысутнасці Пуціна і казаў, што на пенсіі будзе сустрэчы з ім прыгадваць як лепшае, што ў яго жыцці здарылася. Але што датычна вынікаў трохгадзінных перамоў з уладаром Крамля, — тут усё складана. Праўда, не менш складана ўсё ў сэнсе станоўчых вынікаў перамоў трампаўскіх пасланнікаў з Зяленскім. Ці рэальна сёння дзякуючы пасярэдніцтву Трампа выйсці на хоць нейкія мірныя пагадненні паміж Расіяй і Украінай? Як на пазіцыю Пуціна ўплывае пазіцыя краін — удзельнікаў саміту ШАС адносна вайны ва Украіне, і асабліва кіраўнікоў Індыі і Кітая? Як змянілася за апошні час стаўленне ўкраінскага грамадства і кіраўніцтва краіны да супрацы з беларускімі дэмсіламі, дачыненняў з рэжымам Лукашэнкі і агулам успрыманне беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда

    Яўген Магда. Ці здольны Трамп спыніць вайну, памірыўшы Пуціна і Зяленскага
  4. 3 gg fa

    Віталь Цыганков. Еўропа на мяжы вайны: якое месца ў планах Крамля займае Беларусь

    Апошнім часам усё часцей з розных гарадоў у розных краінах ЕС прыходзяць навіны пра дыверсіі і тэракты. Краіны розныя, але аб’ядноўвае ўсе гэтыя ўдалыя і няўдалыя дыверсіі адно — яны накіраваны на аб’екты і прадпрыемствы, звязаныя з ваеннай прамысловасцю ці лагістыкай паставак ваеннай дапамогі Украіне. У шэрагу выпадкаў датычнасць да інцыдэнтаў Расіі даказана. Эксперты і ваенныя заклікаюць рыхтавацца да павелічэння колькасці тэрактаў. І гэта ў тым ліку тыя выклікі бяспецы, пра якія так шмат казалі падчас апошняга саміту ШАС. Ці гатова Еўропа да тых выклікаў, якія ёй рыхтуе Расія? Якое месца ў планах Масквы на ўзмацненне эскалацыі з ЕС адведзена рэжыму Лукашэнкі? Ці могуць краіны — члены ШАС паўплываць на сітуацыю з бяспекай у нашым рэгіёне? Ці не стане запланаваны на сярэдзіну верасня візіт Коўла ў Мінск кропкай у перамовах Вашынгтона з Мінскам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганков. Еўропа на мяжы вайны: якое месца ў планах Крамля займае Беларусь
  5. 3 gg fa

    Што карыснага для беларусаў паспела зрабіць КР за 2 месяцы “працы”

    Пайшоў трэці месяц працы Каардынацыйнай рады, а пахваліцца дэлегатам гэтага нібыта протапарламента асабліва няма чым. Не, канешне, можна казаць пра фарміраванне розных камісій і кааліцый ды спрачацца пра бюджэт медыягрупы КР, можна нават пару рэзалюцый у падтрымку нечага ці некага прыняць, але для людзей па-за межамі КР, а тым больш — дэмсіл, гэта ні пра што. Кіраўніка сакратарыята нават ніяк не могуць прызначыць! Чаму Каардынацыйная рада да гэта часу не пачала дзейнічаць у працоўным фармаце, трэці месяц займаючыся вырашэннем арганізацыйных пытанняў? Калі чакаць рэформы КР і з чаго яна павінна пачацца? Як КР можа дапамагчы вырашэнню праблем беларускай дыяспары? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўніца Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай Рады Маргарыта Ворыхава і лідарка фракцыі “Наступ”Лізавета Пракопчык

    Што карыснага для беларусаў паспела зрабіць КР за 2 месяцы “працы”

Descrizione

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

Altro da Euroradio

Potrebbero piacerti anche…